Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Навуковы тэкст і яго арганізацыя



Лексіка-грам сродкі арг-і навуковага тэксту. Спосабы выкладу навуковай інф-і.
Аснову навуковых тэкстаў складаюць стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы тыпу думаць, гаварыць, пісаць, вялікі, малы, розум і інш., а таксама тэрміны (вузкаспецыяльныя і шырокаўжывальныя). Пэўную частку лексікі тэкстаў навуковага стылю складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання. Часцей за ўсё гэта іншамоўныя ці інтэрнацыянальныя словы з абстрактным значэннем тыпу дослед, праблема, працэс, аналіз, даследаванне, аперацыя і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, перадачы інфармацыі, актывізацыі мыслення, дзеяння, ўзбагачаюць мову навукі разнастайнымі сінанімічнымі канструкцыямі і з’яўляюцца асновай выкладу навуковых тэкстаў розных галін навукі, тэхнікі і культуры. У навуковай літаратуры можна сустрэць амаль усе часціны мовы са сваімі характэрнымі асаблівасцямі ўжывання. Самымі частотнымі ў навуковых тэкстах з’яўляюцца назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі і дзеепрыметнікі, ужыванне якіх мае пэўную абумоўленасць і носіць своеасаблівы характар.
У залежнасці ад спосабаў выкладу інфармацыі адрозніваюць тры тыпы тэкстаў: апавяданне, апісанне і разважанне. Тэксты тыпу апавядання характэрны для мастацкай літаратуры.Зрэдку элементы апавядання можна сустрэць у навукова-папулярных і навукова-вучэбных тэкстах. Апісанне перадае прыкметы прадметаў, дзеянняў, стану ў пэўнай паслядоўнасці і часта выкарыстоўваецца пры характарыстыцы працэсаў, доследаў, эксперыментаў. Апісанне у тэкстах навуковага стылю - аб‘ектыўнае. У разважанні разгляд пэўных пытанняў, праблем падаецца паслядоўна, аргуметавана, з канкрэтнымі вывадамі і заключэннямі. Разважанне ў алгебры і геаметрыі часта будуецца па схеме: аксіѐма → доказ → вывады. Такі тып тэксту называецца доказам і выкарыстоўваецца пры разглядзе тэарэм і ўраўненняў. Часта ў тэкстах дакладных навук можна сустрэць або толькі разважанне (матэматыка), або толькі апісанне (фізіка, хімія), аднак больш пашыранымі формамі перадачы інфармацыі з‘яўляюцца тэксты тыпу ―апісанне-

№ 37. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюме і інш.), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.

Анатацыя –кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку. Анатацыя павінна даць уяўленне аб: 1) характары арыгінала (навуковы артыкул, тэхнічнае апісанне, навукова-папулярная кніга); 2) яго будове (якія пытанні і ў якой паслядоўнасці разбіраюцца, да якіх вывадаў прыходзіць аўтар); 3) прызначэнні арыгінала (на каго разлічаны, які аб’ём, якасць выканання, абгрунтаванне, вывады). Анатацыі бываюць трох відаў: інфарматыўная (больш поўная), індыкатыўная (больш скарочаная) і анатацыя, якая складаецца з аднаго сказа (анатацыя-бібліятэчная картка). Сярэдні аб’ём індыкатыўнай анатацыі –3- 4 сказы. Інфарматыўная, або апісальная, анатацыя ўключае ад 3 да 10 сказаў. Анатацыя, якая падсумоўвае тэматычны змест тэксту, можабыць вельмі кароткай і складаецца з аднаго-двух сказаў. Схема анатацыі: 1)Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара; 2)Назва твора; 3) Месца выдання, выдавецтва, год; 4) Аб’ём ( колькасць старонак, малюнкаў, табліц); 5)Кароткі змест (пералік асноўных палажэнняў тэксту-крыніцы, можна па главах); 6)Пытанні, разгледжаныя ў заключэнні і вывадах; 7)Выкарыстанне ў тэксце літаратуры; 8)Чытацкае назначэнне.
Рэферат– кароткі выклад зместу дакумента або яго часткі, які ўключае асноўныя фактычныя звесткі, вывады, неабходныя для першапачатковага азнаямлення з дакуметнам і вызначэння мэтазгоднасцізвароту да яго. У адрозненне ад анатацыі, якая адказвае на пытанне, аб чым
гаворыцца ў першасным дакуменце, і дае агульнае ўяўленне аб ім, яго сціслую характарыстыку, рэферат дае адказ на пытанне, якая інфармацыя ўтрымліваецца ў першакрыніцы, што новае, істотнае змяшчае першасны дакумент. Віды рэфератаў Рэфераты падзяляюцца па паўнаце выкладу зместу на: а) інфарматыўныя, якія змяшчаюць у абагульненым выглядзе ўсе асноўныя палажэнні першаснага дакумента.б) індыкатыўныя ( указальныя, або рэфераты-рэмюмэ), якія змешчаюць не ўсе, а толькі асноўныя палажэнні. в)Па колькасці рэфераваных першасных дакументаў на: манаграфічныя, складзеныя на падставе аднаго дакумента; г)аглядныя (або агляд), складзеныя па некалькіх дакументах на адну тэму. Патрабаванні да зместу рэферата Спецыфіка апісання ў рэфераце заключаецца ў тым, што яно вядзецца пры дапамозе ключавых слоў. Да ключавых слоў перш за ўсё адносяцца аднаслоўныя тэрміны і тэрміны –словазлучэнні. Часцей за усё ў рэфераце ключавымі словамі аказваюцца ўстойлівыя тэрміналагічныя словазлучэнні адзенай галіны ведаў. Аднак апісанне ключавымі словамі павінна грунтавацца не на тэрмінах, а на ідэях і паняццях, якія ўтрымліваюцца ўрэфераце. Таму патэнцыяльна ключавым словам можа стаць любое значнае слова, а не толькі тэрміны першакрыніцы. Асноўныя патрабаванні да складання рэферата:1) Аб’ектыўнасць (дакладны выклад сутнасці рэфераванай работы і погляду яе аўтара, фіксаванне толькі тых звестак, якія змяшчаюццца ў першасным дакуменце, без ацэнкі выкладаемага матэрыялу, палемікі з аўтарам); 2)Паўната ( выклад усіх істотных палажэнняў першаснага дакумента); 3)Адзінства стылю ( выкарыстанне тых жа слоўных сродкаў адзінай
тэрміналогіі, скарачэнняў); 4) Мова рэферата павінна быць літаратурнай, дакладнай, кароткай, яснай і простай, без складаных граматычных канструкцый і складаных стылістычных зваротаў; 5) Кампазіцыя рэферата павінна быць унутрана лагічнай і можа адрознівацца ад кампазіцыі другаснага дакумента; 6) Аб’ём ( ад 500 да 12 тыс. друкаваных знакаў і больш). У заключэнні прыводзяцца вывады аўтара першаснага дакумента, абагульненні.

Рэцэнзія– гэта пісьмовы разбор тэксту, які ўтрымлівае: 1) каменціраванне асноўных палажэнняў (тлумачэнне Аўтарскай думкі; уласнае стаўленне да думкі, выказанай аўтарам; выказванне свайго стаўлення да пастаноўкі праблемы і г.д.); 2) абагульненую аргументаваную ацэнку; 3) высновы пра значнасць работы. Тыповы план напісання рэцэнзій: 1. Прадмет аналізу 2. Актуальнасць тэмы (Работа прысвечана актуальнай тэме... Актуальнасць тэмы не патрабуе дадатковых доказаў (не выклікае сумненняў)...). 3. Фармулёўка асноўнага тэзіса (У артыкуле абаснавана на першым плане пастаўлена пытанне аб...). 4. Кароткі змест работы. 5. Агульная ацэнка 6. Недахопы, пралікі 7. Вывады
Рэзюмэ – сціслы выклад зместу, сутнасці, асноўных палажэнняў, вывадаў артыкула, даклада, прамовы, паведамлення Асноўныя патрабаванні да напісання рэзюмэ навуковай працы Рэзюмэ пішацца на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай; Спачатку ўказваюцца ключавыя словы (15-30), якія вызначаюць паняційны апарат працы; Вызначаюцца аб’ект даследвання, мэта і метады; Вызначаюцца навуковая навізна работы і яе тэарытычнае і практычнае прымяненне.
Рэферат, анатацыя, тэзісы, рэзюме – жанры навукова-інфарматыўнага падстылю, аб‘яднаныя агульнымі ўласцівасцямі – з‘яўляюцца другаснымі жанрамі мовы, г.зн. складаюцца на аснове ўжо існуючых апорных тэкстаў.

№ 38. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне.

Кампазіцыйна-структурная арг-я навуковага тэксту
Тэкст
– гэта напісанае, надрукаванае або вуснае паведамленне з сэнсавай і структурнай завершанасцю. Аснову будовы тэкстаў складае мінімальная сэнсава закончаная адзінка – сказ. Па тэматычным прынцыпе тэкст падзяляецца на наступныя кампаненты: тэма – падтэма – мікратэма. Тэма– гэта сутнасць выказвання, яго адпраўны пункт, які падказваецца сітуацыяй і кантэкстам. Тэкст заўседы мае адну тэму, якая ў сваю чаргу складаецца з некалькіх асобных падтэм. Даволі часта тэма уключае рэму. Рэма – тое, новае, што змяшчаецца ў тэме. Сказы, аб‘яднаныя падтэмай, утвараюць частку тэксту, якая ўключае адзін ці некалькі абзацаў – галоўных кампазіцыйна-структурных адзінак тэксту. Класічнай формай абзаца лічыцца абзац, які ў першым сказе змяшчае фармулѐўку тэмы, у наступных сказах – яе развіццѐ, а ў апошніх – вынік. Абзац таксама можа ўключаць адзін сказ-тэму або некалькі мікратэм. Інтанацыйна і структурна сказы аб‘ядноўваюцца ў пэўныя мікратэмы, якія здольныя выражаць закончаную думку аўтара, т. зв. складаныя сінтаксічныя цэлыя. Падтэмы могуць уключаць адначасова некалькі мікратэм. У навуковых тэкстах, дзе даюцца апісанні рэчываў, эксперыментаў, фармулююцца задачы ці выбіраецца методыка даследавання, ―абзацы-тэмы адносна самастойныя і не маюць цеснай сувязі паміж сабой. Для мiжфразавай сувязi i сувязi на ўзроўнi абзацаў i частак навуковага тэксту могуць выкарыстоўвацца пабочныя словы, лексiчныя паўторы, указальныя i асабовыя займеннiкi, злучнiкi i злучальныя словы тыпу такім чынам, разам з тым, па меры таго як, тым не менш, у той час калi, нягледзячы на тое што i iншыя.

Спецыфіка навуковых тэкстаў выяўляецца і праз ужыванне розных

сінтаксічных сродкаў 3 розных тыпаў сказаў паводле мэты выказвання менавіта апавядальныя сказы характарызуюць навуковыя тэксты. Асноўная задача такіх сказаў - паведамленне, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай форме.

Пытальныя сказы, якія могуць ужывацца ва ўсіх стылях, у навуковым

абмежаваны ці маюць сваю спецыфіку: часцей за ўсё яны надаюць адценне навукова-папулярнага выкладу ў пісьмовай форме.

Імі карыстаюцца і выкладчыкі, лектары ў вусным маўленні.

Абмежавана, але ў навуковых тэкстах выкарыстоуваюцца і

рытарычныя пытанні, мэта якіх - сканцэнтраваць увагу на якім-небудзь

палажэнні, пэўнай думцы, аргуменце.

Сказы у навуковых тэкстах, як правіла, двухсастаўныя, развітыя,

паколькі аднасастаўныя, напрыклад, назыўныя сказы, валодаюць вялікай

экспрэсіўнасцю і найбольш часта выкарыстоуваюцца ў тэкстах мастацкага

стылю.

У навуковых тэкстах, як правіла, выкарыстоўваюцца асабовыя сказы і

рэдка неазначальна-асабовыя, таму што мове навуковых твораў неўласціва няпэўнасць.

Беларускай мове характэрны сказы, ускладненыя аднароднымi

членамi. Іх стылістычныя функцыі самыя рoзныя: дэталёвае апісанне,

дакладная замалёўка чаго-небудзь, узмацненне экспрэсіўнасці і

эмацыянальнасці, стварэнне рытмічнай прозы і інш. Для навуковых

тэкстаў характэрна выкарыстанне сказаў з аднароднымі членамі, якія

ўжываюцца для класіфікацыі або сістэматызацыі з'яў, прыкмет,

прадметаў..

Пабочныя словы, канструкцыі (надзвычай разнастайныя паводле

значэння, яго адценняў, экспрэсіўнасці) у навуковых тэкстах абмежаваны

тымі, якія ўказваюць на адносіны паміж часткамі выказвання, а ўстаўныя

словы і сказы нясуць дадатковыя звесткі, тлумачэнні, удакладненні,

папраўкі. Навуковым тэкстам не ўласцівы сказы з пабочнымі словамі, якія

выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання ці яго экспрэсіўны

характар.

Выбар тыпу складанага сказа у навуковых тэкстах характарызуецца

логікай, зместам выкладу ў іх. 3 трох тыпаў - складаназалежных,

складаназлучаных і складаных бяззлучнікавых - тут найбольш

ужывальнымі з'яўляюцца складаназалежныя, што адпавядае патрабаванням доказна-лагічнага выкладу ў навуковых тэкстах. У іх падпарадкавальная сувязь, злучнікі ці злучальныя словы дазваляюць больш дакладна выразіць адносіны паміж часткамі складанага сказа, выявіць і ўдакладніць гэтыя адносіны -адносіны часу, умовы, прычыны, месца і т.д.

№.39 Рубрыкацыя навуковага тэксту

Асноўнае патрабаванне да навуковага тэксту – тэкст дакумента пры яго значным аб’ёме павінен падзяляцца на больш дробныя лагічна звязаныя структурныя элементы.

Для навуковых і тэхнічных тэкстаў, тэкстаў дакументаў гэтымі элементамі могуць быць: раздзелы, падраздзелы, пункты, падпункты, часткі, главы, параграфы і інш.

У Вялікай Савецкай Энцыклапедыі:

РУБРЫКАЦЫЯ (ад лац. rubrica — загаловак закону, напісаны чырвонай фарбай) — гэта падзел якога-небудзь тэкста на састаўныя часткі (т. зв. рубрыкі) (раздзелы, падраздзелы, пункты, падпункты, часткі, главы, параграфы), графічнае аддзяленне адной часткі ад другой, а таксама сістэма загалоўкаў дакумента.

Пры наборы загалоўкі выдзяляюцца шрыфтамі адпаведных памераў і абрысаў.

Такім чынам, рубрыкацыя адлюстроўвае лагічную сувязь і сузалежнасць частак тэксту. Правільная разбіўка тэкста істотна палягчае яго чытанне, ўспрыманне і асэнсаванне.

Рубрыкацыя — распаўсюджаная тэхналогія ўпарадкавання інфармацыі.

Магчымыя сістэмы нумарацыі:

1) выкарыстанне рымскіх і арабскіх лічбаў, вялікіх і малых літар, якія спалучаюцца з абзацнымі водступамі (сістэма такога лічбавага і літарнага абазначэння будуецца па сыходнай)

2) у цяперашні час у навуковых і тэхнічных работах укараняецца лічбавая сістэма нумарацыі, суадносна з якой нумары самых крупных частак складаюцца з адной лічбы; нумары складаемых частак (другая ступень дзялення) – з дзвюх лічбаў; трэцяя ступень дзялення – з трох лічбаў і г. д.

Раздзелы і падраздзелы павінны мець загалоўкі.

Загаловак раздзела (падраздзела, пункта, падпункта) складаецца з лічбы і тэматычнай часткі, якая слоўна вызначае, акрэслівае змест ці тэму рубрыкі. У канцы нумару раздзела, падраздзела, пункта, падпункта кропка не ставіцца

Кропку не ставяць і ў канцы загалоўка, які вынесены ў асобны радок.

Астатнія знакі прыпынку (шматкроп’е, клічны, пытальны знакі) захоўваюцца.

У загалоўку, які складаецца з двух самастойных, сінтаксічна не звязаных сказаў паміж імі ставяць кропку, а ў канцы, па агульнаму правілу, кропку не ставяць.

Нумар падраздзела складаецца з нумару раздзела і нумару падраздзела, якія раздзяляюцца кропкай. У канцы нумару падраздзела кропка не ставіцца

Падраздзелы могуць складацца з аднаго ці некалькіх пунктаў.

Нумар пункта павінен складацца з нумару раздзела, нумару падраздзела і нумару пункта, якія раздзяляюцца кропкамі.

Пункты пры неабходнасці могуць быць разбіты на падпункты, якія павінны мець парадкавую нумарацыю ў межах кожнага пункта

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.