Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Творчая асоба і паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна. Паэтычнае наватарства Алеся Разанава



Рыгор Барадулин:

Адным з прадстаунiкоу пакалення творчай iнтэлiгенцыi, якая увайшла у мастацкае жыцце рэспублiкi у пасляваенны час, з'яуляецца Рыгор Барадулiн - аутар кнiг "Маладзiк над стэпам", "Нагбом", "Неруш". Яго паэзiя шматколерна, пластычна i эмацыянальна узнауляе навакольны свет, адлюстроувае прыгажосць роднай зямлi,гераiзм людзей у Айчыйнай вайне,пафас стваральнай працы. Нямала радкоу прысвяцiу паэт матчынай хаце, роднай весцы, таму кутку, дзе былi зроблены першыя крокi па зямлi, дзе застауся ляжаць у магiле бацька-партызан. У вершах Р.Барадулiна родная зямля паустае ва усей сваей непауторнай красе, i паэт адкрыта прызнаецца:Я шчасны, Што сынам быць. Гэтай зямлi, Мне лесам назначана.Паэт задумываецца над гiстарычным мiнулым Айчыны. З яго вершау можна уявiць старадаунi Мiнск, якi нiколi не мяняу свабоду на ярмо. Полаччыну, вядомую святлом "кiрылiцы Скарынавай", Белую Русь. У Р.Барадулiна нямала сатырычных вершау, пародый, эпiграм, у якiх ен востра высмейвае п'янства, марнатрауства, спажывецкiя адносiны да прыроды (зборнiкi "Журавiнка", "Прынамсi...").

Алесь Разанаў:

Алесь Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 г. у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну. У 1969 г. на філфаку БДУ выступіў за беларускамоўнае навучаньне. Пад пагрозай выключэння вымушаны быў перавесьціся з сталіцы ў Берасьцейскі пэдінстытут, які скончыў у 1970 г.Друкаваць вершы пачаў у 1961 г. Пераломным для творчасьці Разанава і беларускай паэзіі наагул стаў зборнік «Шлях-360» (1981). Для Разанава характэрны стылёвы пошук: ён увёў такія формы вэрлібру, як квантэмы, вэрсэты, пункціры. За кнігу «Вастрыё стралы» (1988) атрымаў Прэмію імя Янкі Купалы. Перакладаў зь літоўскай (Гяда, Сая, Авіжус), ангельскай (Шэксьпір, Тагор), латыскай, грузінскай, баўгарскай, сэрбскай, харвацкай, чэскай моваў.У 1989 г. быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-цэнтру. Прыняў чынны ўдзел у адноўленай у сярэдзіне 90-х «Крыніцы». Пры канцы 90-х з лукашэнкаўскай задухі выехаў у Нямеччыну. У Гановэры выдаў дзьвюхмоўную (беларуска-нямецкую кнігу) «Гановэрскія пункціры». Атрымаў прэстыжную эўрапейскую прэмію імя Гердэра. У Аўстрыі ў 2004-м выйшла кніга «Вортдыхтэ», напісаная па-нямецку. Гэта філязофска-паэтычнае тлумачэньне тых ці іншых нямецкіх словаў беларускім паэтам. Раней Разанаў практыкаваў такія «мэдытацыі» над словамі розных моваў, якія азначаюць адзін і той самы панятак, па-беларуску. Тэрмін «вортдыхтэ» зьяўляецца свайго роду нямецкім нэалягізмам, які стварыў сам паэт. У перакладзе гэта «шчыльнасьць словаў».

38. Паэзія “філалагічнага пакалення”. Агульначалавечыя каштоўнасці і гуманістычныя ідэалы ў творчасці А.Вярцінскага, Я.Сіпакова, Г.Бураўкіна, В.Зуёнка і інш. – на выбар.

Анатоль Вярцінскі (1931 – жывы) адносіцца да пакалення дзяцей вайны. Прадстаўнікоў гэтага пакалення называюць філалагічным, таму што многія літаратары к.50—60-х заканчвалі філ./ жур. фак. БДУ. Нарадзіўся у вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна Вiцебскай воблi. Вайна пакінула ў яго жыцці глыбокі след. 1-ыя вершы на старонках універсітэцкай газеты “За сталінскія кадры” (1951). У рэсп. друку дэбютавау у 1954, у газеце “Чырвоная змена” - верш “Шлях на усход”. 1-шы паэтычны зборнік - “Песня пра хлеб” (1962). Затым кнігі паэзіі «Тры цішыні» (1965), «Чалавечы знак» (1969), «З'яўленне» (1975) і «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1980). Лірыка скіравана у глыб да чалавека, яго духоуных якасцей. Імкнецца разабрацца у крытэрыях чалавечнасці, даследваць свайго лірычнага героя ва усей яго духоунай сутнасці. Злабадзеннасць тэматыкі, вострая палемічнасць, актыуны гуманістычны пафас. Акцэнтуе чытача на спасціжэнне высокага ідэалу, на пошукі ім гармоніі, глыбокае разуменне сэнсу жыцця. Публіцыст, драматург, крытык, перакладчык.Найперш – паэт.Пасля БДУ быу супрацоўнікам рай.газет . Яго першая кнiга «Песня пра хлеб» (1962),несла на сабе густы цень ідэйнай правільнасці, абнадзейвала... Наступная кніга «Тры цішыні» (1966) - навізна, яна засведчыла, бурны творчы рост. Зборнік пачаўся нечакана раскавана для тагачас.літ-ры — разважан-нем пра падзенне бар'ераў: гукавога, светлавога, зямных гравітацый.(“Бар’еры”). “Тры цішыні”: «Аднекуль з касмічнае вышыяізыходзіць да нас тры цішыні».(пра цішыню вечаровую, начную і світальную). Побач расказ урача «Да пытання аб склерозе» ў іранічным стылі з павучальнай канцоўкаю. «Тупайце, хлопцы, тупайце,каб жывоцік не рос.Думайце, хлопцы, думайце,іначай — бяда, склероз...» За гады саветчыны грамадства згубіла слова, з якім не сорамна было б звяртацца да незнаёмай жанчыны. Белы верш «Згубленае слова, ці Здарэнне ў аўтобусе» стаўся вынікам лагічнай развагі над тупіковай сітуацыяй, у якой, едучы ў грамадскім транспарце, апынуўся інтэлігентны чалавек. У меру з'едлівы тон у творы адпавядае парадаксальным жыццёвым акалічнасцям. «Комплекс непаўнацэннасці» нагадвае разгорнуты афарызм. У гэтым неакрэсленым ты («А ты галаву ў плечы, падпёр сцяну недарэчы) вельмі лёгка пазнаецца беларус, тыповая памяркоўнасць і талерантнасць у плоці. У наступных кнігах з’яỷляецца нямала арыгінальных і моцных твораў. Гэта, канечне, і паэма «Начны бераг», і вершы «Пра дзярзанне», «Цётка плакала па ўсім свеце...», «Яблыня ў горадзе», «Шкада мне вас», «Апоші аўтарскі вечар Еўдакіі Лось», «Парада юным закаханым»... Яны добра ўспрымаюцца нават пасля бясспрэчных шэдэўраў — «Заазер'я», «Дажынак». Паэзія апошніх гадоў —пра наша сучаснае жыццё-быццё, нашы турботы, пакуты, надзеі. Назва кнігі «Чалавечы знак» сведчыць пра пастаянны пошук аўтарам крытэрыяў сапраўднай чалавечнасці, пра яго ўважлівае стаўленне да ўнутранага стану душы, пра настойлівае жаданне спасцігнуць сутнасць «чалавечага знаку». Найбольш поўна тэма мяшчанства раскрыта ў вершах, што ўвайшлі ў зборнік «З'яўленне». Паэт, адштурхнуўшыся ад старажытнагрэчаскай легенды пра тытана Праметэя, які не паслухаўся Зеўса, падараваў людзям агонь, за што і быў жорстка і бязлітасна пакараны, прыйшоў да філасофскай ацэнкі шляху чалавецтва на працягу ўсёй яго гісторыі. Людзі заўсёды падзяляліся на праметэяў і непраметэяў. Першыя імкнуліся да высокіх ідэалаў, не шкадавалі сваёй любві іншым. Другія, прыкаваныя самі сабой «да скалы ўласнага страху», раяць тым, каму не хапае святла і цяпла, больш дбаць пра сябе, самім здабываць патрэбны агонь. Першыя — пакутнікі за лёс народа і ўсяго чалавецтва, шукальнікі высокага неба ідэалу, якія падаюць у барацьбе, але ўстаюць і працягваюць пошук. Ёсць і каштоўнасці, і героі, значэнне якіх для чалавецтва не меншае, на працягу многіх стагоддзяў. Верша «Варыяцыі на тэму «Гефест — друг Праметэя». Праметэй прызнаецца ў любві да людзей, у тым, што, пазнаўшы гэтае пачуццё, па-новаму пачаў гаварыць з багамі. А. Вярцінскі — аўтар лірычных паэм «Заазер'е», «Куліна», «Начны бераг». У творах гэтых, як і ў лірычных вершах, сцвярджаюцца гуманістычныя ідэі. Паэма «Заазер'е» ўхваляе маці-працаўніцу, якая ніколі не ведала спакою ў працы, а памерла ціха, нібы баючыся патурбаваць блізкіх і родных людзей, аднавяскоўцаў.

39. Традыцыі нацыянальнай літаратуры ў паказе жыцця сялянства. Лёс сучаснай вёскі ў творах А.Жука, А.Кудраўца, В.Казько і інш. (на выбар).

Віктар Казько 1940 ,апавяданне «Литары на мармуры» аўтар раманаў “Неруш”, “Хроніка дзетдомаўскага саду”, аповесцей “Суд у Слабадзе”, “Но пасаран”, “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”, адносіцца да сярэдняга пакалення пісьменнікаў. У аповесці “Суд у Слабадзе” аўтар паказаў жорсткае аблічча фашысцкіх вылюдкаў – вампіраў, якія ў гады вайны ператварылі палонных дзяцей у донараў для сваіх салдат і афіцэраў. Раман В. Казько “Неруш” прысвечаны Палессю, асушэнню балот. Галоўны герой — Мацвей Роўда — сумленна працуе на пасадах начальніка будаўніча—мантажнага ўпраўлення і старшыні калгаса, безадказна выконваючы інструкцыі і распаражэнні начальства, не дбаючы пра сістэму вадасховішчаў. Задумаўшыся аб выніках сваёй дзейнасці, Роўда разумее, што ён спрыяў парушэнню раўнавагі ў прыродзе і таму павінен несці адказнасць за здзейсненнае. Жалезны Чалавек, яго двайнік, судзіць галоўнага героя : “Ты ўзяў зямлю ў першароднасці і квецені, дез смецця і паскудства. Роўда прыходзіць да канчатковай высновы, што здрадзіць сваёй зямлі нельга, што неабходна змагацца за Княжбор, шукаць разумных узаемаадносін з прыродай і навакольным светам, што трэба процістаяць прагматыкам Шахраю і Рачэўскаму, якія знішчэнне прыроды апраўдваюць утылітарнымі мээтамі.

 

 

40.

41. Праблематыка, пошукі новых жанравых форм і выяўленчых сродкаў у сучаснай беларускай драматургіі (на прыкладзе твораў М.Матукоўскага, А.Петрашкевіча, А.Дударава і інш., на выбар).

Сучасныя рэаліі змяшчаюць мноства сюжэтаў, тыпажоў, сітуацый для стварэння паўнавартаснага камедыйнага дзеяння.Існуе значнае кола драматургаў, надзеленых талентам і інтуіцыяй камедыёграфа: АлесьПетрашкевіч,Мікалай Матукоўскі,
Аляксей Дудараў. І тым не менш глядач сумуе па камедыі, пасапраўднаму смешнай, па вадэвілю, па творахз«рэлаксатарнай»функцыяй,на якіх можна было б проста і нязмушана пасмяяцца, зняць стрэсы. Роздум над складанымі, заблытанымі жыццёвымі рэаліямі –
неад’емная і традыцыйная рыса беларускай драмы.Адзінзсамых вядомых прадстаўнікоў сучаснай нацыянальнай драматургіі, Аляксей Дудараў, арыентуецца ў сваёй творчасці менавіта на праблемнасць.
Феномен надзвычайнага поспеху твораў А. Дударава ў1980 гады ў немалой ступені тлумачыцца такім нязвыклым для тагачаснага гледача і крытыка спалучэннем сур’ёзнагаігуллівага. Гэта быў як бы выклік афіцыёзу, які патрабаваў ад пісьменніка
або быць адназначна сур’ёзным, або жартаваць... надазволеныя тэмы. А ў літаратуры пачали дзейнічаць незвычайныя, «амбівалентныя» персанажы, якія адным сваім існаваннем кідалі
выклік застарэлым, нібыта агульнапрынятым стандартам. У творчасці А. Дударава такія персанажы спачатку праявіліся ў прозе–упершыхапавяданняхзборніка«Святаяптушка»(1979).
Жыццёвыя праблемы і канфлікты трансфармаваліся ў прозе А. Дударава ў форму эксперыментальнай сітуацыи. Яна была надзелена працягласцю, развіццём, маральным
вынікам, інакш кажучы, мела ўсе шанцы стаць асновай драматургічнага дзеяння.
У апошни час у беларускай литаратуры пачынаюць гучаць трывожныя словы аб будучым нашай прыроды, аб тым, что паветра, вада и зямля – аснова усяго жывога на планеце – забруджваюцца.

Алесь Петрашкевіч з'яўляецца адным з самых вядомых беларускіх драматургаў. Ён аўтар п'ес «Трывога», «Соль», «Укралі кодэкс», «Мост упоперак ракі», «Злыдзень», «Напісанае застаецца», «Прарок для Айчыны», «Куды ноч, туды сон», «Змова». Творам драматурга ўласцівы публіцыстычнасць, дынамізм сюжэта, спалучэнне народнага гумару і вострай сатыры. Значнае месца ў творчасці А. Петрашкевіча займае гістарычная тэматыка.

 

42. Трагедыя Чарнобыля і яе ўвасабленне ў беларускай літаратуры (творы С.Алексіевіч, В.Быкава, І.Пташнікава, А.Федарэнкі, С.Законнікава – на выбар).

У апошни час у беларускай литаратуры пачынаюць гучаць трывожныя словы аб будучым нашай прыроды, аб тым, што паветра, вада и зямля – аснова усяго жывога на планеце – забруджваюцца. Атручванне прыроды звязана з безгаспадарчай дзейнасцю чалавека, якая и прывяла да самай страшнай катастрофы сучаснасци – аварыии на Чарнобыльскай АЭС. Гэтай тэмы прысведчаны творы Шамякина «Злая зорка», И.Пташникава «Львы» и инш.
Святлана Алексіевіч- "Чарнобыльская малітва". У самым пачатку кнігі - факты пра аварыю, сабраныя аўтарам за 20 гадоў пасля яе. Але што хаваецца за гэтымі халоднымі фактамі? Знакаміты "маналог жонкі пажарніка, які загінуў пры тушэнні пажару на ЧАЭС". Разважанні аўтара аб тым, чаму яна піша гэтую кнігу і што такое Чарнобыль у яе бачанні. І далей - галасы, галасы, галасы самых розных людзей, ад вясковых жыхароў да старшыні райкама, ад працоўных да навукоўцаў - тых, каго прама ці ўскосна зачапіла трагедыя Чарнобыля. Гэта кніга пра тое, як паміралі героі-ліквідатары аварыі. А да іх адмаўляліся падыходзіць лекары і медсёстры і даглядаць за імі ў апошнія дні прымушалі салдат тэрміновай службы ... І хавалі іх таемна, пад цяжкімі плітамі. Да іх і да мёртвых баяцца падыходзіць і нават побач не хаваюць. Якія перажылі кажуць - "Неба жывое-там усе нашы" Яны сыходзілі са сваіх дамоў назаўжды, а сабакі і кошкі іх яшчэ доўга чакалі каля брамы ...

43. Гістарычная тэма ў сучаснай беларускай літаратуры. Вобразы знакамітых продкаў у творах К. Тарасава, У.Арлова, Л.Дайнекі, В.Іпатавай (аўтар і твор на выбар).

Без мінулага няма будучага. Памяць пра мінулае заўсёды скіравана ў будучыню. Цяжка пераацаніць ролю і зна-чэнне твораў беларускай літаратуры на гістарычную тэму, а таксама заслугу перад нашым народам даследчыкаў міну-лага У. Караткевіча, М. Ерамаловіча, Л. Дайнекі, У. Арло-ва, В. Чаропкі, В. Іпатавай, К. Тарасава і іншых, бо іх тво-ры вяртаюць нашаму народу памяць, бо без памяці пра мінулае народ пазбаўлены будучыні.
Мастацкаму ўвасабленню гістарычных падзей прысвечаны раманы Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака» і «Жалезныя жалуды». У цэнтры іх — вядо-мыя гістарычныя асобы Вячаслаў Барысавіч, Усяслаў Ча-радзей, Рагнеда, Міндоўг і інш. Першыя раздзелы рамана прысвячаюцца то паралельнаму паказу дзяцінства і юнацтва будучага князя паўночнага фарпоста Полацкага княства Кукенойса — Вячкі, то апісанню трагічнага лёсу Мірошкі ці шляху да волі Якава Палачаніна. Здавалася б, лёсы іх, як і ўмовы жыцця, зусім розныя, але потым жыццёвыя шляхі іх схо-дзяцца, і далей князь і воін не разлучаюцца да самай смерці. Князь па-геройску гіне пры абароне крэпасці. Падчас бою яму адсеклі руку, але і перад самай смерцю Вячка здолеў перадаць свой меч перамогі Якаву Палачаніну. Меч у творыІ — сімвал барацьбы за незалежнасць, сімвал неперамож-насці духу і знак пераемнасці гераічных спраў розных па-каленняў і непарыўнай сувязі паміж імі. Сюжэт раман^ востры, напружаны, дынамічны, напоўнены драматычнымі калізіямі. Твор атрымаўся белетрыстычным у добрым сэн-се слова, бо сюжэт і моцныя асобы, выпрабаваныя моц-нымі, незвычайнымі абставінамі, спрыяюць эстэтычнаму ўздзеянню на чытача. Апісваючы жыццё князя ад самага дзяцінства, пісьменнік даследуе вытокі адданага служэння народу, сцвярджае, што нічога выпадковага на свеце не бывае. У 16-гадовым узросце юнак даў клятву, што да апошняга ўздыху будзе бараніць сваю Айчыну ад чужын-цаў. I гэту клятву Вячка не парушыў. Чалавек вялікай лушы, крыштальнага сумлення і моцнай волі, ён выступіў за аб'-яднанне сіл у барацьбе з ворагамі. Прыёмамі кантрасту ка-рыстаецца Л. Дайнека, каб узвысіць свайго героя. Анты-подамі Вячкі ў рамане з'яўляюцца вобразы полацкага князя Уладзіміра, апантанага прагай славы, і літоўскага князя Дай-герута, які замест паходаў на тэўтонаў збіраў даніну. Дзе-янні ж князя Вячкі, накіраваныя на ўмацаванне княства, за два вякі да Грунвальдскай бітвы 1410 г. паклалі падва-ліну ў гэтую вялікую перамогу над крыжакамі, бо Вячка даў прыклад, як трэба змагацца за незалежнасць і забяспе-чыць перамогу ў барацьбе, умацоўваючы краіну, аб'ядноў-ваючы ўсіх ідэяй незалежнасці.
Кульмінацыйным момантам у творы з'яўляецца той эпі-зод, калі галоўны герой выпрабоўваецца выбарам. Пісь-меннік надзяліў свайго героя не толькі лепшымі якасцямі сына сваёй зямлі, але і бацькоўскімі пачуццямі да свайго дзіцяці. Ён — верны муж і клапатлівы бацька. Лёс пад-рыхтаваў яму самае моцнае з усіх выпрабаванняў: выбар паміж радзімай і дачкой Соф'яй. Ворагі выкралі яго пяціга-довую дачкі і за яе вызваленне запатрабавалі палову зямлі і палову горада. Псіхалагічна тонка выпісана сцэна сустрэ-чы бацькі з дачкой, сустрэча, якой ворагі спадзяваліся зла-маць Вячку, а ён пайшоў на яе з надзеяй: «Ідзі, Халадок, да Клімяты. Ён піша полацкі летапіс. Хай напіша там, што я, кукенойскі князь, люблю сваю зямлю, дужа моцна люб-лю і пакладу за яе галаву. I напіша хай там, што я дужа люблю сваю дачку. Зямля, Халадок, будзе пустою, ледзя-ною, калі няма на ёй роднай душы. Хай напіша ў летапісе, што я бяру на сябе ўсю адказнасць перад Богам за тое, што адбудзецца».
Гэтым трагічным эпізодам пісьменнік сцвярджае думку, што сутнасць чалавека вызначаецца выбарам, што дзяр-жаўца адказны не толькі за сябе, але за народ і радзіму, што лёсы дзяржаўцы і народа непадзельныя.
Заслуга Л. Дайнекі не толькі ў тым, што ён змог уз-навіць духоўную атмасферу таго часу, стварыць уражлі- выя, незвычайныя па сваёй эстэтычнай сіле вобразы ста-ражытных беларусінаў, ліцвінаў, але і напоўніў творы сучасным гучаннем, прымусіў нас задумацца над вечнымі каштоўнасцямі і ўбачыць высокае неба ідэала.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.