Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Барока і Асветніцтва на Беларусі. Характарыстыка творчасці Сімяона Полацкага



Пасля бурнага Рэнесансу ў мастацтве пачынаецца новая эпоха – эпоха барока. З партугальскай мовы “барока” перакладаецца як “жамчужына няправільнай формы”. Гэта жамчужына адпавядала жыццю, такому ж няправільнаму, несправядліваму. Чалавек у барока думае аб сваім лёсе, спрачаецца з розумам, асэнсоўвае жыццё. Гэта быў зусім новы стыль: пышнасць і складанасць форм, пампезнасць, дынамізм, вычурнасць, яркія колеры, эфект светлацені, вытанчанасць ліній. У развіцці барока вылучаецца некалькі стадый: маньерызм, ранняе барока, сталае барока, ракако.

Асноўныя адзнакі і асаблівасці літаратуры перыяду барока.Для твораў барока характэрны шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць, парадаксальнасць, сумяшчэнне несумяшчальнага (узнёслага і нізкага, трагічнага і камічнага). Перавага аддавалася вонкавай форме, якая рабілася ўсё больш ускладнёнай і вычварвай. Своеасаблівасцю беларускага барока было, напрыклад, тое, што яно развівалася на скрыжаванні ўсходніх і заходнееўрапейскіх уплываў, на "паграніччы" праваслаўнага і каталіцкага веравызнанняў.

На Беларусі ідэі Асветніцтва распаўсюдзіліся ў 2-й палове XVII — пачатку XIX ст. і былі цесна звязаны як з усходнеславянскім, так і з заходнееўрапейскім Асветніцтвам. Яны знайшлі адлюстраванне ў філасофіі, сацыялогіі, літаратуры і мастацтве, вызначаліся паказам бытавых і этнічных умоў жыцця класаў і сацыяльных груп, праблем аўтаномнасці і адносін да Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, успрыняцця духоўнай спадчыны мінулага, суіснавання розных пластоў у нацыянальнай культуры. Ідэйныя вытокі Асветніцтва на Беларусі ідуць ад творчасці і дзейнасці прагрэсіўных мысліцеляў канца XVII — пачатку XVIII ст. К. Лышчынскага, С. Полацкага, У сувязі з тым, што Беларусь у канцы XVIII ст. трапіла ў абшары Расійскай імперыі, у Расіі павысілася цікавасць да жыцця, беларускай мовы і культуры (Г. Дзяржавін, М. Кайдаловіч, I. Ляпёхін, В. Севяргін і інш.). Пеўную ролю для распаўсюджвання ідэй асветніцтва на Беларусі адыграла Адукацыйная камісія. Ідэйна яе натхнялі польскія асветнікі Сташыц, Я. Снядэцкі, выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Ж. Жылібер, М. Пачобут-Адляніцкі, А. Снядэцкі, I. Страйноўскі і інш. У канцы XVIII і пачатку XIX ст. узмацнілася супрацьстаянне паміж прыхільнікамі і праціўнікамі асветніцтва. Асноўнымі літаратурнымі напрамкамі эпохі Асветніцтва з'яўляліся класіцызм і сентыменталізм. Першы з іх апеляваў да чалавечага розуму, другі — да сэрца, пачуццяў.

І класіцызм, і сентыменталізм выразна праявіліся ў шматмоўнай літаратуры Беларусі эпохі Асветніцтва.

Літаратурная спадчына славутага беларуска-рускага паэта, драматурга, асветніка і філосафаСімяона Полацкага даволі разнастайная і непаўторная. Ён складаў оды, элегіі, гімны, казанні, панегірыкі, загадкі, эпітафіі, плачы, удзельнічаў у падрыхтоўцы поўнага перакладу расійскай Бібліі і напісанні праекта першай у Расіі найвышэйшай навучальнай установы, паводле якой пазней была ўтворана Славяна-грэка-лацінская акадэмія. У царскіх харомах Сімяон Полацкі адкрыў незалежную ад патрыярхавай цэнзуры друкарню, першай кнігай якой стаў "Буквар языка славенскага, сіречь начало ўченія детем хотяшім учіттіся чтенію пісаній". Наш зямляк стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра, створанага ў 1672 г. пры двары Аляксея Міхайлавіча. Адзін з самых адукаваных людзей свайго часу, Сімяон Полацкі лічыў абавязкам несці людзям веды ў літаратурных творах. Творы нашага славутага земляка прысвечаны розным рэлігійным святам, падзеям царкоўнага жыцця, роднай зямлі, яе гарадам (Полацку і Віцебску) і святыням. Творчасць Сімяона Полацкага вызначаецца энцыклапедычнасцю, шырокім ахопам падзей. У вершах уздымаюцца сацыяльна-філасофскія і гістарычныя пытанні, выкрываюцца заганы тагачаснага феадальнага грамадства, асуджаецца каставая іерархія, выказваюцца адносіны да "праведных" і "няправедных" войнаў, да творчай дзейнасці асобных мастакоў, прапагандуецца ідэя пашырэння асветы, культуры і навукі.У Маскве Сімяон Полацкі зрабіў вершаваны пераклад "Псалтыра". Ён прызначаўся для сямейнага чытання і быў упрыгожаны гравюрамі, што, безумоўна, спрыяла яго шырокаму распаўсюджанню. Літаратурная спадчына Сімяона Полацкага адыграла вялікую ролю ў станаўленні беларускай паэзіі і драматургіі, развіцці іх жанраў і пашырэнні тэматычнай разнастайнасці.

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.