Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам



Ставіцца: 1) калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі ў назоўным склоне: Юравічыпаселішча вельмі старажытнае. 2) дзейнік і выказнік выражаны колькаснымі лічэбнікамі ў Н. скл. ці адзін з іх выражаны назоўнікам, а другі—лічэбнікам ў Н. скл.: Тры і пяцьвосем.Плошча поля—два гектары. 3) абодва галоўныя члены сказа выражаны інфінітывам або адзін з іх—інфінітывам, другі—назоўнікам ў Н. скл.: Поле арацьне рукамі махаць.Наш абавязакзаставацца жыць. 4) выказнік выраж фразеалагізмам або сінтаксічна непадзельным словазлучэннем: Возерарукою падаць. А дом у суседа—дай Бог кожнаму. 5) перад выказнікам ёсць указальныя словы гэта, вось, значыць, гэта значыць: Мовагэта гісторыя народа. 6) выказнік выражаны усечанымі формамі дзеясловаў: Уладзік зараз—шмыг у дзверы.

Не ставіцца: 1)пры выказніку ёсць адмоўная часціца не або параўнальныя злучнікі як, нібы, нібыта, быццам: Сэрцане камень. Зімовы леснібы казка.

2)дзейнік выражаны асабовым займеннікам: Ёнартыст. 3) выказнік выражаны прыметнікам, займеннікам, прыназоўнікава-іменным спалучэннем: Дарогачыстая і гладкая. Ён тут за старшага. 4) паміж дзейнікам і выказнікам стаіць пабочнае слова або недапасаваны да выказніка даданы член сказа: Хлопцы, відаць, добрыя рыбакі. 5) абодва галоўныя члены выражаны назоўнікамі ў Н. скл., але выказнік стаіць перад дзейнікам: Весялуханаша Таня.

42. Даданыя члены сказа. Іх віды і спосабы выражэння. Азначэнне—абазначае прымету прадмета, яго якасць, уласцівасць і адказвае на пытанні які? чый?: Першае пажоўклае лісце ападала з ліпавых прысад.У залежнасці ад спосабу выражэння азначэнні падзяляюцца на дапасаваныя(дапасуюцца да паяснёнага слова ў родзе, ліку і склоне: даспелае жытанедапасаваныя (звязваюцца з паясненым словам спосабам кіравання або прымыкання: Сшыткі (чые?) вучняў ляжалі на стале.) Выражаюцца: назоўнікам ва ўскосным склоне, інфінітывам, прыслоўем, дзеепрвслоўем, прыналежнымі займеннікамі яго, яе, іх, нескланяльным прыметнікам, спалучэннем слоў. Дапаўненне—абазначае прадмет і адказвае на пытанні ўскосных склонаў: сябрую (з кім?) з аднакласніцай. Выражаецца назоўнікам, займеннікам, лічэбнікам, інфінітывам, прыслоўем, прыметнікам, дзеепрыметнікам у значэнні назоўніка, выклічнікамі ў значэнні назоўніка, фразеалагізмамі. Бывыюць прамыя і ўскосныя. Прамое адносіцца да пераходных дзеясловаў і абазнічае прадмет, на які накіравана дзеянне: Алёнка напісалапісьмо Сцёпку. Дапаўненні, выражаныя ўсімі іншымі ўскоснымі склонамі з прыназ. і без прыназ., наз. ўскоснымі: У лесе дзеці натрапіліна вожыка. Акалічнасць—абазначае хар-р дзеяння ці розныя абставіны, пры якіх адбываецца дзеянне, і адказвае на пытанні дзе? куды? калі? адкуль? чаму? як? колькі?: Цячэ Прыпяць (як?) шырока, велічна. Віды акалічнасці па значэнні: месца (дзе? куды? адкуль); часу (калі? з якога часу? да якога часу? за які час? як доўга?); прычыны (чаму? па якой прычыне?); мэты (для чаго? Навошта? З якой мэтай?); умовы (пры якой умове?); спосабу дзеяння (як? якім чынам?); меры і ступені (колькі? Як многа? У якой меры і ступені?); уступкі (нягледзячы на што?) Выражаецца прыслоўем, спалучэннем прыназоўніка з назоўнікам, дзеепрыслоўем у спалучэнні з залежнымі словамі, інфінітывам, фразеалагізмам.

 

41. Галоўныя члены сказа, іх віды і спосабы выражэння. Дзейнік—абазначае прадмет маўлення і адказвае на пытанні назоўнага склону хто? або што? Дзейнік адказвае на агульнае пытанне аб кім? або аб чым? Гаворыцца ў сказе? Дзейнікі могуць выражацца рознымі часцінамі мовы, а таксама словазлучэннямі. Спосабы выражэння дзейніка. 1) назоўнікам Н. скл. (Над лугам слаўся густы туман) 2) займеннікам у Н. скл. (Люблю я падарожнічаць па родным краі) 3) неазн формай дзеяслова (Займацца спортам вельмі карысна) 4) фразеалагізмам (стаяла цёплае бабіна лета) 5) сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі (Кожны з нас добра ведаў сваю справу). Выказнік—абазначае тое, што гаворыцца аб прадмеце маўлення (дзейніку) : Расце на высокім беразе сасна. Пры выражэнні дзеяння прадметаадказвае на пытанні што робіць? што робіцца?: У лесе кукуе зязюля. Пры выражэнні якасці, стану прадмета выказнік адказвае на пытанні які ён? хто ён такі? хто ён такі? што такое прадмет? Народ наш тэленавіты.

Віды выказнікаў: дзеяслоўны—просты(ціха шуміць лес); састаўны (ціха стаў шумець лес); іменны—толькі састаўны (лес быў ціхі.)

44. Аднародныя члены сказа і знакі прыпынку пры іх. Члены сказа, якія адказваюць на адно і тое ж пытанне, адносяцца да аднаго і таго ж слова і вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння, наз. аднароднымі: Трэці дзень нехта невідавочны і агромністы раз’ятрана ляпаў аканіцамі і шпурляў ва ўзорыстыя шыбы прыгаршчы каляных круп.Могуць быць развітыя (маюць пры сабе залежныя словы) і неразвітыя (залежных слоў пры сабе не маюць). У сказе аднародныя члены сказа звычайна выражаюцца словамі адной часціны мовы, але могуць выражацца і словамі розных часцін мовы: Цімошка пільна і з трывогаю пазіраў на кожную новую асобу. У сказе можа быць ужыты не адзін рад аднародных членаў, а два і больш.

Аднароднымі членамі не яўляюцца: 1) словы, якія паўтараюцца з мэтай узмацнення сэнсу: лятуць ды лятуць кволыя сняжынкі. 2)устойлівыя спалучэнні слоў тыпу ні свет ні зара, то бокам то скокам, ні жывы ні мертвы, ні слова ні паўслова. 3)словы, якія ўдакладняюць, канкрэтызуюць сэнс папярэдніх слоў: дзесьці высока-высока, за самымі хмарамі, курлыкалі жоравы.Знакі прыпынку.Аднародныя члены адзяляюцца паміж сабой коскамі. Коска ставіцца, калі яны спалучаны інтанацыяй, злучальнымі злучнікамі—супраціўнымі адзіночнымі [○,але ○],[○,ды(=але) ○], [○,а○]; паўторнымі спалучальнымі і размеркавальнымі [і ○,і ○], [ці ○,ці ○]; парнымі [як ○, так і○], [не толькі○, але і ○]. Не ставіцца, калі яны спалучаны адзіночнымі спалучальнымі і размеркавальнымі злучнікамі , [ ○ ці ○ ], [ ○ ды (=і) ○ ]; утвараюць непадзельныя спалучэнні [ і так і сяк], [ні пуху ні пер’я].

45. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Дапасаваныя азначэнні, звязаныя паміж сабой толькі інтанацыяй, могуць быць аднародныя і неаднародныя. Аднародныя азначэнні аднолькава адносяцца да паяснёнага слова. У такім выпадку яны вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння і паміж імі можна паставіць злучнік і. На пісьме яны аддзяляюцца коскай. Буйное, густое зарадзіла жыта. Бйное і густое зарадзіла жыта. Неаднародныя азначэнні адносяцца да паяснёнага слова па-рознаму: непасрэдна да назоўніка адносіцца толькі першае, бліжэйшае да іх. А другое азначэнне адносіцца да ўсяго словазлучэння “наз.+першае азначэнне”. У гэтым выпадку азначэнні вымаўляюцца без інтанацыі пералічэння, паміж імі няма паўзы, лагічны націск падае на паяснёнае слова. Паміж імі нельга паставіць злучнік і: Падзімаў, дыхаў лёгкі летні ветрык. Заўсёды аднароднымі з’яўляюцца: 1) дапасаваныя азначэнні, якія стаяць пасля азначаемага слова: Дымок танюткі, белаваты ўжо павіваецца над хатай. 2) мастацкія азначэнні-эпітэты: Па небе гуляла вясёлае, ласкавае сонца. 3) азначэнні, адно з якіх выражана прыметнікам, а другое—дзеепрыметнікам: У поцемку лесу нізкія елачкі трымалі празрыстыя, заледзянелыя пацеркі расы…

51. Звароткі і знакі прыпынку пры іх. Зваротак—гэта слова ці спалучэнні слоў, якія абазначаюць таго, да каго звяртаюцца з мовай: Таварыш камандзір, Карнілаў цяжка паранены. Звароткі часцей за ўсё выражаюцца назоўнікамі ў форме Н.скл., а таксама прыметнікамі ці дзеепрыметнікамі ў тым жа склоне, калі яны ўжываюцца ў ролі назоўнікаў: Дняпро і Сож, Дзвінаі Прыпяць, нясіце радасць нашу ўдаль. Сустракаюцца выпадкі, калі зваротак выражаецца клічнай формай назоўніка: І будзе, дружа, у доме шчасце, пакуль ёсць добры свет сяброў! Зваротак можа быць неразвіты (не мае пры саба залежныя словы) і развіты (мае пры сабе залежныя словы). Звароткі могуць знаходзіцца ў пачатку, у сярэдзіне або на канцы слова. Калі зваротак стаіць у пачатку сказа, то пры звычайнай інтанацыі на пісьме аддзяляецца коскай: Радзіма, голас твой мяне спяваць вучыў, і ты мне аддала ад родных слоў ключы. Клічнік ставіцца тады, калі зваротак вымаўляецца павышаным тонам з працяглай паўзай. Зваротак, які знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, вымаўляецца больш хутка і паніжаным тонам, выдзяляецца невялікімі паўзамі, а на пісьме—коскамі. Калі зваротак стаіць у канцы сказа і выдзяляецца павышанай інтанацыяй або калі ўвесь сказ клічны, то ў канцы яго ставіцца клічнік, а перад звароткам—коска. Пасля зваротка ў канцы апавяд. сказа ставіцца кропка, а ў пытальным сказе—пытальнік. Калі аднародныя або развітыя звароткі разрываюцца на часткі членімі сказа, то кожная з частак выдзяляецца коскамі: Ты красуй, наш сад, красуй і шумі, зялёны! Заўвагі. 1) Выклічнікі, што стаяць пры зваротках, аддзяляюцца коскамі: Эх, луг шырокі! 2) Калі перад звароткам стаіць выклічнік і займеннік ты або вы, які з’яўляецца дзейнікам, то выдзяляецца коскамі толькі зваротак: Ой ты, маё сонца, як жа свеціш ясна! Гэтыя займеннікі ў гутарковым стылі могуць выступаць і ў ролі звароткаў. У такіх выпадках яны выдзяляюцца коскамі. 3) Часціца о ад зваротка коскай не аддзяляецца: О Нёман, о бацька мой Нёман, як сонца, як дзень дарагі!

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.