Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Пошукі новых жанравых форм у беларускай паэзіі канца ХХ стагоддзя. Творчасць А.Разанава



Сучасная беларуская паэзія — свет шматаблічны і шматколерны. У сваім развіцці яна дасягнула значных эстэтычных вышыняў. Пачынаючы з другой паловы 80-х гадоў, назіраецца асабліва актыўнае абнаўленне нашага паэтычнага мастацтва: як на шляху светапоглядным, так і ў плане жанрава-стылёвых пошукаў. У паэзіі ўсталёўвалася новае, крытычнае і праўдзівае ў сваёй аснове, успрыманне рэчаіснасці, набылі пераасэнсаванне ці вострае гучанне многія тэмы. Пашырылася кола мастацкіх кірункаў, жанравых форм, актыўна ішлі эксперыменты, звязаныя з наватарствам ў версіфікацыі (складанні вершаў), архітэктоніцы (пабудове твора), моўна-стылёвай арганізацыі верша. Паэзія ў значнай ступені стала выкарыстоўваць сістэму сродкаў і прыёмаў еўрапейскага і сусветнага мадэрнізму, і як вынік гэтага — створаныя неардынарныя мастацкія тэксты.

Асаблівая роля ў развіцці філасофскай паэзіі належыць Алесю Разанаву. Паэт пашырыў яе жанравыя межы: вершаказы, версэты, квантэмы, пункціры, зномы. Кожная з жанравых форм нарадзілася ў выніку пошуку прыдатнай апраткі для думкі, з імкнення перадаць яе рухомасць, імпульсіўнасць, жывую складанасць, А. Разанаў прыкметна ўзняў інтэлектуальны і асацыятыўны ўзровень паэтычнага мыслення. У ягонай філасофіі прыродных вобразаў, з'яў і рэчаў (вершы "Атава", "Дуб", "Рунь", "Адліга", "Парог", "Камень", "Дрэвы" і інш.) удумліваму чытачу адкрыецца сэнсавая глыбіня, шматмернасць думкі, змест кнігі вечнасці. Пра што б ні пісаў Алесь Разанаў — пра траву ці сонца, завею ці лёд, камень ці дарогу, туман ці лес — ён найперш выяўляе філасофію чалавечага духу. Вершы Алеся Разанава, прысвечаныя жывой і нежывой прыродзе, перагукаюцца з вершамі пра рэчы вядомага аўстрыйскага паэта Райнера Марыя Рыльке, у якога прадметна-рэчыўная канкрэтыка стала аб'ектам мастацкага адлюстравання ў Зборніках "Кніга вобразаў", "Новыя вершы", "Новых вершаў другая частка" (вершы "Рымскія фантаны", "Ваза з ружамі" і інш.). Творы беларускага паэта няпростыя і нялёгкія для ўспрымання, бо ім уласціва складанасць думкі, зашыфраванасць вобраза, прытчавасць, нярэдка асацыяцыі паэта скіраваны ў глыб міфалогіі, сусветнай гісторыі і культуры. Ад гаворкі пра канкрэтнае ён уздымаецца да яркай філасофскай высновы, якая змяшчае ў сабе біблейскі матыў пра страшны суд.
Разанаўскі радок здольны ўлавіць рэха невытлумачальнага, невымоўнага. Паэт жадае далучыць нас не толькі да штодзённых праяў, часовага, але і да векавой мудрасці, гісторыі, да разумення складанасці свету, адчування сябе жывой часцінкай космасу.

Адметнасць, выключная глыбіня і непаўторнасць паэтычнага таленту Алеся Разанава прызнаны не толькі ў Беларусі. Без гэтага імені сёння нельга ўявіць сабе еўрапейскую паэзію ўвогуле: яго творы выдаюцца і атрымалі прызнанне ў Расіі, Германіі, Літве, Латвіі, Балгарыі і ўсіх славянскіх краінах. Нездарма нямецкі даследчык Хорст Ролінг сказаў, што з Алесем Разанавым беларуская літаратура дасягае еўрапейскага маштабу. Калі можна пра асобу сказаць: "чалавек сусвету", то Алесь Разанаў – паэт сусвету, і не па фармальных прыкметах папулярнасці, а па сучаснасці і глабальным маштабе мыслення, па незвычайнай для любога іншага мастака культурнай і, у прыватнасці, філалагічнай эрудыцыі, па здольнасці адшукваць і пераствараць глыбінны сэнс слова ў агульначалавечым філасофскім і культуралагічным кантэксце. З самага пачатку творчай дзейнасці імя Алеся Разанава было сінонімам наватарства, адметнасці і абсалютнай унікальнасці паэтычнага голасу. І ў спробе спасцігнуць яго непаўторнасць трэба ставіць адметную задачу: калі ў гаворцы пра паэтаў мы імкнуліся вызначыць, чым творчасць аднаго аўтара адрозніваецца ад іншых, то ў дадзеным выпадку будзем імкнуцца зразумець і адчуць душою нязнанае, нязвыклае, таемнае, далучыцца да высокага палёту думкі і "ўпісаць" паэзію Алеся Разанава ў вядомую нам беларускую нацыянальную літаратурную традыцыю.

47. Літаратурная групоўка “Тутэйшыя”: мэты і здабыткі (на прыкладзе твораў А.Сыса, А.Глобуса, А.Мінкіна і інш., 1-2 аўтары на выбар).


Лiт. групоука «Тутэйшыя». «Лён» А. Сыса.
1986 г. маладыя нацыянальна.свядомыя лiтпрптары аб'ядн-ца ў групоўку. “Канспіратыўныя” сустрэчы адбываюцца адпачатку ў інтэрнаце Акадэміі навук, дзе ў той час жыве аспірант Інстытуту літаратуры А.Бяляцкі, але ў лютым “Тутэйшыя” афіцыйна пераходзяць пад страху Дому літаратараў у якасці Таварыства маладых літаратараў пры СП БССР. “Папяровымі” кіраўнікамі “Тутэйшых” лічыліся А.Бяляцкі, В.Казлова і С.Кавалёў, ідэйнымі рухавікамі былі С.Дубавец, А.Глобус і А.Сыс: ідэйна-мастацкія супярэчнасці між творцамі. Аднак перавагі не здабылі ні эстэты-”урбаністы” на чале з А.Глобусам), ні схільныя да класікі “вяскоўцы” на чале з А.Сысам. Таварыства маладых літаратараў з'явілася на хвалі нац. адраджэння. “Тутэйшыя” спрабавалі разбурыць выбудаваныя пісьменніцкія іерархіі, якія ўшчэнт збюракратызавалі літаратурны працэс. Але пісьменніцкія іерархіі былі копіяй іерархій палітычных. Нягледзячы на раскіданасць геаграфічную, узроставую, адукацыйную, “Тутэйшыя” былі адным творчым арганізмам, які не так ужо мала й зрабіў за нядоўгі час існавання. Яны здолелі сфармуляваць мастацкую канцэпцыю, актуальную для цэлага пакалення. Імкненне несці “слова” ў народ выявілася ў выступах на паэтычных імпрэзах, палітычных мітынгах, у спробе стварэння так званай “масавай літаратуры” — дэтэктываў, коміксаў, эратычных аповедаў, у напісанні тэкстаў для рок-гуртоў, у выданнi “Тутэйшыя”: творчасць сяброў таварыства” 1989. Найбольш цікавыя творы сяброў суполкі выйшлі ў самаробных альманахах. Рамантычная адраджэнская ідэя абумовіла, перш за ўсё, пафас паэтычных твораў Э.Акуліна, А.Бадака, С.Верацілы, П.Бурдыкі, А.Глобуса, А.Дэбіша, П.Дзмітрука, А.Мінкіна, В.Куртаніч, Л.Рублеўскай, У.Сцяпана, С.Сакалова-Воюша і, канечне ж, А.Сыса, які ад першай публікацыі ў часопісе “Маладосць” (1986) вызначыўся як ідэйны лідэр паэтычнай моладзі 80-х гг. Сыс узяў на сябе місію прарока, за кароткі тэрмін рэалізаваўшы ва ўласнай творчасці мастацкую праграму “Тутэйшых”. “Паэтам можаш ты не быць, а беларусам абавязаны. “Першая кніга А.Сыса “Агмень” (1988). Другую кнігу паэта — “Пан Лес” (1989), якая павінна была выйсці раней за “Агмень”, яшчэ да з'яўлення называлі “праграмнай кнігай для кожнага беларуса”. А.Сыс не баяўся гаварыць за ўсё пакаленне.Бел. мова стала пунктам адліку і літ., і грамадскай дзейнасці Таварыства. Творчасць Сыса неадрыўна ад гісторыі нац.пісьменства: за настаўнікаў сабе ён абраў П.Багрыма, Цётку, Я.Купалу, М.Багдановіча, А.Гаруна, К.Каганца, М.Танка, П.Панчанку, У.Караткевіча. Гэтыя асобы паўставалі героямі яго вершаў, ім прысвячаліся творы, ад іх імя ён гаварыў. Паэт нязменна ставiу на вяршыню піраміды класікаў беларускай літаратуры. “...Колькі б нас пасля Купалы ні жыло, — плюнеш — не паэты — самазваншчына”. Трэцяя кніга А.Сыса “Ягамосць” пабачыла свет толькі ў 2002 г. у складе зборніка “Сыс”, выдрукаванага дзякуючы фінансавай дапамозе В.Якімовіч — гарачай прыхільніцы паэта. Выдадзены тысячным тыражом, “Сыс” разышоўся за некалькі тыдняў. Анатоль Сыс стаў вестуном новай літаратурнай сітуацыі, але яго творчасць была вянцом адраджэнскага канону, які назаўсёды сыходзіў у нябыт, саступаючы месца новай літаратуры. Сыс нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Дэбютаваў у 1986, у 26 гадоў, падборкай вершаў у часопісе «Маладосць». У 1987 разам з Адамам Глёбусам заснаваў творчае аб'яднаньне «Тутэйшыя», як альтернатыву Саюзу Беларуских писменникау (« Тутэйшыя » (пик – 1987-1988 год): Алесь Беляцкий, Сергей Дубовец, Адам Глобус, Анатоль Сыс и др.) Аўтар трох паэтычных зборнікаў: «Агмень» (1988), «Пан Лес» (1989), «Сыс» (2002).
Пры жыцьці Анатоль Сыс выдаў тры кнігі вершаў - “Агмень” (1988), “Пан Лес” (1989) і “Сыс” (2003). І праз паўтара году пасьля сьмерці – «Лён». Зборнік зьмяшчае ня толькі вершы лідэра “Тутэйшых”, але й яго публіцыстыку і інтэрвію з паэтам. «Лён» — гэта аўтарскайя назва. У 2002 годзе, калі выходзіла ў Анатоля Сыса трэцяя прыжыццёвая кніга, ён планаваў назваць яе менавіта «Лён». У гэтую кнігу ўвайшла ўся паэзія Анатоля.Улюбёныя вобразы Анатоля Сыса – сэрца («Мне на сэрцы золатам вышывалі краты...»), і вагонь, агмень. Анатоль нарадзіўся ў вагні. Маці была цяжарная ім, на сёмым месяцы. А ў вёсцы здарыўся пажар, і маці была ў той хаце. Маці яго выскачыла з хаты i ўжо па дарозе пачала нараджаць Анатоля. А.Сыс умер в Минске в мае 2005 года. Апошняй, хто бачыў Сыса жывым, была суседка-паэтка Ала Канапелька. Яна і зьвярнула ўвагу на тое, што трое сутак у яго менскай кватэры гарыць сьвятло. Выклікала міліцыю ды Анатолеву сястру Валянціну. Выбілі дзьверы. 45-гадовы паэт быў ужо колькі дзён нежывы.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.