Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Лексічны склад беларускай мовы



Паводле ступені ўжывання лексіка беларускай мовы падзяляецна на актыўную і пасіўную.Да актыўнай лексікі адносяцца агульназразумелыя шырока-ўжывальныя словы, пашыраныя як у вуснай, так і ў пісьмовай форме мовы. Такіх слоў у беларускай мове большасць: маці, брат, чалавек, час, лета, хлеб, пятніца, чорны, блізка, тут і інш.Пасіўную лексіку складаюць словы, якія маюць адценне ўстарэласці або навізны. Іх фарміраванне і функцыянаванне звязана з пэўнымі працэсамі ў грамадствё: развіццём навукі, тэхнікі, культуры і мастацтва. З’яўляюцца новыя прадметы, матэрыялы, рэчывы, з’явы, дзеянні – і лексіка беларускай мовы ўзбагачаецца адпаведна іх назвамі: біёніка, смартфон, нетбук, андроід, Інтэрнэт.Са знікненнем некаторых прадметаў, з’яў, рэчываў, матэрыялаў выходзяць з актыўнага ўжывання і іх назвы. Так, словы аэраплан, імбрычак былі пашыраны ў 20-я гг., а зараз яны заменены новымі словамі-сінонімамі самалёт, чайнік.Словы, якія выйшлі са штодзённага ўжытку і таму атрымалі назву ўстарэлых, падзяляюцца на гістарызмы і архаізмы.Гістарызмамі (грэч. historikos – гістарычны) лічацца назвы тых прадметаў, рэчываў, матэрыялаў, з’яў, працэсаў, якія выйшлі з актыўнага ўжытку, сталі «гісторыяй»: ураднік, войт, цівун, асаднік, харунжы, лучына, фальварак. Так, зараз забыты стары звычай у беларускіх паноў аддаваць сыноў у сялянскія сем’і, назва якога – дзядзькаванне – лічыцца гістарызмам.Архаізмы (грэч. archaios – старажытны) – устарэлыя словы, якія маюць адпаведнікі ў сучаснай беларускай мове, паколькі тыя прадметы, з’явы, працэсы, назвамі якіх яны з’яўляюцца, існуюць і ў наш час: іспыты – экзамены, лемантар – буквар, перст – палец, бортнік – пчаляр, атрамант – чарніла, рандэлька – каструля.Хоць устарэлыя словы і выйшлі з актыўнага ўжывання, яны выкарыстоўваюцца ў навуковым стылі, а таксама ў мастацкіх тэкстах для праўдзівага адлюстравання пэўнай гістарычнай эпохі. Напрыклад: Продкі Неслухоўскіх адбывалі вайсковую службу ў Вялікім княстве Літоўскім у чынах ротмістраў, харунжых, стражнікаў Брэсцкага ваяводства. (Бр.)Неалагізмы (грэч. neos – новы, logos – слова) – словы, якія ўзніклі нядаўна і не страцілі адцення навізны. Неалагізмамі з’яўляюцца і вядомыя словы з новым значэннем: камерцыйны дырэктар, фермер, прыватызацыя, блізкае замежжа.Уваходзячы ў пасіўны склад беларускай лсксікі, неалагізмы хутка замацоўваюцца ў мове і становяцца шырокаўжывальнымі. Так стала са словамі 20–30-х гг. калгас, выканкам, сельсавет, касманаўт, касмадром і інш. Некаторыя неалагізмы таго часу, наадварот, сталі ўстарэлымі словамі: нэп, харчразвёрстка, камісар, стаханавец.Блізкія да неалагізмаў аказіяналізмы – так званыя індывідуальна-аўтарскія неалагізмы, якія ствараюцца пісьменнікамі і паэтамі і маюць адценне навізны толькі ў мастацкім тэксце (кантэксце): На дварэ раптоўна заістужыла. (У. Д.) Гляджу і не магу наглядзецца на спакойны, плыўнадумны Нёман. (К-с) Я верую ў вечнабыт. (Куп.)

№17 Лексика бел. мовы паводле паходжання

Лексічны склад бел. мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў, няспынна развіваўся і ўдасканальваўся. Менавіта ў лексіцы адлюстравалася і гісторыя развіцця бел.народа. Вылучаюцца два вялікія пласты лексікі паводле паходжання: спрадвечная і запазычаная.

Спрадвечная лексіка складаецца з чатырох пластоў слоў:

1) індаеўрапейскія словы (самыя старажытныя). Абазначалі жыццёва важныя прадметы жывой і нежывой прыроды: Бог, душа, вера, дзень, маці,, сын, воўк, зерне, мёд, соль, салома, балота, гарэць, драмаць, есці; лічэбнікі два, тры, сто; займеннікі вы, сам, ты і мн. інш.

2) агульнаславянскія (праславянскія) словы: дзіця, бабка, сірата, удава, заяц, бык, дрожджы і інш.; ваенныя тэрміны: абарона, бой, вайна, дружына, кап’ё, лук, і інш.; колеры: белы, жоўты, зялёны, чорны, сіні і інш. Пласт агульнаславянскай лексікі хоць і нешматлікі (≈ 2000 слоў), але з’яўляецца ядром слоўніка кожнай славянскай мовы.

3) агульнаўсходнеславянскія словы (УІІІ – ХІІІ стст.): сям’я, ваявода, дань, воласць, выкуп, пастух, адзінаццаць, дванаццаць, дзевяноста і інш.

4) уласнабеларускія словы (ХІУ – ХУІІ стст.): асілак, вадзянік, вайсковец, араты, працаўнік, вясковец, сейбіт; хвароба, байка, выказнік, дзейнік і інш. Менавіта ўласнабеларускія словы складаюць нацыянальную спецыфіку лексічнай сістэмы нашай мовы.

Да запазычаных адносяцца словы іншамоўнага паходжання, якія ў выніку семантычнага і фанетыка-марфалагічнага асваення зрабіліся лексічнымі адзінкамі беларускай мовы. Асноўная прымета запазычанага слова – яго функцыянальная значымасць, якая заключаецца ў тым, што слова абазначае прадметы і паняцці, якія не маюць адэкватнага абазначэння ў самой бел. мове або з’яўляюцца семантычнымі ці стылістычнымі сінонімамі да адпаведнага бел. слова. З іншых моў у бел. мову такія словы пранікаюць як вусным шляхам, так і кніжным .

18.Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.

Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.Агульнаўжывальную лексіку складаюць словы, пашыраныя на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у вуснай і пісьмовай формах мовы. Яны зразумелыя ўсім людзям: дрэва. Побач з агульнаўжывальнымі сустракаюцца словы, якія распаўсюджаны толькі ў асобнай мясцовасці ці сярод людзей адной прафесіі або галіны навукі. Такія словы адносяцца да лексікі абмежаванага ўжывання. Яна падзяляецца на дыялектную, спецыяльную і жаргонную.Дыялектная лексіка.Дыялектнымі (або дыялектызмамі) лічацца словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй. Яны выкарыстоўваюцца ў паўночна-ўсходніх, паўднёва-заходніх і сярэднебеларускіх народных гаворках. Напрыклад: ясёнка ‘асенняе паліто’.Спецыяльная лексіка.Да спецыяльнай лексікі адносяцца словы, што ўжываюцца прадстаўнікамі пэўнай спецыяльнасці ці галіны навукі У разрад гэтай групы лексікі абмежаванага ўжывання ўваходзяць тэрміны і прафесійныя словы (прафесіяналізмы).Тэрміны– афіцыйна ўзаконеныя словы, якія дакладна абазначаюць паняцці розных галін навукі, тэхнікі, вытворчасці, культуры, мастацтва. Сукупнасць тэрмінаў, якімі карыстаюцца прадстаўнікі пэўнай галіны навукі, тэхнікі, мастацтва, называюцьтэрміналогіяй. Існуюць медыцынская, юрыдычная, літаратуразнаўчая, сельскагаспадарчая і іншыя тэрміналогіі.

Тэрміны знаходзяць адлюстраванне ў спецыяльных тэрміна-лагічных даведніках і слоўніках; вузкаспецыяльныя даюцца са стылістычнымі паметамі (заал., тэхн. і інш.).Прафесіяналізмы – гэта словы, пашыраныя пераважна ў вуснай мове прадстаўнікоў пэўнай прафесіі або спецыяльнасці. Яны называюць адпаведныя прылады працы, дзеянні, з’явы і г. д. Напрыклад, у вуснай мове друкароў ужываюцца прафесіяналізмы барабан ‘частка друкарскай машыны’, вальцы ‘цыліндрычныя валкі ў друкарскай машыне’.Прафесіяналізмы знаходзяцца па-за межамі лексікі беларускай літаратурнай мовы; іх значэнні не ўключаны ў слоўнікі. Але прафесіяналізмы выкарыстоўваюцца пісьменнікамі і паэтамі для стварэння праўдзівага мастацкага кантэксту:

Жаргонную лексіку складаюць жаргоны выкарыстоўваюцца замест агульнаўжывальных пераважна ў вуснай мове злачынцаў, салдат, студэнтаў, вучняў і іншых груп людзей. Напрыклад: пахан, папаня ‘неафіцыйны лідар сярод турэмшчыкаў’. Жаргонныя словы робяць літаратурную мову незразумелай, непрыгожай, таму іх трэба пазбягаць. Аднак яны могуць уводзіцца пісьменнікам у мастацкі тэкст (кантэкст) для характарыстыкі дзеючых асоб або таго асяроддзя, у якім знаходзяцца героі: За вочы быў Мядз-ведзь. У вочы – Андрэй Андрэевіч.

 

№19-20 Спец лексіка як частка лексічнай сіс сучаснай бел літ-ай мовы. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.

Спецыяльную лексіку складаюць словы, што ўжываюцца людзьмі пэўнай спецыяльнасці, прадстаўнікамі розных галін навукі. Спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміналагічную і прафесійную.Прафесiяналiзмы - словы, якiя ўжываюцца ў мове прадстаўнiкоў вузкіх спецыяльнасцей і прафесій (цесляроў, ганчароў і інш). Прафесiяналiзмы бытуюць галоўным чынам у вуснай, жывой гутарцы. Яны служаць назвамі прылад працы, дзеянняў, прадметаў, якія вядомы людзям той ці іншай прафесіі. У мастацкай літаратуры прафесiйныя словы і выразы выкарыстоўваюцца для апісання роду заняткаў дзеючых асоб, стварэння моўнай характарыстыкі герояў твора. Тэрмін - гэта слова або спалучэнне слоў, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. У адрозненне ад іншых слоў тэрмін увогуле адназначны, не можа быць сінанімічны іншым словам. Адназначнымі, напрыклад, з'яўляюцца мовазнаўчыя тэрміны: назоўнік, выказнік. Але гаварыць аб адназначнасці тэрміна можна толькі ў межах дадзенай тэрміналогіі, у межах канкрэтнай навукі, таму што нярэдка мнагазначнае слова ў розных навуках можа мець зуcім розныя значэнні. У публіцыстычных творах прафесіяналізмы і тэрміны могуць выкарыстоўвацца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, як элемент стілізацыі твора.

№21-22 Паняцце тэрміна, тэрміналогіі, тэрміналагічнай сістэмы.
Тэрмін
– спец слова або спалучэнне слоў , створанае (запазычанае, прынятае) для дакладнага выражэння спец паняццяў і абазначэння спец прадметаў. Асноўныя асаблівасці тэрміна: дакладнасць, адназначнасць, кароткасць і сістэмнасць. Асноўная прыкмета – дыфініцыя (апісанне).
Тэрміналогіямае два асноўныя значэнні: 1) сіс-а тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы. Так, можна гаварыць аб біялагічнай, эканамічнай і інш тэрміналогіях і аб тэрміналогіі бел мовы. Тэрміналогія пэўнай навукі – штучна створаны лексічныйпласт, кожная адзінка якога мае пэўныя абмежаванні для свайго ўжывання.
Тэрміналагічная сістэма– сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай галіны навукі. У межах пэўнай тэрм сіс-ы тэрміны могуць уступаць у сінанім адносіны, а таксама мець варыянты. У тэрміналаг сіс-х існуюць таксама тэрміны-антонімы, тэрміны-амонімы (часцей ўа ўсе належаць розным тэрмсіс-м).
Паводле ўжывання тэрмналагічная лексіка дзеліцца на агульнаўжыв (уваходзіць у лексіку агульналіт-й мовы) і вузкаспецыяльную (вядома толькі спец-м пэўнай галіны ведаў). Тэрміналаг лексіка неаднародная паводле паходжання. У яе склад уваходзяць уласнабел і запазычаная лексіка. Значны пласт тэрмінаў складаюць інтэрнацыяналізмы – словы або спалучэнні слоў, пашыраныя ў многіх няроднасных мовах і агульнапрынятыя ў міжнароднай тэрміналогіі.
Паводле будовы тэрміны могуць быць: аднаслоўныя і шматслоўныя, тэрміны-словазлуч.
Усе тэрміны паводле свайго ўтварэння дзеляцца на некалькі груп у залежнасці ад спосабу утварэння (лексіка-семантычны, сінтаксічны, суфіксальны, словаскладанне і інш).

Галіновыя тэрміналагічныя сістэмы.
Хуткасны прагрэс навукі і тэхнікі прыводзіць да ўзнікнення новых аб’ектаў, паняццяў, з’яў, што непасрэдным чынам знаходзіць сваё адлюстраванне ва ўзбагачэнні спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі.Да спецыяльнай лексікі адносяць наменклатуру, прафесіяналізмы і тэрміны.Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй, або тэрмінасістэмай. Кожная галіна навукі, тэхнікі, культуры мае сваю тэрмінасістэму. Напрыклад, існуе тэрміналогія лінгвістычная, эканамічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая, фізіка-матэматычная і інш. Такім чынам, для кожнай навукі існуе менавіта свой штучна створаны набор лексічных адзінак, выкарыстанне якога абмежавана той ці іншай галіной. Акрамя таго, тэрміналогіяй яшчэ называюць сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.
Спецыфічныя рысы тэрмінаў:
1. Наяўнасць дэфініцыі (азначэння), г. зн., што сутнасць тэрміна павінна быць вызначана, а не растлумачана, як значэнне звычайнага слова.
2. Стылістычная нейтральнасць.
3. Адсутнасць экспрэсіі. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку: рукаў (ракі), падол (гары), нос (мыс), калена, гняздо (металург.) і пад.
4. Адназначнасць, г. зн. кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце. Аднак гэта патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, і мнагазначнасць знаходзіць пашырэнне ў тэрміналогіі (напрыклад, словаўтварэнне – ‘працэс утварэння новых слоў’ і ‘раздзел мовазнаўства, які вывучае марфемную структуру і спосабы ўтварэння слоў’, абзац – ‘адступленне ўправа ў пачатку радка’ і частка тэксту паміж такімі адступленнямі).
5. Сістэмнасць, г. зн., што кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. Па-за межамі тэрміналагічнай сістэмы адбываецца дэтэрміналагізацыя тэрміна – страта тэрмінам спецыяльнага значэння: рэакцыя як хімічны тэрмін і дзеянне, амплітуда, раман і пад. Напрыклад, адназначнасць тэрмінаў падкрэсліваецца менавіта праз іх прыналежнасць адпаведнай тэрміналагічнай сістэме.

 

№23 Агульнаўжыв лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання.

Паводле ўжывання тэрміналагічная лексіка падзяляецца на агульна- ўжывальную, якая ўваходзіць у лексіку агульналітаратурнай мовы, і вузка- спецыяльную, вядомую толькі спецыялістам пэўнай галіны ведаў. Агуль- назразумелыя, шырокаўжывальныя тэрміны дамінуюць у мове спецыяліс- таў «шырокага профілю», занятых у сферы спорту, музыкі, выяўленчага мастацтва і пад., таму сэнс іх вядомы і неспецыялісту: электрон, атам, кісларод, жанр, арыя, аэробіка. У асяроддзі т.зв. спецыялістаў «вузкага профілю» (дакладныя навукі, асобныя галіны мовазнаўства, эканоміка, права і інш.) пераважаюць вузкаспецыяльныя тэрміны (элятыў, семіётыка, інтэрфейс, інварыянт, субморф, валіза і інш.).

Распаўсюджванне навуковых і тэхнічных ведаў сярод людзей вядзе да таго, што некаторыя вузкаспецыяльныя тэрміны паступова становяцца агульназразумелымі і пераходзяць у агульнаўжывальную лексіку.

Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі адбываецца ў выглядзе двух працэсаў: тэрміналагізацыі (напрыклад, жытнёвае поле – магнітнае поле, ільняны пояс – экватарыяльны пояс) і дэтэрміналагізацыі, калі тэрмін пачынае ўжывацца па-за межамі вузкай спецыяльнасці і набывае агульналітаратурны статус. Напрыклад, слова рэйтынг спачатку ўжывалася як спартыўны тэрмін, зараз шырока выкарыстоўваецца ў агульнанароднай мове.

 

№24 . Спецыфіка лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі.
У аснове лексіка-семантычнага спосабу ўтварэння тэрмінаў (ці тэрміналагізацыі) ляжыць метафара – перанос значэння ў выніку прыпадабнення па форме, функцыі, становішчы. Напрыклад, пераасэнсаванне значэння слова кубак – 1) невялікая, звычайна з ручкай, фарфоравая гліняная ці іншая пасудзіна для піцця, 2) ваза з каштоўнага матэрыялу, што ўручаецца пераможцу ў спартыўным спаборніцтве як прыз; слова барометр – 1) прылада для вымярэння атмасфернага ціску, 2) паказчык, які адлюстроўвае стан рынку, паказчык дзелавой актыўнасці . Параўнаем, таксама, уцёкі капіталаў, дрэва мэт, парасон цэн, нажніцы цэн, рай банкаўскі, партфель абмежаванняў, лячыць інфляцыю, уцёкі ад грошай, партфельная інвестыцыя, плавальны валютны курс, партфель актываў, інвестыцыйны клімат, жывы мяч, мёртвы вугал, утопліванне іграка, эластычныя ногі, чараўнік мяча, бетонная абарона, выключыць саперніка з гульні, зборная зорак і інш.

Перанос гатовага тэрміна з адной галіны навукі ў другую з поўным ці частковым яго пераасэнсаваннем і ператварэннем у міжгаліновы амонім атрымаў назву транстэрміналагізацыя .Напрыклад: лаўка – прыстасаванне для сядзення на некалькі чалавек у выглядзе нешырокай дошкі на слупках або ножках (лаўка для запасных, лаўка для штрафнікоў) і лаўка – невялікая гандлёвая ўстанова, невялікі магазін;бык – ‘самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай, бугай’ і бык – ‘удзельнік таргоў, які чакае павышэння цаны і іграе на павышэнне цаны на біржы’ .

Не ўсе лінгвісты пагаджаюцца з лексіка-семантычным спосабам словаўтварэння: абапіраючыся на той факт, што гэтым спосабам фармальна новыя словы не ўзнікаюць, яны адносяць яго да лексікалогіі, дзе разглядаюцца з’явы мнагазначнасці і аманіміі.

№25 Асаблівасці ўтварэння бел навуковай тэрміналогіі.
Словаўтварэнне – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца будова вытворных слоў, сродкі і шляхі іх утварэння. Тэрмінам «словаўтварэнне» называюць і сам працэс утварэння новых слоў. Вылучаюць наступныя спосабы ўтварэння тэрмінаў: 1) лексіка-семантычны (тэрміналагізацыя). 2)сінтаксічны;3)суфіксальны;4)прэфіксальны (прыставачны);5)прэфіксальна-суфіксальны;6)аснова- і словаскладанне;7)абрэвіяцыя;
1) Лексіка-семантычны: у яго аснове ляжыць перанос значэння ў выніку прыпадабнення па форме, функцыі, становішчы: ячмень (бат.) і ячмень (медыц.). 2) Сінтаксічны спосаб - спосаб утварэння тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў – самы прадуктыўны амаль ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. Найбольшая колькасць тэрмінаў утворана па мадэлях: прыметнік+назоўнік, назоўнік+назоўнік і назоўнік+прыметнік+назоўнік: патэнцыяльная энергія, вільготнасць паветра. 3) Суфіксальны з'яўляецца вельмі пашыраным спосабам утварэння тэрмінаў: •ад уласных імён утвараюцца тэрміны пры дапамозе суфіксаў–ізм-, -ызм-, -эізм-, -янств-, -ўств-: дарвінізм, канфуцыянства• іт-, -ыт-: калумбіт;• ад агульных назоўнікаў утвараюцца тэрміны з дапамогай суфіксаў –нн-, -енн-, -к-, -ск, -н-: навядзенне, насычэнне, аўдытарскі, паверка 4) Прэфіксальны спосаб характарызуецца далучэннем прэфікса да цэлага слова: антыцыклон, суперфасфат. Сярод прэфіксаў можна вызначыць уласныя (без, проці, звыш, ва, за, ад) і іншамоўныя (экстра, супер, ультра) 5) Прэфіксальна-суфіксальны спосаб утварэння тэрмінаў характарызуецца далучэннем прэфікса і суфікса да ўтваральнай асновы адначасова: раскрытыкаваць.
6) Аснова- і словаскладанне – гэта спосаб, калі тэрміны ўтвараюцца ў выніку спалучэння як уласных, так і іншамоўных частак: аграфірма, відэатэрмінал 7) Абрэвіятурны спосаб – утварэнне складанаскарочаных слоў шляхам складання назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, цэлага слова і назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, спалучэннем частак слоў або цэлага слова і часткі, цэлага слова і назваў першых літар астатніх слоў, а таксама некаторых іншых спалучэнняў: ТЭІ, ЭВМ і інш.

 

№26 Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, іх асваенне беларускай мовай.
Графічнае асваенне-перадача запазычаных тэрмінаў сродкамі беларускай графікі. Фанетычнае асваенне-асваенне іншамоўных тэрмінаў паводле гукавых законаў бел. мовы Граматычнае асваенне-поўнае або частковае падпарадкаванне марфемнай структуры іншамоўных тэрмінаў законам бел. мовы пры захаванні асноўных элементаў мовы-крыніцы. Семантычнае асваенне-працэс, сутнасць якога заключаецца ў асваенні значэння запазычанага слова. Іншамоўныя тэрміны ў бел.мове нярэдка мяняюць сваю першапачатковую семантыку. Часцей за ўсё яна пашыраецца або канкрэтызуецца. Працэс асваення запазычаных тэрмінаў надзвычай складаны і разнастйны..

№26. Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, іх асваенне беларускай мовай.

Графічнае асваенне-перадача запазычаных тэрмінаў сродкамі беларускай графікі. Фанетычнае асваенне-асваенне іншамоўных тэрмінаў паводле гукавых законаў бел. мовы Граматычнае асваенне-поўнае або частковае падпарадкаванне марфемнай структуры іншамоўных тэрмінаў законам бел. мовы пры захаванні асноўных элементаў мовы-крыніцы. Семантычнае асваенне-працэс, сутнасць якога заключаецца ў асваенні значэння запазычанага слова. Іншамоўныя тэрміны ў бел.мове нярэдка мяняюць сваю першапачатковую семантыку. Часцей за ўсё яна пашыраецца або канкрэтызуецца. Працэс асваення запазычаных тэрмінаў надзвычай складаны і разнастйны.

№27 Тыпы слоўнікаў
Словы-тэрміны фіксуюцца ў слоўніках. Складаннем слоўнікаў займаецца лексікаграфія. Вылучаюць энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі. Энцыклапедычныя слоўнікі – даведачныя навуковыя выданні, якія даюць кароткія звесткі па асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры і мастацтва. Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, з’явы, прадметы, падзеі. У такіх слоўніках няма граматычных і стылістычных характарыстык слова, няма прыкладаў у тэксце. Загаловачнымі словамі ў энцыклапедычных слоўніках з’яўляюцца назоўнікі або спалучэнні назоўнікаў з прыметнікамі і лічэбнікамі. Яны размяшчаюцца ў алфавітным парадку або паводле тэматычнага прынцыпу (па галінах ведаў). Ілюстрацыямі ў слоўніках гэтага тыпу служаць малюнкі, табліцы, рэпрадукцыі, карты, схемы, фотаздымкі.Паводле характару інфармацыі энцыклапедычныя слоўнікі падзяляюцца на універсальныя, галіновыя, спецыяльныя і рэгіянальныя. Лінгвістычныя слоўнікі тлумачаць значэнне слова, яго ўжыванне, паходжанне і г.д. Да лінгвістычных слоўнікаў адносяцца і тэрміналагічныя. Загаловачныя словы ў лінгвістычных слоўніках размяшчаюцца парознаму. Слоўнікавыя артыкулы змяшчаюць сэнсавую, граматычную, стылістычную, этымалагічную характарыстыкі, пераклад на іншую мову, ілюстрацыйны матэрыял, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Ілюстрацыямі ў большасці лінгвістычных слоўнікаў з’яўляюцца прыклады ўжывання слоў у сказах, што бяруцца з літаратурных крыніц.Лінгвістычныя слоўнікі падзяляюцца на тры віды: аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. двухмоўныя і шматмоўныя слоўнікі – гэта перакладныя слоўнікі, у якіх словы адной мовы тлумачацца словамі іншай мовы або некалькіх іншых моў. Аднамоўныя слоўнікі характарызуюць словы адной мовы сродкамі той самай мовы. Паводле прызначэння аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя, слоўнікі сінонімаў і інш

 

№28. Сістэма падачы тэрмінаў у тлумачальных і перакладных слоўніках, у слоўніках іншамоўных слоў.

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы мовы, тлумачаць іх значэнне, паходжанне, даюць іх характарыстыку і інш. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя.

Двухмоўнымі і шматмоўнымі з'яўляюцца перакладныя слоўнікі, у якіх словы адной мовы тлумачацца словамі іншай або некалькіх іншых моў.

У аднамоўных слоўніках словы характарызуюцца сродкамі той мовы, да якой яны налёжаць. Аднамоўныя слоўнікі адрозніваюцца сваім зместам, прызначэннем і спосабамі апісання слоў, а таму падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, гістарычныя, этымалагічныя, тэрміналагічныя, фразеалагічныя, арфаграфічныя, арфаэтчныя, слоўнікі амонімаў, сінонімаў, паронімаў, іншамоўных слоў, марфемныя, словаўтваральныя, анамастычныя і інш.

Найважнейшае значэнне для вывучэння слоўнікавага складу мовы маюць тлумачальныя слоўнікі, у якіх найбольш поўна адлюстроўваецца лексіка мовы канкрэтнага гістарычнага перыяду. У іх тлумачыцца значэнне слова, даецца яго напісанне, указваецца месца націску, адлюстроўваюцца граматычныя і стылістычныя асаблівасці, у многіх слоўнікавых артыкулах пасля знака прыводзяцца тэрміналагічныя, а пасля знака -фразеалагічныя словазлучэнні, у некаторых - даведкі пра паходжанне слова.

Трэба заўважыць, што будова слоўнікавага артыкула(загаловачнае слова разам са звесткамі пра яго) вызначаецца тыпам слоўніка. Так, поўны слоўнікавы артыкул тлумачальнага слоўніка ўключае наступныя элементы: загаловачнае слова; граматычную харак-тарыстыку; стылістычную характарыстыку; сэнсавую характарыстыку; ілюстрацыйны матэрыял; тэрміналагічныя і фразеалагічныя

спалучэнні; этымалагічную даведку.

Размяшчаюцца загаловачныя словы ў слоўніку ў алфавітным або

алфавітна-гнездавым парадку. Пры алфавітна-гнездавой падачы слоў

вытворныя ад агульнага кораня і блізкія значэннем словы аб’ядноўваюцца ў гняздзе(прыкладам можа служыць«Русско-белорусский сло-варь», 1982). Ілюстрацыямі ў большасці слоўнікаў з’яўляюцца прыклады ўжывання слоў у сказах, што бяруцца з літаратурных крыніц.

 

 

№29. Сфера функцыявання беларускай мовы

Сфера функцыянавання беларускай мовы
Паводле сферы выкарыстання лексіка беларускай мовы падзяляеццы на агульнаўжывальную і абмежаванага выкарыстання. У склад лексікі абмежаванага выкарыстання звычайна ўключаюць дыялектныя, спецыяльныя і жаргонныя словы. У сваю чаргу спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміналогію, прафесіяналізмы і наменклатуру. Слова тэрміналогія выкарыстоўваецца ў двух асноўных значэннях:
У выніку ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі на беларускай мове працаваў урад, грамадскія ўстановы, вялося навучанне ў школах, тэхнікумах, ВНУ.Беларуская мова стала мовай справаводства, навукі.Законам «Аб мовах у Беларускай ССР» ад 26 студзеня 1990 г. беларускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай: «У адпаведнасці з Канстытуцыяй (Асноўным Законам) Беларускай ССР дзяржаўнай мовай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі з’яўляецца беларуская мова.Беларуская ССР забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыянаванне беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.Беларуская ССР забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін народаў Саюза ССР.Беларуская ССР праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развіцці і ўжыванні ўсіх нацыяналь-ных моў, якімі карыстаюцца насельнікі Беларусі» (Арт. 2. «Дзяржаўная мова, іншыя мовы ў Беларускай ССР»).Гэта прадугледжвала пашырэнне беларускай мовы найперш у сферы афіцыйна-справавой, адукацыйнай і сродках масавай інфармацыі.

 

№30 Паняцце функцыянальнага стылю.

Функц. стыль — разнавіднасць мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці: навуку, мастацтва, палітыку, дзелавыя і паўсядзённыя зносіны. Функц-ыя стылі хар-юцца формай (вусная, пісьмовая, дыялагічная, маналагічная), мэтай (паведамленне, просьба, загад) і ўмовамі зносін (узрост, характар узаемаадносін субяседнікаў). Стылі маюць спецыфіку і ў лінгвістычных адносінах: у адборы і выкарыстанні лексікі, марфалагічных і сінтаксічных сродкаў.Вылучаюць наступныя стылі: афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны, мастацкі і гутарковы. Усе моўныя стылі, акрамя гутарковага, кніжныя. Гутарк. з'яўляецца стылем вуснай мовы .

31.Класіфікацыя функцыянальных стыляў (навуковы, афіцыйна-

справавы, публіцыстычны, мастацкі, размоўны).

Традыцыйна выдзяляюцца пяць стыляў: гутарковы(размоў-ны), мастацкі, публіцыстычны, афіцыйна-справавы, навуковы. Кож-ны з іх характарызуецца пэўнай сферай ужывання, стылявымі ры-самі, моўнымі сродкамі і інш.

Гутарковы стыль функцыянуе пераважна ў вусным маўленні,

асноўная яго задача– абмен думкамі, інфармацыяй у сямейных і

сяброўскіх зносінах. Гутарковы стыль вызначаецца сваёй непас-

рэднасцю, нязмушанасцю, эмацыянальнасцю, адсутнасцю строгай

лагічнасці ў выказваннях. Для яго характэрны прастамоўныя сло-вы, фразеалагізмы, няпоўныя і непадзельныя сказы, розныя невер-бальныя сродкі: жэсты, міміка і інш.

Публіцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў грамадскім

жыцці краіны, у палітыцы. Гэта стыль газет, часопісаў, радыё, тэле-бачання. Асноўнай задачай публіцыстычнага стылю з’яўляецца

інфармацыйнае ўздзеянне на людзей, тлумачэнне грамадска-палі-тычных пытанняў. Публіцыстычны стыль характарызуецца страс-насцю, палымянасцю, даходлівасцю, натуральнасцю. З моўных срод-каў яму характэрны пабуджальныя, клічныя сказы, паўторы, раз-горнутыя звароты, ацэначная лексіка, рытарычныя пытанні.

Афіцыйна-справавы стыль функцыянуе ў афіцыйных зносі-нах, дыпламатычнай сферы. Яго задача– рэгуляваць, рэгламента-ваць афіцыйныя зносіны. Яму ўласцівы стандартызацыя, адсутнасць

эмацыянальнасці. З моўных сродкаў пераважаюць канцылярскія

моўныя штампы, спецыяльная лексіка.

Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучан-ня; гэта стыль навуковых прац, манаграфій, дысертацый, падручні-каў і пад. Навуковы выклад вызначаецца аб’ектыўнасцю, паколькі

абапіраецца часцей за ўсё на агульнапрызнаныя аб’ектыўныя ісціны, лагічнай паслядоўнасцю разважанняў, яснасцю выказвання, доказ-насцю, слушнасцю прыкладаў-ілюстрацый, дакладнасцю ў вызна-чэнні паняццяў, інфармацыйнай насычанасцю.

Мастацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамад-ства. Праз апавяданні, аповесці, раманы, п’есы, вершы, казкі, бы-ліны і інш. ён аказвае эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чала-века. Для яго характэрны мастацкая вобразнасць, эмацыянальнасць,

ацэначнасць. У ім выкарыстоўваюцца разнастайныя стылістычныя

фігуры, мастацкія эпітэты, параўнанні і інш. Мастацкі стыль вызна-чаецца сваёй унікальнасцю, ён можа выкарыстоўваць моўныя сродкі

ўсіх іншых стыляў.

 

32.Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі (уласна-навуко

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.