Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Беларуская народная песенная і вершаваная паэзія ХVІІІ ст. Вершаваныя ананімныя гутаркі ХІХ ст



 

У першыя два дзесяцігоддзі пасля паўстання 1863 г. асноўным жанрам у беларускай літаратуры з'яўлялася ананімная вершаваная "гутарка", набліжаная да фальклору. Узорам такіх твораў з'яўляецца "Гутарка Данілы са Сцяпанам", “Сход", "Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім, што баліць, а чаму баліць - не ведаем" і інш. Яны адлюстроўвалі настрой беларускага сялянства, напісаны жывой народнай мовай, у рэалістычнай манеры.

11. Беларуска-польскае двухмоўе ў літаратуры Беларусі ХІХ ст. Феномен Адама Міцкевіча. Рэаліі беларускага жыцця ў яго паэме “Гражына”.

 

Адам Міцкевіч нарадзіўся на хутары Завоссе на Навагрудчыне ў сям''і збяднелага шляхціца, адваката Мікалая Міцкевіча. Міцкевічы былі паланізаванымі беларусамі, паэт называў сябе "ліцвінам", хоць творы пісаў на польскай мове. У сваёй паэзіі ён стварыў вобраз радзімы ў шырокім і самым высокім патрыятычным сэнсе. Ён апеў і ўславіў родны кут, дарагія сэрцу краявіды і вобразы, па сутнасці стварыў культ беларускага пейзажу і прыроды бацькоўскага краю. У гэтай сувязі нельга не пагадзіцца з назіраннямі наконт таго, што Адам Міцкевіч "заўсёды ў захапленні спыняўся... перад краявідамі родных мясцін" (Алег Лойка), што ён "у "Пане Тадэвушы" або "Свіцязанцы" проста моліцца на беларускі пейзаж, хоць называе яго "Літва" (Богдан Скарадзінскі). Для яго ўласціва пранікнёнае эстэтычнае сузіранне прыроды і яе глыбокае адчуванне.

Тэма кахання да радзімы з'яўляецца асноўнай ў паэме Міцкевіча пачатку 20-х гадоў«Гражына».

Эпічная паэма «Гражына», працаваць над якой Міцкевіч пачаў у 1821 годзе, сведчыць аб глыбокай цікавасці паэта да гістарычнага мінулага сваёй радзімы. У аснову сюжэту пакладзены адзін з эпізодаў барацьбы літоўскага народа з нямецкімі крыжакамі. У цэнтры паэмы - вобраз Гражыны, адважнай гераіні -Літвінкі. Усімі ўчынкамі Гражыны кіруе яе каханне да радзімы; доўг перад айчынай яна ставіць вышэй за сваё асабістае шчасце, сваё каханне. Вобраз Гражыны супрацьпастаўлены ў паэме вобразу князя Літавора, які імкнецца да асабістага дабрабыту і стае на шлях здрады інтарэсаў сваёй радзімы і народа. Паэма адкрываецца апісаннем старадаўняга княскага замку. Тут жыве князь Літавор, які вядзе міжусобную барацьбу з князем Вітольдам. У гэтай барацьбе Літавор вырашыў абаперціся на тэўтонскіх рыцараў - ворагаў свайго народа і радзімы. Нямецкія феадальныя захопнікі спрыялі распальванню міжусобнай варожасці паміж літоўскімі князямі, так як яна была выгадная ім. Дагавор Літавора з крыжакамі выклікае рашучы пратэст з боку дарадцы князя Рымвіда і яго жонкі Гражыны. Але ніякія просьбы не дзейнічаюць на Літавора; больш за ўсё яго хвалюе зыход яго асабістай звады з Вітольдам. Тады Гражына адзявае даспехі свайго мужа і разам з дружынай выступае супраць крыжакоў. Яна памірае на поле бою, на руках Літавор, які прыбыў занадта позна да месца бітвы. Узрушаны трагічнымі наступствамі сваіх памылак, хібнасцю абранага ім шляху. Як адзначае аўтар, апісаныя ў паэме падзеі былі крыніцай народных паэтычных легенд і паданняў, паўтараных з пакалення ў пакаленне. «Гражына» шмат у чым пераклікаецца з рамантычнымі баладамі Міцкевіча ( «Свіцязь» і іншыя). Паклаўшы ў аснову сваёй паэмы падзеі нацыянальна - гістарычнага характару, Міцкевіч надаў ім ярка выяўленую рамантычную афарбоўку. Сярэднявечны замак, акружаны таямнічай імглой які ледзь-ледзь асвятляецца святлом месяца, цёмныя пераходы, высокія валы - вось абстаноўка дзеяння, апісаннем якой адкрываецца паэма. У рамантычным тоне дадзены і апісання герояў. Перш за ўсё гэта адносіцца да самой гераіні, якая адрозніваецца ад усіх навакольных прыгажосцю, адвагай, мужнасцю і незвычайнай для жанчыны рашучасцю і сілай . Тыпова рамантычнай з'яўляецца і кампазіцыя паэмы. Паэт апісвае толькі самыя значныя, вузлавыя моманты дзеяння, не імкнецца да дэталёвага і поўнага раскрыцця сувязі паміж імі. Элемент таямніцы, недаказанасці прысутнічае на ўсім працягу развіцця дзеяння. І толькі ў канцы, у эпілогу, усе падзеі атрымліваюць поўнае тлумачэнне. Такая пабудова паэмы надае ёй і займальнасць, і драматызм.

12. Творчасць Яна Баршчэўскага. Жанрава-стылявыя асаблівасці кнігі “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

Ян Баршчэўскі нарадзіўся ў 1794 (або 1790 ці 1796) годзе ў вёсцы Мурагі Полацкага павету Віцебскай губэрні. Вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі, дзе набыў вядомасьць чытальніка і вершапісца. Выступаў з уласнымі арацыямі і вершамі, напісаў у клясычным стылі паэму «Пояс Вэнэры» (на польскай мове, не захавалася). Студэнцкія канікулы найчасьцей праводзіў у вандроўках па навакольлі возера Нешчарда.

Дзякуючы сваёй схільнасьці да паэтычных экспромтаў быў жаданым госьцем на сямейных урачыстасьцях вясковай шляхты. Першыя вядомыя вершы, напісаныя па-беларуску — «Дзеванька» (прысьвечаны каханай дзяўчыне Максімавічанцы) і «Бунт хлопаў» («Рабункі мужыкоў», «Размова хлопаў»). Займаўся таксама жывапісам (маляваў пэйзажы і карыкатуры, яго мастацкія творы карысталіся папулярнасьцю сярод мясцовых жыхароў. Пэрыяд пасьля заканчэньня Полацкай калегіі (1820-1830-я гады) ахутаны рамантычна-легендарнай заслонай. Вядома, што Баршчэўскі доўгі час працаваў хатнім настаўнікам і гувэрнэрам у розных месцах. Потым трапіў у Санкт-Пэтэрбурґ, дзе выкладаў грэцкую і лацінскую мовы ў некалькіх дзяржаўных установах і сам вывучаў старажытныя літаратуры. Выконваючы даручэньні марскога ведамства, пабываў у Францыі, Вялікай Брытаніі і Фінляндыі, падарожнічаў па Полаччыне і Мсьціслаўшчыне. У Пэтэрбурґу ён пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам і Тарасам Шаўчэнкам, якія, мяркуючы па ўскосных зьвестках, высока ацанілі паэтычныя спробы маладога пісьменьніка, падштурхнулі яго на шлях прафэсійнай творчасьці. Ю.Барташэвіч сцьвярджаў нават, што Міцкевіч уласнай рукой правіў асобныя яго вершы.

У 1840—1844 Ян Баршчэўскі выдаваў у Пэтэрбургу штогадовы альманах «Niezabudka» («Незабудка») з дапамогай літаратурнага гуртка выхадцаў пераважна зь Беларусі. Падтрымліваў творчыя сувязі з членамі гуртка і яго карэспандэнтамі — журналістам і крытыкам Р.Падбярэскім, літаратуразнаўцам і гісторыкам Ю.Барташэвічам, мастакамі К. і Р.Жукоўскімі, фальклярыстам І. Храпавіцкім, пісьменьнікамі Л.Штырмерам, В.Рэутам, Т.Лада-Заблоцкім, А.Грозам, В.Давідам, С.Ляховічам, Л.Гротам-Спасоўскім. На старонках «Незабудкі» Ян Баршчэўскі друкаваў пераважна вершаваныя апавяданьні. Ад клясыцызму паступова перайшоў да рамантызму. У 1843 у часопісе «Rocznik literacki» («Літаратурны штогоднік») упершыню надрукаваны яго беларускія вершы — «Дзеванька», «Гарэліца», апрацаваная народная песня «Зязюля».

У 1844—1846 выдаў свой галоўны твор — празаічны зборнік «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях.Творы, сабраныя ў зборніку «Шляхцiц Завальня...», напісаны пад відавочным уплывам беларускага фальклёру. Ян Баршчэўскі выкарыстаў сюжэты казак i легенд «дзiкага паўночнага боку Беларусi», апаэтызавАў родныя мясцiны, ў тым лiку «велiзарнае возера Нешчарда каля якога знахадзiлася вёска Мурагi, дзе прайшло яго дзяцінства. Шляхціц Завальня — скразны вобраз, ён «цэментуе» змест, праз яго пісьменнік здзяйсняе жанравую непаўторнасць твора. Шляхціц Завальня гасцінна сустракае ўсіх падарожных, вывешвае ліхтар на жэрдцы, ставіць свечку на падваконні, каб яны ў завіруху і дуйку не збіліся з дарогі, шчодра частуе, а за гэта яны расказваюць яму казкі, без якіх ён, як той цар Шахрыяр з арабскіх казак, заснуць не можа. Вядома ж, і не праз тое, што шляхціц Завальня ўвасабляе лепшыя нацыянальныя якасці беларускага народа: гасціннасць, мудрасць, клопат пра будучыню, любоў да роднай зямлі, набожнасць. Бо тыя ж самыя якасці не ў меншай меры ўвасабляюць многія іншыя героі твора: рыбак Родзька, пан Сівоха, сляпы Францішак. Пра Родзьку Завальня сказаў: «Люблю гэтага рыбака, пачцівы ён чалавек і працавіты. Пабудзеш на яго востраве — адразу відаць, што жыве там чалавек гаспадарлівы і дбайны. ... Шчаслівы чалавек. У яго там яшчэ не мінуўся залаты век».

І ўсё ж шляхціц Завальня валодае такой якасцю, што вылучае яго і ставіць вышэй над усімі носьбітамі дабра і мудрасці ў творы. Якасць гэтая - цікавасць да мінулага, усведамленне велічы і духоўнага багацця народа, выяўленых у казках, паданнях, песнях, прыказках і прымаўках. Завальня лепш за іншых усведамляе, што «шмат праўды ў гэтых народных паданнях», што «мінулае вучыць нас, як жыць сёння», што, жывучы на гэтым свеце, трэба слухаць «загады Божыя». І яго ўсведамленне — не ў словах (многія афарыстычныя выразы належаць нават не яму), а найперш у справах.

 

13. Класічная і народная традыцыі ў творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Агульная характарыстыка драматургічнай спадчыны пісьменніка: “Сялянка” (“Ідылія”), “Залёты”.

Жыццё Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — яскравы прыклад адданага служэння Бацькаўшчыне і народу не толькі словам, але і справай. У фальварку Люцынка недалёка ад Івянца, у вясковай цішы ён не толькі пісаў свае творы. Дунін-Марцінкевіч адкрыў тут школу для сялянскіх дзяцей, у якой настаўнічалі яго дачка Каміла і сын Міраслаў. Пачынальнік беларускай драматургіі стварыў і першы нацыянальны тэатр, быў яго рэжысёрам-пастаноўшчыкам і нават акцёрам. У 1864 г. быў арыштаваны па падазрэнні ў напісанні антыўрадавых выданняў і больш за год знаходзіўся пад следствам у мінскай турме. Змены ў светапоглядзе пісьменніка вызначылі істотную, прынцыповую розніцу ў яго дарэформеннай і паслярэформеннай творчасцю. Творчасць Дуніна-Марцінкевіча прынята падзяляць на два перыяды. Дарэформенныя творы вытрыманы ў духу рамантызму. У іх рэалізаваны такія элементы светапогляду Дуніна-Марцінкевіча, як ідэалізаванае ўспрыманне жыцця, аптымізм, надзея на рэформы, якія павінны змяніць жыццё народа да лепшага, любоў да народа, захапленне яго таленавітасцю і працавітасцю. Пісьменнік прапануе свае метады ўздзеяння на «кепскіх» паноў: перавыхаванне, а калі неабходна — пакаранне і абмежаванне іх у дзеяннях. Пісьменнік заклікае ўсіх да чалавечнасці, да згоды і паразумення ў грамадстве.

У 1846 г. у Вільні асобным выданнем выйшла лібрэта музычна-драматычнага твора - оперы "Сялянка" (пазней з'явілася іншая назва - "Ідылія"). Музыку да яе напісалі С. Манюшка і К. Кжыжаноўскі з удзелам самога В. Дуніна-Марцінкевіча. У гэтым творы побач з драматычнымі дыялогамі і маналогамі шырока прадстаўлены арыі і дуэты, харавыя нумары, а таксама танцы. "Ідылія" лічыцца прынцыповай з'явай у станаўленні новай беларускай літаратуры. Аўтар высмейвае нізкапаклонства перад усім замежным, праводзіць думку, што сяляне могуць выступаць носьбітамі высокамаральных якасцяў, мець такую ж тонкую душу, як і іх паны. Калі сяляне будуць з любоўю і пашанай ставіцца да сваіх уладароў, тыя павінны адказваць ім шчырай удзячнасцю, праяўляць добразычлівасць і клопат. У аснове сюжэта п'есы - актуальная для таго часу праблема ўзаемаадносін селяніна і пана. Падзеі адбываюцца ў маёнтку Кароля Лятальскага - легкадумнага маладога пана, які большую частку часу праводзіць у забавах, прыемных вандроўках, "лётаючы" па свеце. Вярнуўшыся з Францыі ў свой спадчынны маёнтак, Лятальскі з жахам думае аб тым, як можна жыць у гэтым нецывілізаваным краі сярод мужыкоў. У хуткім часе ён сустрэўся з "прыгоннай сялянкай" Юліяй і закахаўся ў яе. Пад уплывам сустрэч з Юліяй і яе бацькам герой п'есы па-іншаму пачынае глядзець на прыгонных сялян, лічачы, што ў іх добрыя сэрцы і што яны здольныя на высокія пачуцці і высакародныя ўчынкі. Лятальскі прапануе дзяўчыне руку і сэрца, клянецца быць клапатлівым бацькам для сялян. "Хачу іх любіць, і каб яны мяне любілі...", - усклікае ён. У канцы п'есы высвятляецца, што Юлія - пераапранутая паненка, якая сваімі дзеяннямі вырашыла змяніць погляды Лятальскага на сялян і свой край. П'еса заканчваецца сцэнай заручын маладых людзей. В. Дунін-Марцінкевіч, такім чынам, паказвае перараджэнне памешчыка-франкамана ў гуманнага, добразычлівага пана, які ўжо не прагне паездкі за мяжу, а хоча жыць на ўлонні прыроды сярод сялян. На фоне любоўнай ідыліі Лятальскага і Юліі В. Дунін-Марцінкевіч змог разгарнуць шырокую карціну жыцця ў прыгоннай вёсцы, стварыць каларытныя, самабытныя і праўдзівыя характары прадстаўнікоў народа. Сапраўдным героем твора стаў Навум Прыгаворка - чалавек разумны, кемлівы, дасціпны. Ён выразна ўсведамляе сваё паднявольнае становішча, але пры гэтым ведае сабе цану і не губляе пачуцця ўласнай годнасці. У творы шырока выкарыстоўваюцца народныя песні, прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы: Да бога высока, да пана далёка. Ад ліха - ціха, а дабра не чуваць. Цягаў воўк, пацяглі воўка. Ранняя птушка крылкі цярэбіць, а позняя - вочы працірае. Абяцанка цацанка, а дурному радасць. Хто каго любіць, той таго чубіць. І сцены маюць вушы. Што напішаш пярцом, то не вырубіш тапарцом. Пій, ды розуму не прапій. Укладзеныя ў вусны Навума, гэтыя выслоўі не толькі вызначаюць сцісласць, лаканічнасць, вобразнасць і каларытнасць сялянскай мовы, але і набываюць сацыяльнае гучанне: простаму чалавеку цяжка жывецца, яго многія крыўдзяць; піць гарэлку трэба з розумам; грошы ў жыцці адыгрываюць не апошнюю ролю і інш. Вобразам Навума аўтар адстойваў права на паказ у літаратуры ў якасці галоўнага героя селяніна і тым самым змагаўся за дэмакратычную, народную літаратурў. У п'есе "Ідылія", якая спалучае ў сабе рэалістычныя і ідэалістычныя рысы, па-майстэрску дасканала вымалеваны вобразы сялян і паноў. Распрацоўка вобразаў сялян (яны, у адрозненне ад паноў, размаўляюць па-беларуску) шмат у чым прадвызначыла далейшае паглыбленне пісьменніка ў беларускі матэрыял.

14. Роля Францішка Багушэвіча ў станаўленні новай беларускай літаратуры. Тэмы і матывы яго паэтычных зборнікаў. Эстэтычныя погляды Багушэвіча.

Францішак Багушэвіч —заснавальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры, першы буйны нацыянальны пісьменнік, выразнік дум і памкненняў народа. Ніхто да яго з такой мастацкай сілай не здолеў паказаць «на свет цэлы» і веліч, высакароднасць працоўнага чалавека, і яго трагедыю. У прадмовах да кніжак Ф. Багушэвіч вы-казвае заклапочанасць і трывогу за лёс роднага слова, абгрунтоўвае законнае права на развіццё роднай мовы, права беларускага народа на стварэнне еваёй нацыя-нальнай культуры і тым самым - на сваё існаванне: "Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!" Разумеючы, што асноўным доказам існавання народа з'яўляецца мова, Ф. Багушэвіч заклікаў шанаваць мову народа, бе-рагчы і развіваць яе, узбагачаць і памнажаць культур-ныя традыцыі. Аб ролi мастацтва у жыццi народа Б. выказау свае думкI у зборнiках "Дудка беларуская", "Смык беларускi". Кожны са сборнiкау -асабiстая старонка у жыццi i творчасцi паэта, асобная мастацкая з'ява. Са сваiмi вядучымi вобразамi, iдэйна-эстэтычнымi задачамi. Вялiкае значэнне маюць прадмовы да гэтых сборнiкау Гэтыя прадмовы прысвечаны пытанням развiцця бел. мовы i лiтаратуры. Паэт iмкнецца абуздаць у народа пачуццi нацыянальнага самаусведамлення, любоу да роднай мовы i лiтаратуры. З вялiкай цеплыней гаварыць ён у прадмовах аб высокiх вартасцях бел. мовы, вельмi багатай гiсторыяй i традыцыямi. “ Мова наша - есць такая ж людская, ” -- пiсау Б., -- “як i французкая, або нямецкая, або iншая мова". У прадмовах, поуных патрыятычнага пачуцця да Радзiмы, роднай мовы, перадавой нацыянальнай культуры Б. гнеуна дакарае "Вялiкiх паноу", якiя грэбуюць роднай мовы, адракаюцца ад яе, ахвотней гавараць на франц., чым на сваёй. Любоу да роднай мовы спалучаеца у Б. з павагай да мовы i нацыянальнай культуры iншых народау. Паэт лiчыу пажаданным i нават неабходным, каб беларусы, апрача роднай мовы ведалi i суседскiя мовы. Барацьба Б. за родную мову i лiтаратуру была барацьбой за дэмакратыю, палiтычную i нацыяную свабоду.

15.К.Каліноўскі

Автор и редактор большинства номеров "мужицкой правды", Калиновский сам принимал участие в ее расширении: развозил по деревням, разбрасывал на дорогах. Он стремился развеять иллюзии крестьян, показать, что царский манифест об отмене крепостного права - это очередной обман народа. Константин призвал бороться за то, чтобы пришло время, когда никому мужики барщины служить не будут и никакого в казну оброка платить, и народ наш будет свободен и счастлив".

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.