Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Старабеларускія парадыйна-сатырычныя творы “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча”



Патрыятызм

Характэрная асаблівасць этыкагуманістычнага светапогляду Скарыны — патрыятызм. Скарына — заснавальнік нацыя­нальна-патрыятычнай традыцыі ў гісторыі беларускай культуры i грамадскай думкі. На першы план Скарыны выступалі інтарэсы свайго народа i айчыны. Патрыятычны пачатак у светапоглядзе С. — вынік канкрэтызацыі ідэі «агульнага дабра», адна з найбольш яркіх выяў беларускай нацыянальнай свядомасці свайго часу, якая сфармулявана ў наступных словах: «Звяры, што жывуць у пустынях, ад нараджэння ведаюць норы свае; птушкі, якія лятаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, якія плаваюць у морах i рэках, чуюць віры свае; пчолы i iм падобныя бароняць вуллі сваі, так i людзі да таго месца, дзе нарадзіліся i выраслі, вялікую ласку маюць».». Этыка С. выхоўвала ў чалавеку грамадзяніна i патрыёта, фарміравала ў яго якасці, неабходныя для актыўнай грамадскапрактычнай дзейнасці на карысць свайго народа i радзімы. С. не абсалютызаваў «агульнае дабро» на шкоду дабру індывідуальнаму, а імкнуўся гарманічна вырашыць праб­лему ўзаемаадносін паміж дзвюма маральна-этычнымі дабрачыннасцямі. Каб быць карысным грамадству, садзейнічаць яго аздараўленню, удасканаленню, захаванню яго цэласнасці, чалавек павінен пастаянна развіваць сваю духоўнасць, выхоўваць у сабе ма­ральныя якасці, неабходныя для гра­мадскага жыцця.

ГУМАНІЗМ
Евангельскае паняцце «любоў да блізкага» -Скарына гуманістычна перасэнсоўваў. На яго думку, чалавекалюбства-вышэйшы прынцып узаемаадносін паміж людзьмі, універсальны закон прыватнага i грамадскага жыцця, аснова ўсіх дабрачыннасцей. Прынцып любві ён пашыраў не толькі на прадстаўнікоў хрысціянскага веравызнання, але звяртаў «ко всякому человеку» незалежна ад яго становішча ў грамадстве, нацыянальнага паходжання. Справядлівасць, паводле Скарыны, таксама з'яўляецца боска-прыродным маральным паняццем, а чалавекалюбства — галоўны крытэрый маральных паводзін чалаве­ка. Менавіта на базе чалавекалюбства i справядлівасці С. фармулюе свой маральны імператыў, на якім павінны грунтавацца маральныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі, асноўваюцца законы, правасуддзе, дзяржаўнае кіраванне i палітыка.

Уплывы Рэнесансу адыгралі вельмі істотную ролю ў культурным развіцці беларускіх земляў у 16 ст. Самым яскравым прыкладам рэнесансавага светаадчування з’яўляецца легендарная постаць-Францыска Скарына. Гэтай асобе прысвечана вялізная колькасць навуковых прац, якія пераканаўча паказалі рэнесансныя асновы яго светапогляду. Несумненна, што Скарына быў геніальным чалавекам, апярэдзіўшым свой час. Але, разам з тым, яго асветніцкая дзейнасць цалкам упісваецца ў кантэкст развіцця тагаснай еўрапейскай кніжнай культуры.

5. Лацінамоўная паэзія Беларусі. Творчасць Яна Вісліцкага і Міколы Гусоўскага. “Песня пра зубра” як твор рэнесанснай літаратуры.

Характэрнай асаблівасцю літаратурнага працэсу на Беларусі ў XVI–XVІI і часткова ў XVIІІ стст. з'яўляецца шырокае бытаванне вершаваных твораў на лацінскай мове. Гэтая ўласціва многім еўрапейскім літаратурам, у тым ліку і славянскім, якія на працягу цэлых стагоддзяў паралельна суіснавалі і развіваліся на аснове засваення дзвюх творча-культурных стыхій – мясцовых нацыянальна-фальклорных і антычных, пераважна лацінскіх. Лацінская (а дакладней, новалацінская) мова на працягу некалькіх стагоддзяў выконвала, як вядома, функцыю міжнароднай мовы навукі, асветы, культуры. Бясспрэчна, што на пачатковым этапе станаўлення беларускай паэзіі вершаваныя творы на лацінскай мове адыгралі прыкметную ролю ў выхаванні чытацкай аўдыторыі. Затым жа яны з часам ператварыліся ў пэўны тормаз для развіцця ўласнабеларускай літаратуры, а дакладней, беларускамоўнага прыгожага пісьменства. Лацінамоўную літаратуру Беларусі стваралі наступныя аўтары:

Ян Вісліцкі Акрамя паэмы «Пруская вайна» (1516) вядомыя яго «Ода да караля Зігізмунда.Але галоўным творам жыцця Яна Вісліцкага стала паэма «Пруская вайна», у цэнтры якой расповед пра бітву пад Грунвальдам, гераізм і мужнасць славянскіх народаў, якія аб’ядналіся ў барацьбе з крыжакамі. Тэндэнцыя да манументальна-эпічнага адлюстравання гістарычных падзей сведчыла аб арыентацыі аўтара на антычныя традыцыі. Паралельна з гэтым значны ўплыў на стылістыку паэмы «Пруская вайна» аказалі фальклорныя традыцыі, вопыт эпічнага ўзнаўлення старажытнай пары (нябесныя з'явы як нейкія «знакі» напярэдадні бітвы, сватанне Ягайлы да князёўны Софіі Гальшанскай, пейзажныя замалёўкі і інш.). Аднак сінтэз літаратурных і фальклорных традыцый на гэтым пачатковым этапе развіцця беларускай паэзіі заставаўся яшчэ не завершаным. Слабасці паэмы найбольш выразна выявіліся ў кампазіцыйнай раз'яднанасці яе кніг-раздзелаў, а таксама ў частых адступленнях ад кананічнай структуры так званага гераічнага гекзаметра. Тым не менш прэцэдэнт гістарычнага эпасу быў ужо ў наяўнасці – ён не мог не ўплываць на развіццё новых творчых прынцыпаў тагачаснай лацінаславянскай паэзіі.

Микалай Гусоўскі- беларускі і польскі паэт, гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння.Пяру М. Гусоўскага належаць тры паэмы, больш за дзесяць вершаў. Самы ўдалы твор, якому былi суджаны доўгае жыццё i вялiкая слава, — паэма "Песня пра зубра". "Песня пра зубра" напiсаны ўдалечынi ад радзiмы па просьбе папы Льва X, якi хацеў пачуць праўдзiвае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Напiсана паэма на лацiнскай мове — на той час мове навукi, культуры, мiжнародных зносiн у Еўропе. На беларускай мове "Песня" з'явiлася ў другой палове 60-х гг. XX ст. у перакладзе Язэпа Семяжона.

Паэтыка твора:

1.Жанр паэмы: ліра-эпічная паэма (ець лірычны герой, апісанне прыроды)

2.Паэма напісана на ўзор антычных паэм (па прыкладу Вергілія – рымскага паэта)

3.Поўная назва твора – “Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго”

4.Пачатак паэмы – прадмова. (“да Людовіка Альфія, каб даже рукопіс да каралевы, а ці што не панравіцца ей, хай кнігу цябе пакіне”)

Паэма не падзелена на часткі, але:

1.Гісторыя стварэння паэмы і разважанне пра прызначэнне паэта, занятак якога параўноўваецца з заняткам паляўнічага.

2.Падарожжа ў пушчу, якую прапануе нам аўтар (самае цікавае – зубры). Зубр – цэнтральны вобраз, з дапамогай якога раскрываюцца розныя тэмы. Гусоўскі ўспамінае дзяцінства і калі ён вучыўся. Галоўнае – тэма палявання. Гусоўскі падрабязна апісвае зубра, яго жыццё, яго нораў. Апісанне ўклада жыцця зубрынай сям’і (алегорыя на сям’ю ВКЛ).

3.Багацце ВКЛ

4.Паляванне. Расказвае пра паляўнічыя павер’і. занятак паляўнічага і занятак паэта: паляванне – занятак смелых людзей.

5.Вайна. Пафасны і эмацыянальны раздзел. Робіць акцэнт на “Вучэнне Хрыстова”, заклік разам устаць супраць ордаў варожых.

6.Зноў вяртанне ў пушчу – Паляванне. Апісанне палявання.

7.Вітаўт і яго княжанне. Княжанне Вітаўта – найбольшы ўздым. Пачатак пахвалы Вітаўта. (параўнанне з зубрам). Зубр – алегорыя Вітаўта. Зубр у паэме параўноўваецца з адважным i смелым князем Вiтаўтам, у час княжання якога Вялiкае княства Лiтоўскае дасягнула небывалага росквiту. Вiтаўт паказаны ў паэме ў паўсядзённым жыццi. Ён высакародны, справядлiвы, чулы, патрабавальны чалавек, жорсткi ў адносiнах да злачынцаў i хабарнiкаў.

8.Пушча. Аблава. Назіраем фінал палявання. Аляксандр – Вітаўт.

9.Заклік спыніць міжусобіны, забойствы, войны – гэта гора, шкода і страты. Асуджае князёў, якія вядуць міжусобіны (параўнанне Вітаўта і Сігізмунда). Далей – малітва.

10.Малітва да Дзевы Марыі. Даць абарону ад ворагаў, з’яднаць усіх супраць турак. 11.Паэма пра ВКЛ, яго народ, Вітаўта – усё дзякуючы вобразу зубра. Гісторыя і традыцыі, вайна і заклік спыніць войны і забойства.

6. Рэфармацыя на Беларусі. Асветніцкая дзейнасць Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага. Змест іх прадмоў да рэлігійных кніг.

Рэфармацыя прывяла да з'яўлення новага кірунку ў хрысціянстве пратэстантызму, які аб'ядноўвае шэраг самастойных цэркваў і сект: лютэранства, кальвінізм, англіканскую царкву, баптыстаў, адвентыстаў і інш. Гэтыя цэрквы і секты некалькі адрозніваюцца культам і арганізацыяй, але звязаны агульнасцю паходжання і дагматыкі. Асноўныя палажэнні пратэстантызму былі сфармуляваны яго заснавальнікамі М. Лютэрам, Ж. Кальвінам, У. Цвінглі. Асноўнымі рэфармацыйнымі плынямі ў Вялікім княстве Літоўскім былі кальвінізм, лютэранства, антытрынітарызм. Актыўную рэфармацыйную дзейнасць у Беларусі разгарнуў буйны магнат, віленскі ваявода, канцлер Мікалай Радзівіл Чорны. Толькі ў сваіх уладаннях ён закрыў 187 касцёлаў, разбурыў усе прыдарожныя каталіцкія каплічкі і крыжы і адкрыў 134 кальвінісцкія зборы. Пад заступніцтвам М. Радзівіла былі арганізаваны пратэстанцкія абшчыны ў Нясвіжы, Клецку, Іўі, Оршы і іншых мясцінах. Значную ролю адыгралі магнацкія двары Радзівілаў, Кішкаў, Зяновічаў, Глябовічаў у развіцці рэфармацыйнага руху ў Беларусі. Гарады Вялікага княства Літоўскага – асяродкі Рэфармацыі ў дзяржаве. Роля беларускай, польскай, лацінскай моў у засваенні ідэй Рэфармацыі.

 

Сымон Будны (каля 1530, в. Буды- 13 студзеня 1593 г.), беларускі мысліцель і гуманіст эпохі Адраджэння, рэфарматар, тэолаг, філолаг, гісторык, паэт, філосаф, педагог; прадаўжальнік культурна-асветніцкай, нацыяльна-палітычнай і філасоўскай традыцыі Ф.Скарыны. Скончыў факультэт вольных мастацтваў Кракаўскага універсітэта (паступіў у 1544 г.), магчыма, і тэалагічны факультэт Базельскага універсітэта. У 1558 г. па запрашэнні Мікалая Радзівіла Чорнага прыехаў у Вільню, выкладаў на беларускай мове катэхізіс у пратэстанцкай школе. 3 1560 г. кальвінісцкі прапаведнік у Клецку. Разам з Л.Крышкоўскім, М.Кавячынскім і яго братамі заснаваў Нясвіжскую друкарню, дзе ў 1562 г. выдаў на беларускай мове кнігі "Катэхізіс" і "Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам". Сымон Будны належаў да памяркоўнай рэлігійна-рэфармацыйнай плыні, блізкай да кальвінізму, якая ў ВКЛ мела назву евангелічнай. У сярэдзіне 1560-х г. стаў адным з ідэолагаў антытрынітарызму - радыкальнай плыні ў беларуска-літоўскай Рэфармацыі. У 1565 г. пасля смерці М.Радзівіла Чорнага пераехаў у Хоўхла, маёнтак Кішкаў. Займаўся працай па перакладзе на польскую мову і крытычным даследаванні Бібліі (выд. ў 1572 г., аднак выдаўцы не змясцілі яго прадмовы і каментарыяў да Новага запавету). Восенню 1573 г. новы мецэнат Буднага арыянін Я.Кішка прапанаваў яму пасаду міністра ў Лоску і аддаў у яго распараджэнне Лоскую друкарню.. У рэлігійна-філасоўскім творы "Пра галоўныя палажэнні хрысціянскай веры" (1576) абагульніў свае радыкальныя ідэі.

Прадмова: 10 чэрвеня 1562 года ў нясвіжы выйшла кніга Сымона Буднага пад назвай “катэхизіс, то ест наука стародавная хрістіаньская от светлого пісьма, для простых людей языка русского, в пытаніах і отказах собрана”. Гэта быў заклік “народу язык міловаті” да ўсіх беларускіх “вашых міласцей”. Буднага непакоіла заганная тэндэнцыя беларускай арыстакратыі “любіць” чужаземныя мовы і пагарджаць сваей. У гэтым ён бачыў духоўнае вырадства, здраду свайму народу і сваім продкам. Шкада, але другая беларускамоўная кніга буднага “аб апраўданні грэшнага чалавека перад Богам” не дайшла да нашага часу. Яна таксама была выдадзена ў 1562 годзе ў несвіжскай друкарні.

Васіль Цяпінскі(каля 1540 – пасля 1603).

У 1570-я гады Васiль Цяпiнскi на свае сродкі арганізаваў друкарню (якая знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на русінскай мове. У яго была добрая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасці. Наважыўшыся надрукаваць Евангелле на дзвюх мовах — царкоўнаславянскай і русінскай, Цяпiнскi распачаў цяжкую і складаную работу па яе перакладзе.

Зараз вядома толькі адно яго выданне Евангелля, якое выйшла каля 1570 года і змяшчае Евангеллі ад Матфея, Марка і часткова ад Лукі (захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу). Гэта частка выдання выяўлена ў XIX стагоддзе ў рукапісным зборніку.

Кнiга мае арыгінальную будову: тэкст надрукаваны ў два слупкі (на царкоўнаславянскай і русінскай мовах) са шматлiкiмi спасылкамi на лiтаратурныя крынiцы..

Пры перакладзе Евангелля на русінскую мову Васiль Цяпiнскi абапіраўся на стараславянскія пераклады Бібліі асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем. Прадмова да «Евангелля» адрозніваецца ад іншых прадмоў публіцыстычнай яскравасцю, вастрынёй пастаўленых пытанняў. Васіль Цяпінскі асуджае царкоўную і свецкую знаць, якая абыякава ставіцца да будучынi Айчыны.

Прадмова: Усяго ў творы вылучаецца 7 частак, умоўна названых як “уступ”, “прэзентацыя”, “выкрыванне”, “сведчанні”, “звяртанне”, “запавет”, “дакончанне”. Цікава, што адна з частак “выкрыванне”, пры гэтым зусім пазбаўлена выражэння асоб апавядальніка. Цяпінскі заклікае свецкіх і духоўных валадароў захоўваць традыцыі і звычаі продкаў. З абурэннем ён піша пра неадукаванасць і рэнегацтва праваслаўнага духавенства, што адмаўлялася ад роднай мовы, лічачы яе занадта грубаю для храма, тым часам як само яно дрэнна валодала прынятай у набажэнстве царкоўнаславяншчынай, а сваіх дзяцей выпраўляла вучыцца ў польскія школы Прадмова дыхае патрыятызмам аўтара, які аддае Бацькаўшчыне свае сілы і «ўбогую маетность», каб не даць ёй загінуць у цемры і невуцтве. Бальшыня беларусаў вызнавала ў той час праваслаўе, Васіль Цяпінскі быў пратэстантам, але як сапраўдны гуманіст ён узняўся да разумення таго, што рэлігійныя погляды - гэта прыватная справа кожнага чалавека, які ніколі не мае права забываць пра агульнанародныя інтарэсы.

Старабеларускія парадыйна-сатырычныя творы “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча”.

Сярод “сур’ёзных” твораў старажытнай беларускай літаратуры “Прамова Мялешкі” займае выключнае месца. Выкарыстаўшы традыцыйны жанр аратарскага красамоўства, аўтар гэтага помніка стварыў прынцыпова новы паводле свайго паходжання твор. Парушэнне канона тут адбываецца паралельна са стварэннем новага зместу, нетрадыцыйнага для гэтага жанру. Да нашага часу захавалася некалькі рэдакцый “Прамовы Мялешкі”. Упершыню твор быў надрукаваны ў 1822 г. у перакладзе на польскую мову Ю.Нямцэвічам. Саму “Прамову” нельга атаясамліваць з гістарычнай асобай Івана Мялешкі. Вельмі часта ў старажытнай літаратуры ўсходніх славян псеўдапрамовы, казанні, лісты прыпісваліся людзям, якія не мелі да іхніякага дачынення. Разам з тым такі від творчасці дазваляў аўтарам больш акрэслена выказваць свае погляды на тыя ці іншыя з’явы, выкрываць заганы грамадства, якія, на іх думку, павінны быць не толькі асуджаны, але і высмеяны. Смех як лекі грамадства заўсёды выкарыстоўваўся ў фальклоры, аднак для старажытнабеларускай літаратуры гэта было новаю з’яваю. Аўтар “Прамовы Мялешкі” тонка супастаўляе “простыя звычаі” з прынесенымі, чужароднымі. У тым, што Вялікае Княства Літоўскае апынулася ў залежным становішчы ад Польскай Кароны, прамоўца вінаваціць перш за ўсё сваіх суайчыннікаў, якія не выканалі патрыятычны доўг перад радзімай.

Ананімнасць твора дазволіла пісьменніку даць даволі вострую характарыстыку каралям дзяржавы. Для яго толькі Жыгімонт 1 з’яўляўся сапраўдным манархам, які клапаціўся пра сваю радзіму. Ён “немцев, як собак, не любил и ляхов з их хитростю вельми не любил, а Литву и Русь нашу любительно миловал». Часы Жыгімонта І

супрацьпастаўляюцца перыяду праўлення Жыгімонта ІІ Аўгуста, які “Подляше и Волынь наш вытравив, ляхом менечися”. Празмернае захапленне чужароднай культурай, звычаямі прывяло да таго, на думку пісьменніка, што сам гаспадар ніякавата адчувае сябе ва ўласным доме. Не малую шкоду прыносяць сямейнаму дабрабыту слугі-ляхі, якіх трэба і добра апранаць, і адпаведна карміць усялякімі прысмакамі, а калі дрэнна трымаеш “фляшу”, -- “то он и з рук вырветь».

“Прамова Мялешкі” прадстаўляе шырокую панараму новых звычаяў, нораваў, “завядзёнак”, якія пярэчаць старасвецка-сармацкаму ладу жыцця беларускай шляхты, уяўленням пра добрага караля і яго ўладу. Розныя гістарычныя і побытавыя падзеі ў творы суправаджаюцца гумарыстычнымі, сатырычнымі і саркастычнымі каментарыямі. Народная мудрасць праяўляецца не толькі ў своеасаблівых заўвагах, але і ў сродках яе выяўлення. “Прамова Мялешкі” насычана прыказкамі, прымаўкамі, параўнаннямі, узятымі “прамоўцам” з жывой гутарковай мовы беларускага народа.

Ліст да Абуховіча:Помнік палітычнай сатыры XVII ст. “Ліст да Абуховіча”, аўтарства якога прыпісваецца шляхцічу Смаленскага ваяводства Цыпрыяну Камуняку, захаваўся да нашага часу ў трох спісах. Ва ўсіх спісах называецца і дакладная дата напісання – 1655 год. Асновай да гэтага твора паслужылі рэальныя гістарычныя падзеі, рэальныя асобы.

У верасні 1654 г. пасля 110-дзённай асады Смаленска Маскоўскім войскам, горад быў здадзены непрыяцелю. Смаленск, як вядома, быў фарпостам Вялікага Княства Літоўскага на Усходзе, важным стратэгічным цэнтрам, таму яго здача трактуецца як здрада радзіме. Галоўным віноўнікм паражэння лічылі смаленскага ваяводу Піліпа-Казіміра Абуховіча, нават хадзілі чуткі пра яго подкуп. Вось чаму як асобнае гэтае пытанне павінна было разглядацца на сейме, але Абуховіч памёр, і пазней сыны даказалі яго невінаватасць. Твор напісаны па “свежых” чутках, якія ў непрывабным святле выстаўлялі ваяводу. Ваенна-палітычная бяздарнасць, прадажнасць, абыякавасць да лёсу радзімы і – вось тыя рысы, які выкрывае аўтар “Ліста” пры стварэнні вобраза Піліпа Абуховіча. Ужо з першых радкоў “Ліста” гучыць пякучы сарказм Камунякі ў адраз Піліпа Абуховіча, які, здаўшы Смаленск, стаў “безвоеводзским». «Лепей было, пане Філіпе, -- раіць аўтар, -- сядзець табе ў Ліпе». Гэтыя гераічныя часы Вялікага Княства Літоўскага пісьменнік супрацьпастаўляе дню сённяшняму: «Што мы, дурные, у кожухах сем лет Смоленска добывали, то вы, мудрые, у соболях за четырнадцат недель оддали». Аднак «старое» ўпамінаецца не столькі для ідэалізацыі, колькі для паказу таго, на чым грунтавалася сіла і моц Вялікага Княства Літоўскага, дзе былі карані пераможных войнаў. Аўтар высмейвае незадачлівых салдатаў, якіх больш цікавілі справы гандлёвыя, чым выкананне воінскіх абавязкаў.. Для паўнаты радаслоўнай карціны Абуховіча ў творы прыгадваецца яго дзед, мазырскі генерал, які “за малые грошы неправду продавав”, і бацька, мазырскі суддзя, “у кого больш взяв, того хороше осудив», і ў рэшце рэшт, сам Піліп, які, прадаўшы Смаленск, прадаў і свой тытул. Усё гэта – не проста штрыхі “сямейнай хронікі” Абуховічаў, а яркая карціна дэградацыі роду, здаўна праслаўленага сваім прадажніцтвам. Іроніяй, сарказмам прасякнута паведамленне пра так званыя чуткі пра верагоднасць прызначэння Абуховіча Кракаўскім ваяводам. Ёсць у “Лісце да Абуховіча” і своеасаблівыя гістарычныя экскурсы, адступленні ад асноўнага зместу твора. Так, напрыклад, аўтар узгадвае часы, калі за меншую правіннасць у Вільні быў пакараны смерцю Осьцік, “што одно карточку писав до Москвы неосторожно». Сваім папярэднікам у падобнай творчасці ён разглядае гістарычную асобу Івана Мялешку, разам з якім Камуняка быццам быў на сейме і “за ним з кордином стояв». Хаця, па сведчанні Камунякі, Мялешка ўмеў толькі Часоўнік і Псалтыр чытаць, аднак не баяўся сказаць праўду ні каралю, ні сенатарам. Своеасаблівы каларыт твору надаюць прыказкі, прымаўкі, трапныя параўнанні, узятыя з жывой гутарковай мовы беларусаў таго часу.З’яўленне парадыйна-сатырычных твораў мела выключнае значэнне і для таго часу, і ў больш познія стагоддзі. Спаланізаваная літаратура “высокіх” стыляў фактычна перакрыла шлях развіццю беларускай літаратуры на роднай мове, і толькі парадыйна-сатырычныя творы, інтэрмедыі, а пазней камедыі захоўвалі і развівалі яе лепшыя традыцыі і здабыткі.

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.