Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Творчасць Максіма Багдановіча. Кампазіцыйна-тэматычныя асаблівасці кнігі “Вянок”, спецыфіка яе паэтыкі



 

Творчасць Максіма Багдановіча была напоўнена вобразамі, што сталі сімваламі роднага краю, склалі такое арыгінальнае супольства, з якім асацыіруюцца і сам воблік паэта. першы яго друкаваны твор (алегарыч-нае апавяданне "Музыка") з'явіўся ў газеце "Наша ніва" ў 1907 г., першы і адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў паэта "Вянок" вый-шаў у Вільні ў 1913 г. Толькі сапраўды дзякуючы сваёй геніяль-най адоранасці ў такіх часава вузкіх рамках гісторыі Максім Багдановіч і здолеў здзейсніць свой найвялікшы творчы подзвіг -стаць побач з Янкам Купалам і Якубам Коласам першай зоркай на небасхіле нацыянальнай паэзіі, аказацца ў цэнтры літаратур-на-грамадскага руху Беларусі пачатку XX ст., быць лепшым крытыкам і гісторыкам роднай літаратуры, яе класікам, выдат-ным перакладчыкам і празаікам. Юнак яшчэ не ведаў, што тое, чаго ён чакаў ад кагосьці, гэта быў менавіта ягоны лес, яго прызначэнне, яго ўнутранае чаканне "Вянка". Творчая гісторыя "Вянка" ўвогуле складаная. Хоць кніжка і пісалася на працягу вельмі кароткага адрэзка часу, ды гэта быў час імклівага росту Багдановіча-паэта. У 1911 г., пасля на-ведання Беларусі, у паэта абудзілася цікавасць да эпічнага асэн-савання тэмы народа, рэзка паглыбіўся гістарызм яго паэтыч-нага мыслення. Цыкл "Старая Беларусь", вершы якога "Лета-пісец", "Перапісчык", "Слуцкія ткачыхі" выявілі зварот Багдано-віча да пушкінскіх традыцый успрыняцця і раскрыцця ў паэзіі жыцця ва ўсёй яго шматграннасці і гарманічнасці. "Вянок" - не зборнік, а цэласная кніга паэзіі, што ўпершы-ню ў нацыянальнай паэзіі самасцвярджала свае як жанрава-структурныя асаблівасці, так і асноўны ўнутраны прынцып аб'-яднання вершаў у адзінае мастацкае цэлае - канцэптуальную разгорнутасць, завершанасць паэтычнай думкі, своеасаблівы яе лірычны сюжэт.

 

17. Янка Купала – прарок беларускага Адраджэння. Праблематыка п’есы “Раскіданае гняздо”, паэм “Адвечная песня”, “Сон на кургане” (на выбар), вершаў з кнігі “Спадчына” (на выбар).


- адзін з заснавальнікаў сучаснай бел. літаратурнай мовы, нар. паэт Беларусі, духоўны лідэр бел. нац. адраджэння.

Я. Купалу называют паэтам-прарокам,гэта значыць,што ен не толки асэнсоўваў лёс народа, але і паказвай шлях да будучыні, ствараў нацыю. Ён ўсхваляваў і паэтызаваў роднае слова,шукаў адметныя вобразы і мастацкія сродкі.каб паказаць яго харство,сілу. Усвядоміў, што толькі праз родную мову можа выказаць свае думкi - ў той час было смелым крокам. Бел.мова была забаронена.
Раскіданае гняздо сям'і Зяблікаў — бясспрэчна, сімвал тра-гічнага лёсу Беларусі ў пачатку XX стагоддзя, напапярэдні першай рускай рэвалюцыі. Уся Беларусь была раскіданым гняздом, бо яе народ, ствараючы ўсе зямныя багацці, зады-хаўся ад беззямелля і не быў гаспадаром на сваёй зямлі. Праблемай драмы «Раскіданае гняздо» з'яўляецца праблема шчасця.

18. Творчасць Максіма Гарэцкага і яе значэнне для станаўлення нацыянальнай літаратуры: тэматычнае і жанравае ўзбагачэнне беларускай прозы пісьменнікам.

У 1920 Гарэцкі напісаў і выдаў першую гісторыю беларускай літаратуры. Пасля ім было напісана яшчэ некалькі прац па гэтай тэме. Акрамя таго, Гарэцкі склаў некалькі беларуска-рускіх і руска-беларускіх слоўнікаў.

Пісьменнік прыкметаа рассунуў тэматычныя і жанрава-стылявыя межы беларускай прозы, трывай замацаваўшы ў ёй тып сюжэтна разгорнутага сацыяльна-псіхалагічнага апавяданне. Бясспрэчнай заслугай М. Гарэцкага з'яўляецца і тое, што ен увеў у нацыянальную прозу Новага героя - вясковага інтэлігента, які ўсведамляе палю адказнасць за лес народа і Будучыня роднага краю. Гарэцкі ўпісаў яскравую старонка гісторыю нацыянальнага прыгожага пісьменства. Багатыя традыцыі айчыннага і ўвогуле Славянскага гераічнага эпасу натхнілі пісьменніка на смелыя мастацкі эксперымент ў жанрава-стылявой сферы: фрагменты «Лірных спе-ваў», гэтя Баляды ў прозе, Творца пераймаюць стылай гераічных песень. Цыкл «Што Яно?» Быў адной з пяршыла ў тагачаснай беларускай літаратуры спроба творчага асваення жанрава-стылявых магчымасцей філасофскай, інтэлектуальнай прозы. Адметнасцю сам з сабою распрацоўкі М. Гарэцкім было тое, што філасофскі аспект арганічна ўвязваўся з сацыяльна-палітычным.У Яго творчасці выразна акрэсліліся дзве ўзаемазвязаныя мастацкія тэндэнцыі - адлюстраванне жыцця ў формах самога жыцця (рэалістычныя сацыяльна-псіхалагічныя Апавяданні з разгорнутым сюжэты) і Лірыка-экспрэсіўнае спасціжэнне рэчаіснасці з выкарыстаннем жанрава-стылявых элементаў філасофскай прозы.

 

 

20. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ў 20-30-я гады ХХ ст. Літаратурныя аб’яднанні “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” і іх найбольш значныя прадстаўнікі (У.Дубоўка, У.Жылка, А.Мрый і інш.).

Адной з асаблівасцей развіцця беларускай літаратуры ў гэтыя гады з'яўлялася тое, што ў асяроддзе пісьменнікаў улілася вялікая група маладых талентаў з вёскі. У большасці сваёй маладыя літаратары з'яўляліся прыхільнікамі сацыялістычнай рэвалюцыі і выступалі, хоць і не заўсёды паслядоўна, вешчунамі новага жыцця. У 20-я гады ў Беларусі дзейнічалі некалькі літаратурных аб'яднанняў, найбольш вядомыя з іх - "Маладняк", "Узвышша", "Полымя". Літаратурнае аб'яднанне "Маладняк" (узнікла ў канцы 1923 г.) у асноўным з'яўлялася арганізацыяй маладых пралетарскіх пісьменнікаў, якія віталі Кастрычніцкую рэвалюцыю і прызнавалі актыўную ролю літаратуры ў барацьбе за новае жыццё. За кароткі перыяд сваёй дзейнасці аб'яднанне пераўтварылася ў буйную літаратурную арганізацыю. Філіялы "Маладняку" былі створаны ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Бабруйску, Мазыры, У 1925-1926 гг. "Маладняк" аб'ядноўваў 500 чалавек. Сярод іх былі А. Александровіч, П. Галавач, А. Звонак, М. Лынькоў, П. Трус, У. Хадыка, М. Чарот і інш. У 1921—1925 гг. на ўсю моц загучалі галасы пісьменнікаў старэйшага пакалення. У 1922 г. выйшаў зборнік вершаў Я. Купалы "Спадчына", а ў 1925 г. - паэма "Безназоўнае". У 1923-1925 гг. Я. Колас апублікаваў паэмы "Новая зямля" і "Сымон-музыка". Беларуская паэзія вітала рэвалюцыю і натхнёна апявала нараджэнне новага грамадства. Для яе характэрныя былі аптымізм, дух змагання за новае жыццё. Для пісьменнікаў, як і для ўсяго беларускага народа, гэта быў час агульнага духоўнага ўздыму, час надзей, веры і мар. Тэта быў час рэвалюцыйнага абнаўлення. Уражвае тагачасны, можна сказаць унікальны, энтузіязм народа. У беларусаў жа былі і свае, асаблівыя прычыны радавацца: яны нарэшце атрымалі сваю дзяржаўнасць, беларуская мова і культура цяпер былі прызнаны афіцыйна. У другой палове 20-х гадоў развіццё беларускай савецкай літаратуры адбывалася ў вострай барацьбе ідэйна-эстэтычных тэндэнцый, розных літаратурных груповак. Найбольш масавай арганізацыяй па-ранейшаму быў "Маладняк". Аднак якраз у гэты перыяд асабліва выразна выявілася слабасць яго ідэйна-эстэтычнай і арганізацыйнай плат-формы. Большасць таленавітых і творча актыўных пісьменнікаў (К. Чорны, К. Крапіва, У. Дубоўка, Я. Пушча, А. Бабарэка, М. Лужанін, П. Глебка), выказаўшы сваю нязгоду са зняважлівымі адносінамі членаў "Маладняку" да культурнай спадчыны, да павышэння адукацыйнага і прафесійнага ўзроўню, у 1926 г. выйшлі з гэтай арганізацыі і ўтварылі літаратурнае аб'яднанне "Узвышша". Гэта аб'яднанне імкнулася ўзняць ідэйна-мастацкі ўзровень літаратуры, зрабіць яе дзейсным фактарам жыцця рэспублікі, крытыкавала пісьменнікаў-маладнякоўцаў за нігілістычныя адносіны да культурнай спадчыны і нацыя-нальных традыцый. У канцы 1927 г. аформілася літаратурнае аб'яднанне "Полымя". У яго арганізацыйную групу ўвайшлі Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны, А. Гурло, М. Чарот, М. Зарэцкі, А. Дудар, А. Александровіч, А. Вольны і інш. Галоўнымі сваімі задачамі аб'яднанне лічыла развіццё беларускай мастацкай літаратуры ў непасрэднай сувязі з патрэбамі сацыялістычнага будаўніцтва. У лістападзе 1928 г. Усебеларускі з'езд "Маладняку" вырашыў утварыць Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП). 3 гэтага часу "Маладняк" спыніў сваё існаванне. Па-ранейшаму актыўна працавалі пісьменнікі старэйшага пакалення. Я. Купала стварыў шэраг паэтычных твораў, у якіх галоўнай праходзіла тэма сацыялістычнага будаўніцтва ў рэспубліцы.
1927 – стварэнне літ. аб’яднання «Полымя»: Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, М. Чарот. Найбольш прадстаўнічае аб’яднанне літаратараў. Задача развіцця творчай працы ў непарыўнай сувязі з сацыялістычным будаўніцтвам; умацавання ў бел. літ. пралетарскай ідэалогіі ў адзінстве з нац. формай. Выхад у снежні 1922 г. першага нумара «Полымя» - адметная з’ява у культ.жыцці рэспублікі. Выдаўцы «Полымя» аб’явілі: нац. адраджэнне - гэта не лозун, а лепшы спосаб далучыць працоўных рэспублікі да будаўніцтва сацыялістычнага ладу. Гэтай мэце, лічылі яны, павінна служыць бел. літ. «Полымя» адкрывалася вершам Ц. Гартнага «Па дарозе да будучыні». Для паэта лёс Беларусі - у канкрэтных праявах існавання свабоды народа, самастойнай дзяржавы і развіцця нац. куль-ры.Шчаслівага лёсу жадаў чытачам М. Чарот сваім вершам «Плывём да прыгожай, светлай долі». Яна, гэтая «прыгожая доля», ужо была занатавана ў паэтычных вобразах паэтаў «рэвалюцыйнага прызыву». Светлае жыццё асэнсоўвалася ў канкрэтнай рэчаіснасці, і паэт клікаў людзей на гэты стваральны шлях. Такія ж светлыя матывы ў вершах А. Гурло, А. Александровіча, Я. Журбы. Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны - новыя творы; ва ўмовах вострага дэфіцыту кніжнай справы выхад літ. часопіса ўзбагачаў бібліятэку бел. літ-ры.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.