Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай спецыяльнай лексікі



Сучасная беларуская тэрміналогія вельмі разнастайная па паходжанні і спосабах утварэння. Працяглы гістарычны перыяд фарміравання беларускай тэрміналогіі абумоўлівае наяўнасць у яе складзе як старых слоў, зафіксаваных у першых помніках пісьменства, так і новых. Паколькі на працягу ўсёй гісторыі фарміраванне беларускай гэрміналогіі адбывалася ва ўмовах кантактавання з іншымі мовамі, у тым ліку і неславянскімі, то ў яе склад увайшлі як спрадвечна беларускія словы і лексемы агульнаўсходнеславянскага перыяду, так і запазычанні.Пры ўсёй разнастайнасці крыніц фарміравання беларускай тэрміналогіі ў розныя гістарычныя перыяды развіцця беларускай мовы галоўнай крыніцай стварэння новых тэрмінаў і папаўнення канкрэтных галіновых тэрміналагічных сістэм з'яўляецца лексічная і словаўтваральная сістэма агульналітаратурнай беларускай мовы. Выкарыстанне лексічных сродкаў нацыянальнай мовы пры стварэнні тэрмінаў адбываецца перш за ўсё шляхам ужывання агульналітаратурных слоў у тэрміналагічным значэнні. Адзначаючы, што да ліку агульналітаратурных слоў, якія адначасова з'яўляюцца тэрмінамі ў пэўных тэрміналагічных сістэмах, адносіцца шырокі пласт лексікі, звязаны тэматычна з грамадствам, чалавекам, прыродай, жывёльным і раслінным светам і г. д..3 паняційна-інфармацыйнага боку з'ява поліфункцыянальнасці такіх слоў характарызуецца даследчыкамі як рэалізацыя розных тыпаў інфармацыі ў залежнасці ад суадносін слова з агульнаўжывальным значэннем або навуковым паняццем. Агульнаўжывальнае значэнне ў параўнанні з тэрміналагічным не заўсёды дакладнае, канкрэтнай ілюстрацыяй чаго могуць служыць прыклады азначэння слоў у агульналітаратурных тлумачальных і спецыяльных слоўніках.Роля агульнаўжывальных слоў як крыніцы развіцця пэўных тэірміналагічных сістэм значна ўзрастае ў выніку шырокага выкарыстання гэтых слоў як найбольш агульных па значэнні ў складзе тэрміналагічных словазлучэнняў, якія служаць для намінацыі больш вузкіх паняццяў.У сучасным тэрмінаўтварэнні ў адрозненне ад перыяду 20—30-х гадоў агульнаўжывальныя словы, якія адначасова з'яўляюцца тэрмінамі, набываюць тэрміналагічнае значэнне пераважна ў складзе састаўных тэрмінаў.Утварэнне ж простых (аднаслоўных) тэрмінаў шляхам гэрміналагізацыі агульналітаратурных слоў займае ў сучасным беларускім тэрмінаўтварэнні нязначнае месца.Паколькі, як ужо адзначалася, агульнаўжывальныя словы, што адначасова выкарыстоўваюцца і ў функцыі тэрмінаў, тэматычна звязаны пераважна з грамадствам, чалавекам, прыродай, жывёльным і раслінным светам, то наибольшая ўдзельная вага такіх слоў і ўтвораных на іх аснове састаўных тэрмінаў адзначаецца ў навуках грамадскага і прыродазнаўчага профілю, а таксама ў анатамічнай і медыцынскай тэрміналогіі. Трэба адзначыць вялікую ўдзельную вагу агульнаўжывальных вытворных слоў, якія адначасова выкарыстоўваюцца ў якасці тэрмінаў. Гэта тэрміны розных галін навукі і тэхнікі з агульным катэгарыяльным значэннем працэсаў, спосабаў дзеяння, тэхнічныя тэрміны. Аб шырокім выкарыстанні такіх слоў у якасці галоўных кампанентаў тэрміналагічных словазлучэнняў сведчаць шматлікія састаўныя тэрміны..Удзельная вага агульнаўжывальных слоў як крыніцы моўнага матэрыялу ў развіцці пэўных тэрміналагічных сістэм значна ўзрастае за кошт адначасовага выкарыстання словаўтваральных магчымасцей гэтых слоў і ўжывання іх у складзе пэўных тэрміналагічных словазлучэнняў. Агульналітаратурныя словы беларускай мовы, якія адначасова ўжываюцца ў якасці тэрмінаў, характарызуюцца шырокімі словаўтваральнымі магчымасцямі, што, таксама як і шырокі ўдзел іх ва ўтварэнні тэрміналагічных словазлучэнняў, спрыяе павелічэнню ўдзельнай вагі лексікі нацыянальнай мовы ў складзе тэрміналогіі.Значная частка агульналітаратурных слоў, якія выкарыстоўваюцца ў беларускай тэрміналогіі, перацярпела ў працэсе тэрміналагізацыі пэўныя семантычныя пераўтварэнні. Гэта можна растлумачыць як вынік «прыстасавання» слова з шырокім агульнаўжывальным значэннем для намінацыі вузкаспецыяльнага паняцця. У тых выпадках, калі агульнаўжывальныя словы не зусім дакладна выражалі змест навуковага паняцця, у семантыку гэтых слоў дадаткова ўносіліся лагічна апрацаваныя новыя навуковыя значэнні. «Лінгвістычна гэта вяло да ўскладнення семантычнай структуры слова.. Лексічнае значэнне станавілася недастатковым для выражэння зместу навуковага паняцця. Канкрэтызацыі яго фактычна прыводзіла да адпачкавання новага слова са спецыялізаваным значэннем, да з'яўлення семантычнага неалагізма».Важным спосабам выкарыстання лексікі агульналітаратурнай мовы ў стварэнні навуковых тэрмінаў з’яўляецца пераноснае ўжыванне агульналітаратурных слоў.Перанос значэнняў у стварэнні беларускіх тэрмінаў даволі часта распаўсюджваецца на ўласныя імёны..Нярэдкія выпадкі ўтварэння тэрмінаў шляхам надання новага значэння ўжо існуючым у іншай галіне ведаў.. У некаторых выпадках немагчыма дакладна вызначыць, які з існуючых у розных галінах навукі тэрмінаў асноўны, а які вытворны: успрымальнасць у псіхалогіі, медыцыне, ахове раслін і г. д.Частка новых беларускіх тэрмінаў утвараецца шляхам сэнсавага перакладу і калькавання рускіх тэрмінаў. Пры гэтым выкарыстоўваюцца як лексічныя, так і словаўсваральныя сродкі беларускай мовы.Запазычанні змяшчаюць значную частку інтэрнацыянальнай лексікі. Яны абазначаюць новыя паняцці, з'явы і працэсы ў сацыяльнай, палітычнай, культурнай, дзяржаўна-эканамічнай і іншых сферах развіцця.Побач з плённымі вынікамі ўзаемадзеяння ўласна беларускіх і іншых славянскіх элементаў у тэрміналогіі ўзнікае і праблема сінаніміі, варыянтнасці. Гэта абумоўлена магчымасцямі дваякага афармлення тэрмінаў. Высокая ўдзельная вага інтэрнацыяналізмаў у беларускай грамадска-палітычнай тэрміналогіі сведчыць аб актыунай выпрацоўцы агульнага тэрміналагічнага фонду моў, што адлюстроўвае агульнасць рэалій і паняццяў грамадска-палітычнага і гаспадарча-эканамічнага жыцця народаў.Тэрміны, якія ўзяты з агульналітаратурнай мовы або запазычаны як гатовыя найменні, складаюць толькі частку тэрміналогіі. Важным спосабам выкарыстання сродкаў нацыянальнай мовы і міжнароднага тэрміналагічнага фонду пры стварэнні новых тэрмінаў выступае таксама словаўтварэнне, і ў першую чаргу суфіксальнае. Значная частка тэрмінаў утвараецца з дапамогай розных суфіксаў ад асноў ужо існуючых тэрмінаў, некаторая частка — ад асноў агульнаўжывальных слоў з адначасовай тэрміналагізацыяй утвораных слоў.У параўнанні з суфіксацыяй прэфіксацыя распаўсюджана ў сучаснай беларускай тэрміналогіі значна менш. Часцей вьйсарыстоўваюцца суфіксальна-прэфіксальныя ўтварэнні.

Пытанне 23 Агульная граматычная характарыстыка тзрміналогіі абумоўлена знакавай, семіятычнай спецыфікай тэрміна і таму не супадае поўнасцю з граматычнай характарыстыкай звычайнай лексікі агульналітаратурнай мовы. Спецыфіка паняццяў, абазначаных тэрмінамі, заключаецца ў тым, што яны не страчваюць сваёй цэласнасці незалежна ад таго, якімі (простымі ці састаўнымі) сродкамі перадаецца іх змест. Таму «структурныя тыпы тэрміналагічных назваў поўнасцю не супадаюць з адзінкамі намінацый у агульналітаратурнай мове».

Да ліку традыцыйна вылучаемых структурных тыпаў тэрміналагічных назваў звычайна адносяць тэрміны словы (невытворныя, вытворныя, складаныя, абрэвіятуры) і тэрміны словазлучэнні (свабодныя і несвабодныя). Трэцім структурным тыпам з'яўляюцца тэрміны сімвалы-словы — асобны «камбінаваны структурны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад якой, побач са слоўнымі знакамі, уваходзяць сімвалы».

Пытанне аб тым, якімі часцінамі мовы прадстаўлена тэірміналогія, дыскусійнае. Перш за ўсё назоўнікі, мае пэўныя падставы як з боку аб'ектыўных даных, так і з боку тэарэтычнай інтэрпрэтацыі гэтых даных.

У сучасным мовазнаўстве выразна акрэслілася тэндэнцыя ўключэння ў склад тэрміналогіі розных часцін мовы, што адкрывае новыя перспектыўныя бакі ў вывучэнні асаблівасцей мовы навукі і тэхнікі. Прытрымліваючыся гэтага напрамку ў тэрміналагічных даследаваннях, мы вылучаем у сферы функцыянавання беларускай навуковай тэрміналогіі не толькі тэрміны назоўнікі, якія складаюць, безумоўна, пераважную большасць беларускіх тэрмінаў, але і тэрміны прыметнікі, тэрміны-дзеясловы і тэрміны прыслоўі.

Характэрняй асаблівасцю тэрміналагічнага словазлучэння як адзінкі мовы з'яўляецца пастаянства яго саставу, што ў аднолькавай ступені адносіцца да тэрміналагічных словазлучэнняў, пабудаваных на аснове розных сінтаксічных тыпаў сувязі. Ва ўзаемадзеянні суадносных тэрмінаў слоў і тэрмінаў словазлучэнняў на стадыі ўтварэння знаходзяць выражэнне дзве асноўныя тэндэнцыі: тэндэнцыя да збыткоўнасці (у тэрміналогіі — да максімальнай дакладнасці тэрміна) і тэндэнцыя эканоміі моўных сродкаў.

 

Пытанне 24. Функцыянальны стыль — разнавіднасць мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці: навуку, мастацтва, палітыку, дзелавыя і паўсядзённыя зносіны. Функцыянальныя стылі характарызуюцца формай (вусная, пісьмовая, дыялагічная, маналагічная), мэтай (паведамленне, просьба, загад) і ўмовамі зносін (узрост, характар узаемаадносін субяседнікаў). Стылі маюць спецыфіку і ў лінгвістычных адносінах: у адборы і выкарыстанні лексікі, марфалагічных і сінтаксічных сродкаў.Вылучаюць наступныя стылі: афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны, мастацкі і гутарковы. Усе моўныя стылі, акрамя гутарковага, кніжныя. Гутарковы з'яўляецца стылем вуснай мовы. Стылістычныя разрады лексікі. Усе словы сучаснай беларускай мовы падзяляюцца паводле стылістычнай характарыстыкі на нейтральный і стылістычна афарбаваныя. Пераважаюць нейтральныя словы, ім уласціва намінатыўная функцыя, яны толькі называюць прадметы, паняцці і з'явы, не ацэньваючы іх. Нейтральныя словы ў слоўніках спецыяльнымі паметамі не адзначаюцца.Стылістычна афарбаваныя словы — такія, што не толькі называюць прадметы, з'явы, падзеі, але адначасова выражаюць дадатковыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні. Выкарыстанне стылістычна афарбаваных слоў звычайна абмяжоўваецца пэўным стылем мовы, і ў слоўніках яны адзначаюцца спецыяльнымі стылістычнымі паметамі. 3 ліку стылістычна афарбаваных вылучаюцца словы гутарковыя і кніжныя. Гутарковы я словы ў слоўніках адзначаюцца паметай разм. (размоўнае), яны ўжываюцца пераважна ў вуснай і пісьмовай гутарковай мове. Некаторыя гутарковыя словы маюць адценне грубасці, спрошчанасці, яны адзначаюцца ў некаторых слоўніках паметай праст. (прастамоўнае). Гутарковымі лічацца дыялектныя словы, уласцівыя мове пэўнай тэрыторыі і адлюстраваныя ў мове мастацкіх твораў. У слоўніках дыялектныя словы маюць памету абл. (абласное).Кніжныя словы маюць у слоўніках памету кніжн. (кніжнае). Яны ўжываюцца пераважна ў пісьмовай навуковай ці публіцыстычнай мове. Многія кніжныя словы — запазычаныя. Сярод іх навуковыя тэрміны розных галін навукі, мастацтва.У складзе кніжнай лексікі вылучаюцца словы так званага высокага стылю, якія ў слоўніках маюць памету высок, (высокае), словы паэтычныя — памета паэт. і словы архаічныя — памета уст. (устарэлае). Часта гэтыя паметы сумяшчаюцца. Словы высокія, паэтычныя, устарэлыя (архаічныя) маюць адценне ўзвышанасці, узнёсласці і ўжываюцца галоўным чынам у паэтычных і публіцыстычных творах.Тыя словы, што захоўваюць вузкаспецыяльнае ўжыванне, адзначаюцца ў слоўніках паметай спец. (спецыяльнае).Слоўнікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы сведчаць пра актыўны працэс пераходу кніжных слоў у разрад гутарковых. Шматлікія словы на працягу часу губляюць адценне кніжнасці — спецыяльнасці, тэрміналагічнасці — і замацоўваюцца сярод стылістычна нейтральных слоў.

Вопрос 29. Лексікаграфія.Тыпы слоўнікаў.Лексікаграфія— раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца тэорыя і практыка складання слоўнікаў. Задачамі лексікаграфіі з'яўляюцца вызначэнне тыпаў слоўнікаў і будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова, размежаванне ў слоўніках амонімаў. Дзякуючы ўсебаковаму даследаванню слова як моўнай адзінкі магчыма складанне слоўнікаў. У слоўніках не толькі фіксуецца, сістэматызуецца і апісваецца лексіка беларускай мовы, але і замацоўваюцца літаратурныя нормы, што спрыяе павышэнню пісьменнасці і культуры маўлення.Слоўнік - гэта кніга, у якой фіксуюцца словы, пададзеныя ў алфавітным парадку; да слоў даюцца тыя ці іышыя тумачэнні або пераклад на іншую мову. Слова, якое тлумачыцца ў слоўніку, называецца рэестравым ловам. Рэестравае слова разам з усімі звесткамі пра яго складае слоўнікавы артыкул. Будова слоўнікавага артыкула вызначаецца тыпам слоўніка. Рэестравае слова падаецца ў слоўніках у пачатковай форме. Размяшчаюцца рэестравыя словы ў слоўніках у алф або ў алфавітна-гнездавым парадку. Граматычная і стылістычная характарыстыкі слова даюцца шляхам выкарыстання розных памет. Да граматычных адносяцца паметы роду, назвы часцін мовы, паметы трывання, а таксама некаторыя іншыя паметы граматычнага характару.Тлумачэнне значэння слова складае яго сэнсавую характарыстыку. Значэнне слоў раскрываецца апісальна; шляхам падбору сінонімаў; выяўленнем словаўтваральных сувязей слова. У перакладных слоўніках рэестравае слова тлумачыцца падборам адпаведных слоў з другой мовы.Тлумачэнне значэння слова ўдакладняецца ілюстрацыямі, якімі з'яўляюцца цытаты, узятыя з літаратурных крыніц. У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу могуць выкарыстоўвацца таксама цытаты са старажытных помнікаў, дыялектныя запісы, прыказкі і інш. Ілюстрацыйны матэрыял залежыць ад тыпу слоўніка.У слоўніках размяжоўваюцца мнагазначныя словы і словы-амонімы. Значэнні мнагазначнага слова падаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле, кожнае значэнне пазначаецца арабскай лічбай і падаецца з чырвонага радка (акрамя першага). Словы-амонімы пазначаюцца надрадковай лічбай, якая ставіцца пасля слова, і падаюцца ў асобных слоўнікавых артыкулах. Слоўнікі беларускай мовы.У слоўніках беларускай мовы сістэматызуецца і апісваецца беларуская лексіка. Вылучаюцца дзве групы беларускіх слоўнікаў — энцыклапедычныя і лінгвістычныя. Энцыклапедычныя слоўнікі падаюць кароткія звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і інш. Яны тлумачаць не словы, а самі паняцці, прадметы, з'явы, падзеі, расказваюць аб гістарычных асобах, выдатных дзеячах навукі, культуры. Загаловак слоўнікавага артыкула ў такіх даведніках — гэта назоўнік ці словазлучэнне з назоўнікам. Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя (універсальныя) і галіновыя. Да універсальных належыць «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у якой расказваецца пра чалавецтва і сусвет, пра мінулае і сучаснае Беларусі, апісваюцца яе гарады і вёскі, рэкі і азёры, раслінны і жывёльны свет. Да галіновых энцыклапедычных слоунiау адносяцца «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» .Энцыклапедычнымі даведнікамі з'яўляюцца і біяграфічныя слоўнікі, або персанальныя энцыклапедыі. Лінгвістычныя слоўнікі тлумачаць значэнне слова (фразеалагізма), вызначаюць яго ўжыванне, паходжанне, напісанне, вьшаўленне, утварэнне, даюць яго граматычную і стылістычную характарыстыку. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. У залежнасці ад таго, якія словы ўключаюцца ў слоўнік і як яны тлумачацца, аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, тэрміналагічныя, фразеалагічныя і'інш. Двухмоўныя і шматмоўныя — гэта перакладныя слоўнікі, у якіх пры дапамозе слоў роднай мовы тлумачацца словы іншай ці іншых моў або наадварот — да беларускіх слоў падбіраюцца адпаведнікі з іншых моў.Перакладныя слоўнікі дапамагаюць пры перакладзе тэкстаў з адной мовы на другую. У тлумачальных слоўніках раскрываецца значэнне слова, даецца яго граматычная і стылістычная характарыстыка, адлюстроўваецца мнагазначнасць, аманімія, падаюцца фразеалагізмы з гэтым словам. Будова слоўнікавага артыкула наступная: загаловачнае слова з абазначэннем націску, далей ідзе граматычная і стылістычная памета, раскрыццё сэнсу слова, пасля, пры неабходнасці,— кароткія словазлучэнні ці сказы. У канцы слоўнікавага артыкула, пасля знака <>,змяшчаюцца фразеалагізмы і тэрміналагічныя словазлучэнні. Арфаграфічныя слоўнікі вызначаюць правільнае напісанне слоў, садзейнічаюць замацаванню ў пісьмовай практыцы асноўных нормаў беларускага правапісу, павышэнню культуры мовы.Арфаграфічныя слоўнікі адлюстроўваюць літаратурнае вымаўленне слоў і іх формаў.

 

№30.назоунiк i яго лексiка-граматычныя разрады. Катэгорыi роду i катэгорыi лiку.Катэгорыi склону.

Назоўнік характарызуецца як часціна мовы са значэннем прадметнасці, выражанай марфалагічнымі катэгорыямі роду, ліку, склону. Агульныя і ўласныя назоўнікі падзяляюцца на аснове таго, што першыя абагульняюць назвы аднародных прадметаў у адзін клас, абазначаюць не асобныя прадметы, а мноства прадметаў або тоесных цалкам, , а табо з агульнай дамінантнай рысай . Канкрэтныя і абстрактныя назоўнікі размяжоўваюцца тым, што ў першых граматычная і лексічная прадметнасць супадае, тады як у другіх адзначаецца толькі граматычная прадметнасць. Але канкрэтныя назоўнікі абазначаюць не толькі ўспрымальныя нашымі органамі пачуццяў прадметы, але і больш ёмістыя рэаліі, калі нашымі органамі пачуццяў фіксуецца толькі іх частка. Абстрактныя назоўнікі абазначаюць адцягненыя паняцці, пачуцці, якасці, прыкметы, дзеянні, не спалучаюцца, як правіла, з лічэбнікамі і рэдка выкарыстоўваюцца ў форме множнага ліку. Сярод агульных назоўнікаў асобую групу складаюць зборныя, якія абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў , што ўяўляюць сабой адно цэлае. Лексіка-граматычную групу ўтвараюць таксама рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць аднародныя па саставу матэрыялы, што пры дзяленні на часткі не страчваюць якасцяў цэлага. Катэгорыя роду.(жарочы,мужчынскi, неякi). Род служыць для адушаўлёных назоўнікаў найперш семантычнай катэгорыяй, што аднак таксама даволі паслядоўна афармляецца марфалагічнымі паказчыкамі і яшчэ больш выразна і дакладна сінтаксічнымі сродкамі, праз спалучальнасць назоўнікаў з рознымі азначэннямі. З марфалагічнага пункту гледжання да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі з нулявым канчаткам у назоўным склоне і канчаткамі –а (-я), -у (-ю) у родным склоне, а таксама тыя назвы асоб мужчынскага полу, якія маюць канчатак –а, (-я) у назоўным склоне . Да назоўнікаў жаночага роду належаць словы з канчаткамі –а (-я) і нулявым канчаткам у назоўным склоне і з канчаткам -ы (-і) у родным ск). Да ніякага роду адносяцца назоўнікі з канчаткамі –о (-ё), -а (-я), -е ў назоўным склоне, назоўнікі на – мя, нескланяльныя неадушаўлёныя назоўнікі тыпу шасі, метро, рагу, фота і інш. У абрэвіятурах род назоўнікаў вызначаецца паводле роду апорнага слова: НАН – Нацыянальная акадэмія навук – жаночы род. Пры вызначэнні роду нязменных назоўнікаў, якія абазначаюць геаграфічныя паняцці і аб’екты, служаць назвамі газет, часопісаў і да т.п., таксама выкарыстоўваецца граматычны паказчык роду таго абагульненага (родавага) наймення, што ўключае ў сябе гэтыя назоўнікі (,Місісіпі ‘рака’ жаночы род). Некаторыя назоўнікі сучаснай беларускай мовы маюць варыянтныя формы роду, г. зн. ужываюцца ў мужчынскім, у жаночым і ў ніякім родах(зал – зала). Катэгорыя ліку.( адзiночны, множны).Да слоў толькі адзіночнага ліку належаць уласныя назвы (Купала, Беларусь, Мінск і да т.п.), рэчыўныя назоўнікі (вада, сена, золата і інш.), адцягненыя назоўнікі са значэннем прыкметы, дзеяння, стану ( братэрства, сінь, ідэалізм і інш.), зборныя назоўнікі (студэнцтва, птаства, ламачча і інш.), назвы месяцаў, напрамкі свету (лістапад, жнівень, поўдзень і інш.). Множны лік рэчыўных назоўнікаў часцей за ўсё мае адносіны не да ўласна ліку, а да розных тых семантычных асаблівасцяў слоў, што адлюстроўваюць гатункі, якасці, інтэнсіўнасць, аб’ём і іншыя ўласцівасці рэчаў (калійныя солі, малдаўскія віны, пяскі). Катэгорыя склону. Тры асноўныя тыпы скланення: Да першага скланення належаць назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам (дом, чытач, Алесь і інш.), большасць назоўнікаў ніякага роду ( акно, галлё, поле, сала і інш.) разам з пяццю імёнамі на -мя (бярэмя, вымя, полымя, семя, цемя). Другое скланенне ўключае ў сябе назоўнікі жаночага роду з канчаткамі -а (-я) у назоўным склоне адзіночнага ліку ( галава, зямля і інш.). Трэцяе скланенне ахінае назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам ( гусь, кроў, ноч і інш.). Рознаскланяльныя назоўнікі (назвы маладых істот, назоўнікі на -мя, назвы асоб са значэннем сацыяльнага становішча, назоўнікі агульнага роду, назоўнікі мужчынскага роду на -а, (-я), некаторыя назоўнікі ніякага роду і інш.); ваўчаня, імя, дваранін, армянін, плакса, мужчына, старшыня, вуха, неба і інш. Нескланяльныя словы : пані, паліто, Чылі і інш.

 

 

32.Прыметнік і яго асноўныя лексіка-граматычныя разрады. Ступені параўнання прыметнікаў. Скланенне прыметнікаў (якасных, адносных і прыналежных)

Прыметнік – самастойная часціна мовы, якая мае абагульненае значэнне прыметы, характарызуецца граматычнымі катэгорыямі роду, ліку і склону, у сказе выконвае функцыю азначэння або выказніка.

Разрады прыметнiкау:Якасныя прыметнікі абазначаюць разнастайныя прыметы прадметаў непасрэдна праз лексічнае значэнне асновы. Найчасцей яны абазначаюць:

- уласцівасці і якасці, якія ўспрымаюцца органамі пачуццяў: салодкі, горкі, гарачы, белы, сіні, звонкі, шумны, нізкі;

- уласцівасці характару, асаблівасці псіхічнага складу чалавека: добры, крыклівы, памяркоўны;

- выражаюць агульную ацэнку: трывалы, цудоўны, выда­тны.

Адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаў:
да матэрыялу, з якога зроблены прадмет: дубовы стол стол з дубу

да месца знаходжання і часу існавання: падземная дарога, ранішняя прагулка;
да дзеяння як уласцівасці: раскладное крэсла крэсла, што раскладаецца;
да прызначэння: прыёмны пакой, вучэбная кніга;
да ўдзельнікаў: студэнцкая (канферэнцыя), прафсаюзны (сход);
да тэрміну: сутачны (рацыён), гадавы (план);
да меры і вагі: трохметровы (ясень), пяцітонны (самазвал).

Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадмета пэўнай канкрэтнай асобе (жывой істоце): маміна кніга, бабуліна хустка, бацькаў партфель, буслава гняздо; паказваюць на агульную родавую прыналежнасць: воўчы след, вавёрчыны арэхі.

Ступені параўнання:Якасныя прыметнікі маюць ступені параўнання – вышэйшую і найвышэйшую. Утвараюцца дзве формы ступеней параўнання Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў -эйш-, -ейш-, -ш-, якія далучаюцца да асновы прыметніка, і з'яўляецца поўнай зменнай формай: мудры – мудрэйшы, светлы святлейшы Суфікс -ш- далучаецца да суплетыўнай асновы: малы меншы, добры лепшы.

Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца спалучэннем прыметнікаў са словамі больш (болей), менш (меней): больш моцны, больш дужы, менш вясёлы, меней салодкі.
Прыметнікі НАЙВЫШЭЙШАЙ Простая форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе прыстаўкі най-, якая далучаецца да простай формы вышэйшай ступені параўнання: званчэйшы найзванчэйшы, весялейшы найвесялейшы.
Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца спалучэннем прыметнікаў са словамі самы, найбольш, найменш: самы прыгожы, самы шчаслівы, самы старанны, найбольш плённы, найменш зразумелы.

Скланенне прыметнікаў Скланяюцца толькі поўныя прыметнікі. Якасныя і адносныя прыметнікі скланяюцца аднолькава, канчаткі іх залежаць ад апошняга зычнага асновы, ад націску і роду назоўніка, да якога прыметнік дапасуецца. У вінавальным склоне прыметнікі мужчынскага і ніякага роду маюць тыя самыя канчаткі, што і ў назоўным. Прыметнікі мужчынскага роду, якія стаяць пры адушаўлёных назоўніках, маюць форму роднага склону: люблю малога брата, сустракаю добрага сябра. Ва ўсіх астатніх склонах якасныя і адносныя прыметнікі мужчынскага і ніякага роду маюць аднолькавыя канчаткік. Прыметнікі жаночага роду ў назоўным склоне маюць канчаткі -ая (пасля цвёрдых, зацвярдзелых зычных і г, к, х), -яя (пасля мяккіх зычных):малая, дужая, летняя; у родным, давальным, творным і месным склонах адпаведна--ой (пад націскам), -ай, -яй (не пад націскам): густой, вясёлай, лётняй. Прыналежныя прыметнікі ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць кароткую форму: канчатак -а — прыметнікі жаночага роду (матчына ласка, даччына хустка); -о(-а) — прыметнікі ніякага роду (даччыно, матчына паліто); нулявы канчатак — прыметнікі мужчынскага роду (брыгадзіраў блакнот, дзедаў капялюш). У вінавальным склоне формы прыметнікаў залежаць ад адушаўлёнасці ці неадушаўлёнасці назоўніка, да якога яны дапасуюцца: бачу бацькаў сшытак, бачу бацькавага брата. Прыналежныя прыметнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду, калі яны паясняюць неадушаўлёныя назоўнікі, маюць кароткую форму і ў вінавальным склоне: бачу маміна пісьмо, падзяляю Андрэеву радасць, слухаў бацькаву песню. Ва ўсіх астатніх склонах прыналежныя прыметнікі маюць поўную форму і скланяюцца, як адносныя і якасныя: мамінага пісьма, Андрэевай радасці.

 

33.Лічэбнік і яго асноўныя разрады (паводле структуры, семантыкі і граматычных асаблівасцей)

Лічэбнік - часціна мовы, якая абазначае пэўную або няпэўную колькасць, мае катэгорыю склону, а таксама менш выразна граматычныя катэгорыі роду і ліку. Лічэбнікі могуць ужывацца ў якасці самастойных слоў, што абазначаюць адцягнены лік, і несамастойна ў спалучэнні з субстантывамі.

З семантычнага пункту гледжання лічэбнікі падзяляюцца на:

пэўна-колькасныя, што фіксуюць дакладны лік чаго-небудзь (сем, двадцаць, сто…).

няпэўна-колькасныя, якія выражаюць недакладны лік адзінак (многа, мала, шмат…).

Сярод пэўна-колькасных лічэбнікаў выдзяляюцца:

зборныя, што абазначаюць колькасць як адно цэлае, адзінства (сямёра, пяцера…).

дробавыя, што абазначаюць часткі цэлага або цэлае і яго часткі (адна пятая, тры семых…).

Зборныя назоўнікі часцей за ўсё спалучаюцца з назвамі маладых істот (трое ягнят…), асобамі мужчынскага полу (двое салдат, пяцеравучняў), субстантываванымі прыметнікамі, асабовымі займеннікамі, множналікавымі назоўнікамі (двое незнаёмых, нас трое…), пры набыцці імі сэнсу прыслоўяў тыпу ўдвух . Зборныя лічэбнікі не маюць роду і ліку, утвараюцца звычайна ад колькасных лічэбнікаў у межах ад двух да дзесяці, натуральна робяцца субстантывамі(сямёра аднаго не чакаюць…), рэдка выкарыстоўваюцца ў навуковым і ў афіцыйна-дзелавым стылях. Зборны лічэбнік абодва (мужчынскі і ніякі род) у жаночым родзе мае форму абедзве, а пры спалучэнні з назоўнікамі, што абазначаюць асоб мужчынскага і жаночага роду, ужываецца форма абое.

Як і дробавыя лічэбнікі, няпэўныя спалучаюцца з назоўнікамі, што абазначаюць матэрыяльныя рэчывы, абстракт-ныя рэаліі.

Лічэбнікі з’яўляюцца лексіка-граматычнымі разрадамі слоў, бо выражанае імі паняцце мае найперш семантычную прыроду, у той час як марфалагічныя катэгорыі прадстаўлены ў іх непаслядоўна і менш выразна, таму што адны лічэбнікі надзелены граматычнымі характарыстыкамі назоўнікаў, другія – прыметнікаў (парадкавыя лічэбнікі), трэція маюць не зусім вызначаны граматычны статус. У матэматыцы лічэбнікі выступаюць як абазначэнні абстрактных велічынь і могуць функцыянаваць самастойна, без спалучэння з назоўнікамі. У адрозненне ад слоў іншых часцін мовы многія лічэбнікі могуць дубліравацца на пісьме лічбамі, і арабскімі, і лацінскімі, якія ўжываюцца часта ў пісьмовым тэксце побач і ў спалучэнні з вербальнымі сродкамі.

Па сваёй граматычнай структуры лічэбнікі падзяляюцца на:

простыя, складаюцца з аднаго кораня (два, чатыры, сем…).

складаныя, маюць як мінімум дзве асновы (пяцьдзесят, пятнаццаць…).

састаўныя, утвараюцца з двух і болей лічэбнікаў-слоў (трыццаць тры, дваццаць пяць…).

 

Парадкавыя лічэбнікі па сваёй семантыцы адносяцца да лічэбнікаў, а па граматычных уласцівасцях – да прыметнікаў. У першым выпадку яны суадносяцца з пэўнымі колькаснымі паняццямі, маюць сваё вызначанае месца пры лічэнні, могуць выражацца на пісьме лічбамі (11-ы паверх). Марфалагічныя катэгорыі роду, ліку, склону ў парадкавых лічэбніках прадстаўлены як і ў граматычна зменных прыметнікаў. У састаўных лічэбніках пры гэтым скланяецца толькі апошняя слова (у тысяча дзевяцьсот дзевяноста дзевяностым годзе).

Граматычнай асаблівасцю дробавых лічэбнікаў служыць тое, што яны ўтвараюцца з колькасных лічэбнікаў (у лічніку) і парадкавых (у назоўніку) (адна трэцяя, тры пятых).Пры спалучэнні дробавых лічэбнікаў з назоўнікамі, апошнія ўжываюцца ў родным склоне (адна чацыёртая кілаграма). Да дробавых лічэбнікаў адносяцца словы паўтара (ужываецца ў спалучэнні з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду) і паўтары (выкарыстоўваецца ў спалучэнні з назоўнікамі жаночага роду). Колькасныя лічэбнікі адзін, два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў, а лічэбнікі ад пяці і вышэй граматычна кіруюць назоўнікамі.

Асноўнай граматычнай прыкметай лічэбнікаў служыць катэгорыя склону, бо ўсе яны, акрамя паўтара, паўтары, дзевяноста, мала, шмат, многа, нямала, скланяюцца. Па родах і ліках змяняецца толькі колькасны лічэбнік адзін, а толькі па родах – паўтара, паўтары, абодва, абедзве, два, дзве. Астатнія колькасныя лічэбнікі не маюць катэгорый роду і ліку, апрача тых, што належаць па сваіх граматычных прыкметах да назоўнікаў. У склад назоўнікаў уключаюцца ўтвораныя ад лічэбнікаў словы накшталт тройка, сотня, дзесятак і інш., якія маюць родавыя адрозненні, спалучаюцца з лічэбнікамі і прыметнікамі і акрамя ліку выражаюць прадметнасць. Пэўныя колькасныя лічэбнікі пры постпазіцыйным ужыванні выражаюць прыблізную колькасць. Катэгорыю адушаўлёнасці маюць толькі лічэбнікі адзін, два, тры, чатыры. Асобную невялікую групу лічэбнікаў складаюць займеннікавыя, што ўключаюць у свой склад словы колькі, некалькі, столькі, гэтулькі і інш. Дадзеныя словы выступаюць як адносныя і пытальныя займеннікі, у спалучэнні з дзеясловамі як прыслоўі, а таксама ўжываюцца для абазначэння няпэўнай колькасці. У апошнім выпадку гэтыя словы звычайна спалучаюцца з назоўнікамі ў родным склоне і скланяюцца як прыметнікі множнага ліку.

 

35.Займеннік і яго лексіка-граматычныя разрады. Скланенне займеннікаў.

Часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, колькасць, якасць, фактычна замяняе пры гэтым словы іншых часцін мовы пры няведанні адпаведных назваў ці наўмысна або можа замяняцца імі, калі вядомы адпаведныя рэаліі. У залежнасці ад таго, словы якіх часцін мовы замяшчае займеннік, вылучаюцца займеннікі-назоўнікі, займеннікі-прыметнікі, займеннікі-лічэбнікі, займеннікі-прыслоўі, а таксама магчыма і займеннікі-прэдыкатывы. Для ўсіх займеннікаў характэрна катэгорыя склону, але граматычныя катэгорыі роду і ліку праяўляюцца імі непаслядоўна і звязаны з пэўнымі разрадамі займеннікаў. 3 улікам найперш семантычных асаблівасцяў выдзяляюцца займеннікі асабовыя (я, ты, ён, яна, яно), зваротны (сябе), прыналежныя (мой, твой), указальныя (гэты), азначальныя (кожны), пытальна -адносныя (хто), адмоўныя(ніхто), няпэўныя (нехта).

Асабовыя займеннікі я, ты не маюць марфалагічнай катэгорыі роду. Катэгорыя ліку ў асабовых займеннікаў я, ты праяўляецца праз суплетыўныя формы мы, вы, якія абазначаюць мноствы розных асоб уключна я, ты. Для асабовых займеннікаў характэрна транспазіцыя, г.зн. адзін займеннік ужываецца ў значэнні і на месцы іншага.

Зваротны займеннік сябе (сабе) указвае на тое, што аб'ектам дзеяння служыць сам суб'ект, або асоба, прадмет і інш., пра якія ідзе гаворка. Гэты займеннік не мае катэгорыі ліку, роду, а таксама назоўнага склону, можа адносіцца да 1, 2, 3-й асобы абодвух лікаў, выступае ў сказе як дапаўненне, скланяецца па ўзору займенніка ты, можа выступаць у функцыі часціцы.

Прыналежныя займеннікі ўказваюць на 1, 2, 3-ю асобы, якія з'яўляюцца ўладальнікамі прадмета. Прыналежныя займеннікі мой, твой, наш, ваш маюць катэгорыі ліку, роду, склону; займеннікі яго, яе, іх не скланяюцца. У некаторых склонавых формах прыналежных займеннікаў магчымы варыянтныя канчаткі.

Указальныя займеннікі гэты, той, таю, гэтакі маюць марфалагічныя формы роду, ліку, склону; скланяюцца па ўзору прыметнікаў. Займеннікі такі, гэтакі ўдакладняюць або выдзяляюць сэнс пры характарыстыцы якасці прадмета, могуць паказваць падабенства рэалій.

Лічэбнікавыя займеннікі столькі, гэтулькі, што адносяцца да ўказальных, не маюць катэгорый роду і ліку, скланяюцца па ўзору прыметнікаў множнага ліку. Займеннік гэты (гэта) можа набываць вельмі адцяпненае значэнне і субстантывавацца. У вусным маўленні

указальныя займеннікі часта суправаджаюцца такім паралінгвістычным сродкам, як жэст, што ўдакладняе іх змест; на пісьме іх значэнне вынікае з кантэксту, дзе яны могуць выражаць, у прыватнасці, і ступень якасці, выступаць у граматычнай функцыі звязкі.

Азначальныя займеннікі іншы, кожны, любы, сам, самы, увесь, усякі выражаюць абагульненую якасць або маюць выдзяляльны сэнс, характарызуюцца граматычнымі катэгорыямі роду, ліку, склону. Пытальна-адносныя займеннікі ўключаюць у сябе адны і тыя ж словы, якія ва ўсіх індаеўрапейскіх моваі ужываюцца ў адной форме, аднак, адрозніваюцца функцыянальна і таму, па сутнасці, з'яўляюцца амонімамі. У першай функцыі гэтыя словы выражаюць пытанні аб асобах, істотах, прадметах, іх якасцях ці прыналежнасці, што ў вусным маўленні выражаецца інтанацыйна, на пісьме -пытальным знакам. У другой функцыі дадзеныя займеннікі выражаюць сэнсавыя і граматычныя адносіны паміж галоўнай і даданай часткамі складаназалежнага сказа. Займеннікі каторы, чый, які характарызуюцца марфалагічнымі катэгорыямі роду, ліку, склону, а ў займеннікаў хто, што род і лік могуць выражацца не марфалагічнымі, а сінтаксічнымі сродкамі; пры скланенні гэтыя займеннікі набываюць суплетыўныя формы. У даданых сказах адносныя займеннікі могуць выступаць ў ролі галоўных членаў сказа, і ў ролі даданых.

Няпэўныя займеннікі нехта, нешта, абы-хто, абы-што, хто-небудзь, што небудзь, хтосьці, нейкі, некаторы і інш. указваюць на невядомыя прадметы, тыя ці іншыя прыкметы, на прыналежнасць прадметаў, значэнні якіх не вынікае з кантэксту і не вызначаецца ім. Для няпэўных займеннікаў характэрны катэгорыі роду, ліку, склон якія ў іх супадаюць з адпаведнымі пытальна-адноснымі займеннікамі, што выкарыстоўваюцца для іх утварэння з дапамогай афіксаў не-, абы-, -небудзь, -сьці. Адмоўныя займеннікі указваюць адсутнасць тых рэалій, якія яны абазначаюць. Дадзеныя займеннікі выкарыстоўваюцца ў адмоўных сказах, дзе ёсць словы не, няма, утвараюцца ад пытальных шляхам далучэння прэфікса ні. Словы некага, нечага не маюць назоўнага склону, гэтаксама як займеннік сябе, але яны належаць да малаўжывальных у сучаснай беларускай мове.

У якасці займеннікаў могуць выступаць словы іншых часцін мовы, што называецца пранаміналізацыяй. Аднак значна часцей самі займеннікі выступаюць у ролі іншых часцін мовы. У якасці часціц могуць ужывацца зваротны займеннік сабе, указальны займеннік гэта, слова ўсё, займеннікі колькі, які, словы штосьці, нешта і інш.

Скланенне займеннікаў. Усе займеннікі скланяюцца. Пры іх скланенні назіраюцца шматлікія асаблівасці. Характэрнай асаблівасцю асабовых займеннікаў я, ты, мы, ён (яна, яно), яны з'яўляецца ўтварэнне форм ускосных склонаў ад суплетыўных асноў: я — мяне, мне; ты - цябе, табе; мы — нас, нам. Займеннікі мы і вы ў родным, вінавальным і месным склонах маюць спецыфічны канчатак -ас: нас, в-ас, пры н-ас, пры вас.Зваротны займенникк сябе скланяецца на ўзор займенніка ты.У творным склоне асабовыя займеннікі я, ты, яна і зваротны займеннік сябе маюць варыянтныя канчаткі. Формы мной, табой, ёй, сабой ужываюцца ва ўсіх стылях мовы, а формы мною, табою, ёю, сабою — звычайна ў паэзіі.Прыналежныя займеннікі мой, твой, свой, іхні скланяюцца, як прыметнікі з асновай на мяккі зычны, а займеннікі наш, ваш, ягоны — як прыметнікі з асновай на цвёрды зычны.Займеннікі мой (мае), твой (тваё), свой (свае) у родным і давальным склонах маюць аснову май-, твай-, свай- і адпаведна канчаткі –го и -му.У творным і месным склонах займенникі мужчынскага і ніякага роду маюць канчаткі -ім, -ым.Канчаткі займеннікаў жаночага роду ў родным, да­вальным, творным, месным склонах супадаюць: -ёй (пад націскам), -ай, -яй (не пад націскам).У родным склоне займеннікі жаночага роду побач з асноўнай формай маёй, тваёй, своей, нашай, вашай могуць мець варыянтныя формы мае, твае, свае, нашае, вашае.У творным склоне займеннікі жаночага роду побач з канчаткамі -ёй, -ай, -яй- маюць канчаткі -ёю, -аю, -яю.Прыналежныя займеннікі яго, яе, іх па склонах не змяняюцца. Указальныя займеннікі гэты, той, такі, гэтакі і азначальныя самы, увесь, усякі (усялякі), кожны, іншы, любы скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай.Указальны займеннік той ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку мае аснову –т--: т-ой. Займеннік той у форме адзіночнага ліку мае націск на другім складзе канчатка.У мове мастацкай літаратуры займеннікі жаночага ро­ду гэта, тая, такая могуць ужывацца з варыянтнымі канчаткамі -ае, -ое.У творным склоне указальныя займеннікі жаночага роду побач з нарматыўнымі канчаткамі -ой, -ай могуць мець варыянтныя –ою,-аю.Наглядаюцца адрозненні ў скланенні азначальных займеннікаў самы і сам. Займеннік самы скланяецца, як прыметнікі з цвёрдай асновай. Націск ва ўсіх склонах захоўваецца на аснове.Займеннік сам у множным ліку скланяецца, як прыметнікі з мяккай асновай, а ў адзіночным - з цвёрдай (за выключэннем творнага і меснага склонаў з канчаткам -ім). Націск ва ўскосных склонах падае на першы галосны канчатка.Займеннікі столькі, гэтулькі ва ўскосных склонах маюць канчаткі поўных прыметнікаў множнага ліку.Займеннікі хто, што ўтвараюць формы ўскосных склонаў ад суплетыўных асноў. Адмоўныя і няпэўныя займеннікі скланяюцца так, як пытальныя і адносныя, ад якіх яны ўтвораны. Займеннікі ніхто, нішто ў родным і давальным склонах маюць адпаведна канчаткі -ога, -ому. Націск падае на першы галосны канчатка. Націск у адмоўным займенніку ніякі ва ўсіх склонавых формах нязменны.Пры скланенні няпэўных займеннікаў з постфіксам -небудзь націск пастаянны — на першым яго складзе.Пры скланенні няпэўных займеннікаў нехта, нешта, нечы, нейкі націск захоўваецца на прыстаўцы не-.Націск у займенніку некаторы ва ўсіх склонах падае на апошні галосны асновы.Займеннік колькі скланяецца, як прыметнік з мяккай асновай у множным ліку, мае пастаянны націск на аснове.

 

36.Дзеяслоў як часціна мовы. Пераходныя і непераходныя дзеясловы. Катэгорыі трывання дзеяслова. Лад дзеяслова. Катэгорыя часу дзеяслова

Дзеяслоў - часціна мовы, якая выражае дзеянне або стан асоб, прадметаў, з'яў з дапамогай граматычных катэгорый асобы, часу, трывання, стану, ладу, пераходнасці і непераходнасці.

Формамі дзеяслова выражаюцца таксама катэгорыі ліку, а ў прошлым часе і катэгорыя роду. Асабовыя формы дзеясловаў спрагаюцца (змяняюцца па часе, асобе, ліку, ладзе, роду), выступаюць у сказе як прэдыкатывы. 3 усімі дзеяслоўнымі формамі ў якасці іх прыкмет спалучаюцца прыслоўі. . Катэгорыя трывання звязана з выражэннем абмежаванасці або неабмежаванасці дзеяння, якое мае часта суадносныя дзеяслоўныя формы закончанасці і незакончанасці.

Значэнне абмежаванасціабазначае дзеянне ці адзінкавае непадзельнае, ці непадзельнае з невыражанай працягласцю, ці падзельнае працяглае.

Дзеясловы незакончанага трывання выражаюць дзеянні, не абмежаваныя ў сваёй праяве, у прыватнасці, паўтаральныя, падзельныя працяглыя, непадзельныя з невыражанай працягласцю.

Дзеясловы, якія не ўтвараюць суадносных пар у адносінах да выражэння ж дзеяння, называюцца аднатрывальнымі і могуць мець або толькі форму закончанага трывання, або толькі форму незакончанага трывання.

Дзеясловы, што не ўтвараюць суадносных трывальных пар, маюць асаблівасці ў сваёй лексічнай семантыцы, якая характарызуе указаннем на пачынальнасць дзеяння, на абмежавальнасць дзеяння, аднакратнасць, выніковасць дзеяння, мнагакратнасць.

Фармальна катэгорыя трывання выражаецца рознымі афіксамі, суплетыўнымі асновамі, націскам, чаргаваннем гукаў

Дзеясловы закончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай прыставак. Далей ад прыставачнага дзеяслова закончанага трывання ўтвараецца дзеяслоў незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў(у прыватнасці, -ва-,-іва-,-ыва-,-оўва-,-ёўва-). I ўрэшце ад дзеясловаў незакончанага трывання пры дапамозе прыставак па-, на- ўтвараюцца дзеясловы закончанага трывання.

Пераходныя дзеясловы выражаюць дзеянне, якое прама ці ўскосна пераходзіць на другі прадмет ад суб’екта гэтага дзеяння. У беларускай мове субстантывы, на якія непасрэдна пераходзіць дзеянне, выражанае дзеясловам, ужываюцца звычайна ў вінавальным, радзей у родным.

Пры непрамым пераходзе дзеяння на прадмет абазначэнне апошняга ўжываецца ў розных ускосных склонах, акрамя вінавальнага.

Дзеясловы, што абазначаюць не накіраванае на прадмет дзеянне, называюцца непераходнымі, да якіх адносяцца , у прыватнасці, дзеясловы руху, дзеясловы са значэннем стану ці ўласцівасці.

У катэгорыі ладу выражаюцца адносіны абазначанага дзеясловам дзеянняі рэчаіснасці.У залежнасці ад таго, з'яўляецца дзеянне рэальным, пажаданым, ці магчымым, вылучаецца адпаведна абвесны, загадны і ўмоўны лад.

Дзеясловамі абвеснага ладу абазначаюцца рэальныя дзеянні, якія сцвярджаюцца, або адмаўляюцца.

Дзеясловамі загаднага ладу выражаецца патрабаванне ці пабуджэнне да выкананне дзеяння.

Дзеясловамі ўмоўнага ладу абазначаюцца магчымыя ці пажаданыя дзеянні. Толькі дзеясловам абвеснага ладу ўласцівы граматычныя формы ўсіх трох часоў.

Дзеясловы загаднага ладу не маюць катэгорый часу, змяняюцца па асобах, часткова па ліках. .Дзеясловы ўмоўнага ладу не змяняюцца ў часе, не маюць формы асобы, характарызуюцца катэгорыямі роду, ліку, трывання і абазначаюць ірэальныя дзеянні, якія магчымы толькі пры пэўных варунках

 

 

37. Катэгорыя асобы дзеяслова. Спражэнне і правапіс лічэбнікаў

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.