Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Характарыстыка катэгорый пераходнасці-непераходнасці,зваротнасци-незваротнасци,стану,трывання дзеясловау



Пераходныя – абазначаюць дзеянне, якое накіравана (пераходзіць) на іншы прадмет, выражаны ў сказе назоўнікам ці займеннікам у форме: 1) вінавальнага склону: Чытаў кнігу. Я чытаў яе. 2) роднага склону: а) калі дзеянне накіравана на часку прадмета: выпіў (што?) квас, выпіў (чаго?) квасу; б) пры дзеяслове ёсць адмоўе: чытаў (што?) кнігу, але не чытаў (чаго?) кнігі. Непераходныя – абазначаюць дзеянне, якое не накіравана (не пераходзіць) на іншы прадмет: ехаць на машыне, адпачываць пасля працы. Пры іх дапаўненні маюць формы ўскосных склонаў, акрамя тых формаў, што ўжываюцца пры пераходных дзеясловах. Зваротныя – гэта дзеясловы з постфіксам – ся (- цца, - ца). Абазначаюць дзеянне, накіраванае на сам суб’ект: мыюся (г. э. мыю сябе), вітаюцца (г.з. вітаюць адзін аднаго), здзіўляецца (стан самаго суб’екта), цягнуцца (знешнее дзеянне суб’екта). Некаторыя дзеясловы могуць быць зваротнымі і незваротнымі:купацца – купаць (каня), мыцца – мыць (посуд); а іншыя – толькі зваротнымі: смяяцца, спадзявацца, ганарыцца. Усе зваротныя дзеясловы з’яўляюцца непераходнымі.Катэгорыя стану ўласціва толькі асабовым формам (Янка чытае кнігу – кніга чытаецца Янкам), дзеяпрыметніку (квітнеючы сад – прачытаная кніга), дзеепрыслоўю (толькі форма незалежнага стану – спяваючы песню). Стан – гэта граматычная катэгорыя, якая выражае адносіны паміж дзеяннем і суб’ектам дзеяння, а таксама дзеяннем і аб’ектам дзеяння. Незалежны стан – дзеясловы абазначаюць дзеянне, накіраванае на аб’ект. Суб’ект пры дзеясловах незалежнага стану з’яўляецца дзейнікам: Вучні чытаюць кнігу. Да незалежнага стану адносяцца: 1) пераходныя дзеясловы: будаваць, любіць, касіць і пад.; 2) непераходныя дзеясловы без постфікса – ся: спаць, гандляваць, бегчы, замярзаць, світаць і інш. 3) зваротныя дзеясловы, якія заўсёды ўжываюцца з постфіксам – ся: баяцца, смяяцца. Залежны стан – дзеясловы абазначаюць дзеянне, накіраванае на суб’ект. Суб’ект пры дзеясловах залежнага стану з’яўляецца дапаўненнем: Кніга чытаецца вучнямі. Да залежнага стану адносяцца: 1) зваротныя дзеясловы, што ўжываюцца ў пассіўных канструкцыях і спалучаюцца з творным утваральніка дзеяння: карціна пішацца мастаком; 2) дзеяпрыметнікі, якія спалучаюцца з творным суб’екта: карціна напісана мастаком. Усім формам дзеяслова характэрны катэгорыі трывання. Незакончанае трыванне (што рабіць?) у неазначальнай форме –пісаць, у форме цяперашняга часу – пішу, у форме прошлага часу – пісаў, у форме будучага – буду пісаць. Закончанае трыванне (што зрабіць?) –напісаць - - - напісаў – напішу.

29.Характарыстыка катэгорый ладу,часу,асобы,ліку,роду дзеясловаў.

Дзеяслоў мае тры лады – абвесны, умоўны і загадны, якія ўказваюць на адносіны дзеяння да рэчаіснасці. Абвесны лад абазначае дзеянне як рэальны факт, які сцвярджаецца ці адмаўляецца. Дзеяловы незакончаннага трывання ў абвесным ладзе маюць формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу, а закончаннага трывання – формы прошлага і будучага простага часу.Дзеясловы абвеснага ладу абазначаюць дзеянне, якія сапраўдны адбываліся, адбываюцца або будуць адбывацца.Дзеясловы абвеснага ладу змяняюцца па часах, асобах і ліках. Умоўны лад дзеяслова абазначае не рэальнае дзеянне, а магчымае пры адпаведных умовах .Умоўны лад не мае формы часу і асобы, але змяняецца па родах і ліках. Загадны лад мае формы 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку, а таксама формы 1-й асобы множнага ліку і 3-й асобы адіночнага і множнага ліку.
Форма 2-й асобы адзіночнага ліку ўтвараецца ад асновы дзеяслова цяперашняга або будучага простага часу шляхам далучэння канчатка – ы (-і) або без яго: дапамагу – дапамажы. 2-я асоба множнага ліку загаднага ладу ўтвараецца шляхам далучэння да 2-й асобы адзіночнага ліку псотфікса – це: дапамажыце. 3-я асоба загаднага ладу ўтвараецца толькі апісальна – да дзеясловаў 3-й асобы цяперашняга або будучага часу далучаецца часціца няхай (хай): Няхай здаравенькі.

Дзясловы маюць тры часы: цяперашні, прошлы і будучы. Дзясловы маюць тры часы: цяперашні,прошлы і будучы. Цяперашні час маюць толькі дзясловы незакончаннага трывання. Яны змяняюцца па асобах і ліках: працую – працуем. Дзеясловы прошлага часу паказваюць дзеянне, якое адбывалася ці адбылося да моманту гатаркі. Дзеясловы ў прошлым часе змяняюцца па ліках, а ў адзіночным ліку і па родах. Дзеясловы будучага часу паказваюць, што дзеянне адбудзецца ці будзе адбывацца пасля моманту гутаркі. Будучы час мае дзве формы: простую і складаную. Просты будучы час утвараецца ад дзеясловаў закончаннага трывання, а складаны будучы час – ад дзеясловаў незакончаннага трывання і асабовай формы дзеяслова быць.

Катэгорыяй асобы выражаюцца адносіны дзеяння і яго стваральніка (суб’екта) да разкашчыка. У залежнасці ад таго, хто ўтварае дзеянне , выдзяляюцца першая, другая і трэцяя асоба дзеяслова.

Асобы дзеяслова могуць выступаць у адзіночным і множным ліку, што марфалагічна выражаюцца яго канчаткамі, асабовымі займеннікамі. Катэгорыя асобы не праяўляецца ў дзеясловаў прошлага часу (параўн.: я быў, ты быў, ён быў і інш.) . Дзеясловы, значэнні якіх звязаны з дзеяннем ці станам, што ўзнікаюць і існуюць самі па сабе, без канкрэтнага стваральніка, называюцца безасабовымі (параўн.: світае, сутоньваецца, нездаровіцца і інш.). Яны не маюць роду і ліку, выражаюцца формай 3-й асобы адзіночнага ліку абвеснага ладу ўсіх трох форм часу, абазначаюць звычайна прыродныя з’явы, псіхічны ці біялагічны стан чалавека. Для катэгорыі асобы характэрна транспазіцыя: ужыванне адных форм асобы ў значэнні іншых. Так, першая асоба множнага ліку можа ўжывацца ў значэнні першай асобы адзіночнага ліку (так званае аўтарскае мы) ; форма другой асобы множнага ліку часта выступае для абазначэння асобы адзіночнага ліку (форма ветлівасці), а другая асоба адзіночнага ліку здольна выступаць у абагульненым значэнні (параўн.: Што пасееш, тое і пажнеш , і да т.п.) і г.д. Катэгорыя асобы сумесна з катэгорыяй ладу і часу фарміруюць важнейшую ўласцівасць сказа – прэдыкатыўнасць, ці адносіны да рэчаіснасці.

Марфалагічная катэгорыя ліку ў дзеяслова выражае суадноснасць дзеяння з адным ці некалькімі яго ўтваральнікамі, прадстаўлена двума формамі – адзіночным і множным лікам. Канчаткі дзеяслова, што ўказваюць на лік, адначасова рэалізуюць і катэгорыю асобы (параўн.: слухаю – слухаем, слухаеш – слухаеце і інш.). У безасабовых дзеясловаў адсутнічае катэгорыя ліку, бо няма супрацьпастаўлення адзіночны / множны лік; яны ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку. Катэгорыя ліку з’яўляецца граматычнай, бо не заўсёды адпавядае рэальнаму ліку, напрыклад, пры ўжыванні ветлівага Вы , пры апусканні ў маўленні асобы выказвання (параўн.: вам тэлефанавалі і інш.).

Катэгорыя роду праяўляецца ў дзеясловаў прошлага часу нулявым канчаткам (мужчынскі род), канчаткам -а (жаночы род), канчаткам -о (ніякі род), які адначасова ўказвае і на катэгорыю ліку. Формы роду звязаны і з той катэгорыяй асобы, якая для мужчынскага і жаночага роду звычайна не рэалізуецца ў 3-й асобе дзеяслова, што стасуецца пераважна з формамі ніякага роду, ужываецца ў беларускай мове як правіла ў дачыненні да безасабовых дзеясловаў.

Спражэнні дзеясловау

3 улікам асабовых канчаткаў дзеясловаў выдзяляюцца два тыпы спражэння - першае i другое, якія прасцей за ўсё вызначаць па канчатках 2-й асобы адзіночнага ліку і 3-й асобы множнага ліку. Так, для дзеяслова першага спражэння характэрны адпаведныя канчаткі -еш (-эш, -аш) і -уць (-юць), а для дзеясловаў 2-га спражэння - канчаткі -іш (-ыш) і -аць (-яць). Вызначыць тыя спражэння можна і на аснове інфінітыўных форм дзеяслова: да 2-га спражэння адносяцца дзеясловы на -іць (-ыць), а таксама дзеясловы гнаць, спаць, стаць, належаць, баяцца, дзеясловы на -ець (-эць), калі е (э) не знаходзяцца ў першай асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу пад націскам. Усе астатнія дзеясловы належаць да першага спражэння.Такім чынам, для дзеясловаў першага і другога спражэння характерны наступныя канчаткі.Адзіночны:асоба-1:у,ю(Іспр);у,ю(ІІспр). 2:еш,эш,аш(Іспр); іш, ыш (ІІспр) 3:э,е,а(Іспр);ыць,іць(ІІспр)Множны:асоба – 1: ем,эм,ём,ом,ам(Іспр);ім,ым(ІІспр);2: це,эце ,яце,ёце(Іспр); іце, ыце(ІІспр); 3: уць,юць(Іспр); аць, яць(ІІспр). Канчаткі абодвух тыпаў спражэння маюць дзеясловы бегчы, есці, даць, якія называюцца рознаспрагальнымі.

31-32. Агульная характарыстыка дзеепрыметника як формы дзеяслова. Дзеепрыметны зварот. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў у беларускай мове.

Дзеепрыметнікі звычайна адносяць да дзеяслоўных форм са значэннем прыкметы, якая праяўляецца ў часе (працэсуальная прыкмета). Значэнне прыкметы і часу робяць гэтую форму дзеяслоўна-іменнай, што характарызуецца наяўнасцю ў дадзеный форме дзеяслоўных катэгорый часу, трывання , стану і іменных катэгорый роду, ліку, склону. Дзеепрыметнікі адрозніваюцца ад дзеясловаў тым, што не маюць форм асобы і ладу, а ад прыметнікаў тым, што не маюць формаў суб’ектыўнай ацэнкі. Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу могуць мець кароткія формы (параўн.: кніга прачытана і інш.)

Дзеепрыметнікі незалежнага стану характарызуюць таго, хто (што) утварае дзеянне (параўн.: знікшы незнаёмец, набалелае пытанне і інш.), залежнага стану -- таго, хто (што) падлягае дзеянню (параўн.: засеянае поле, адамкнутыя дзверы і інш.). Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану з суфіксамі -уч (-юч), -ач (-яч), -ем (-ом), -ім, -ш-, -уш- , як і зваротныя дзеепрыметнікі, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. На месцы такіх дзеепрыметнікаў рускай мовы ў беларускай мове могуць ужывацца даданыя сказы (параўн.: танцующий кавалер – кавалер, які танцуе і да т.п.), прыметнікі (параўн.: воображаемый сюжет – уяўны сюжэт і да т.п.), назоўнікі (параўн.: будущее человечества – будучынячалавецтва і да т.п.), дзеясловы (параўн.: загоревшийся костёр ярко светил – вогнішчазагарэлася і ярка свяціла і да т.п.), развітыя прыдаткі (параўн.: витамины, стимулирующиеактивность – вітаміны – стымулятары актыўнасці і інш.). Найбольш ужывальнымі ў беларускай мове з’яўляюцца дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т- (параўн.: пажоўклы лес, поле было ўзарана, зачараваныхлопчык, вандроўнік быў стомлены падарожжам, закрыты твар і інш.), якія выступаюць у ролі азначэнняў і прэдыкатываў. Пры ўжыванні дзеепрыметнікаў разам з паясняльнымі словамі ўтвараецца дзеепрыметнае словазлучэнне, сінтаксічна непадзельная адзінка, якая выконвае ў сказе функцыю аднаго яго члена – азначэння.

Дзеепрыметны зварот (дзеепрыметнік + залежнае слова)
Дзеепрыметны зварот вылучаецца коскамі, калі ён стаіць пасля слова, ад якога ён залёжыць.
Дзеепрыметны зварот не вылучаецца коскамі, калі ён стаіць перад словам, ад якога ён залёжыць.
Такім чынам:
(галоўнае слова), (дзеепрыметны зварот).
(галоўнае слова), (дзеепрыметны зварот), ...
(дзеепрыметны зварот) (галоўнае слова))

33. Агульная характарыстыка дзеепрыслоўя як формы дзеяслова. Дзеепрыслоўны зварот.

Дзеепрыслоўе ўключае ў сябе нязменныя формы дзеясловаў, якія абазначаюць дадатковыя дзеянні пры галоўным дзеянні, выражаным выказнікам. Дзеепрыслоўі ўзніклі ад кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу. Дзеепрыслоўе сумяшчае рысы дзеяслова і прыслоўя: :падобна дзеяслову яно мае закончанае і незакончанае трыванне (параўн.: чытаючы – прачытаўшы і інш.), можа быць зваротным і незваротным (параўн.: мыючы – мыючыся і інш.), пераходным і непераходным (параўн.: слухаючы лекцыю – стоячы наверсе і інш.), мае толькі незалежны стан (параўн.: узяўшыся за рукі і інш.), але не мае формы часу, якая злілася ў ім з катэгорыяй трывання. Падобна прыслоўю , дзеепрыслоўе выконвае ў сказе сінтаксічную ролю акалічнасці, паясняе дзеяслоў-выказнік, не змяняецца. У некаторых паўночна-заходніх гаворках Беларусі дзеепрыслоўе закончанага трывання ўжываецца ў функцыі выказніка, тыпу тут ручайперасохшы, ён быў прыехаўшы і да т.п.. Пры ўжыванні з паясняльнымі словамі дзеепрыслоўе ўтварае спалучэнне, якое выступае ў сінтаксічнай функцыі аднаго члена сказа (акалічнасці), выдзяляецца на пісьме коскай (коскамі). У сказе дзеепрыслоўе кіруе субстантывамі, можа паясняцца прыслоўямі (параўн.: хутка ідучы і інш.) і пераходзіць у прыслоўі пры перадачы прыкметы дзеяння (параўн.: стаяў не рухаючыся =стаяў нерухома і інш.). Дзеепрыслоўе ў сказе выражае дадатковае дзеянне, што, як і асноўнае дзеянне, утвараецца адной асобай, прадметам, з’явай.Дзеепрыслоўны зварот. Дзеепрыслоўе разам з залежнымі ад яго словамі ўтварае дзеепрыслоўны зварот. Ён з'яўляецца адным членам сказа — развітай акалічнасцю. Дзеепрыслоўны зварот і адзіночнае дзеепрыслоўе выдзяляюцца ў вымаўленні інтанацыяй і паўзамі, а на пісьме — коскамі. Адзіночнае дзеепрыслоўе, якое стаіць у канцы сказа і адказвае на пытанне як?, не выдзяляецца ў вымаўленні інтанацыяй і паўзай, а на пісьме — коскай.

34. Агульная характарыстыка прыслоўя як часціны мовы. Утварэнне і правапіс прыслоўяў

Прыслоўе — самастойная нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння, прымету іншай пры-меты або прадмета і адказвае на пытанні як,якая.У параўнанні са словамі іншых знамянальных часцін мовы прыслоўе з'яўляецца найменш граматычным, бо не скланяецца, не спрагаецца, не мае марфалагічных катэгорый роду, ліку, склону, часу, трывання, ладу і інш. Аднак у вялікай групы прыслоўяў, якія адносяцца да разраду якасных, адзначаюцца ступені параўнання і формы суб’ектыўнай ацэнкі, чым выражаецца розная ступень якасці ці ўласцівасці пэўнай прыкметы, што пряўляецца марфалагічна ў формах вышэйшай найвышэйшай ступеняў параўнання.

Вышэйшая ступень параўнання ў сваю чаргу мае простую , ці сінтэтычную форму, якая ўтвараецца пераважна праз далучэнне да асновы зменных прыслоўеў суфікса –ей (-эй), тыпу даўно – даўней, доўга – даўжэй і інш., і складаную, або аналітычную, што ўтвараецца спалучэннем слоў больш, менш з якаснымі прыслоўямі (параўн.: больш проста, меншскладана і інш.). Найвышэйшая ступень параўнання таксама мае простую форму, якая ўтвараецца праз далучэнне да формы вышэйшай ступені параўнання прыстаўкі най- (параўн.: найпрыгажэй, найцямней і інш.) і складаную, што ўтвараецца праз спалучэнне слоў найбольш, найменш, а таксама вельмі, надта, надзвычай і інш. з прыслоўямі (параўн.: найбольш рацыянальна, найменш заблытана і інш.). Формы суб’ектыўнай ацэнкі выражаюцца без параўнання з дапамогай ужывальных суфіксаў –еньк- (-аньк-), тыпу хуценька, скоранька і да т..п., і менш ужывальных –утк- (-ютк-), -усеньк- (-юсеньк-), -ечк- (-ачк-), -усенечк- (-юсенечк), -енн- (-энн-), -эрн-, -эзн-(-эразн-), -ават- і інш., якія выкарыстоўваюцца пераважна ў гутарковым маўленні (параўн.: блізютка, ціхусенька, недалёчка, страшэнна, даўжэзна і інш.).

Паводле свайго значэння прыслоўі дзеляцца на якасныя з граматычнымі характарыстыкамі ступеней параўнання і суб’ектыўнай ацэнкі (параўн.: проста – просценька– прасценечка і да т.п.), колькасныя, што выражаюць дзеянне і прыкмету па ступені іх праяўлення (параўн.: багата, крыху і інш.), акалічнасныя, што дзеляцца на прыслоўі месца (параўн.: блізка, далёка і інш.), часу (параўн.: даўно, заўтра і інш.), прычыны (параўн.: згарача, спрасонку і інш.), мэты (параўн.: знарок, назло і інш.), якасна-акалічнасныя, у якіх сумяшчаецца значэнне якасных і акалічнасных прыслоўяў (параўн.: бягом, па-брацку і інш.).

Па сваёй структуры прыслоўі падзяляюцца на невытворныя (нематываваныя, тыпу куды, дзе і да т.п.) і вытворныя (матываваныя знамянальнымі словамі ўсіх іншых часцін мовы, ад якіх яны паходзяць, тыпу вясной, хутка, утрох, па-мойму і інш.). Прыслоўі, якія непасрэдна абазначаюць прыкметы, адносяцца да знамянальных, а якія толькі ўказваюць на іх – да займеннікавых (параўн.: тут, тады, калі і інш.). Граматычны сэнс прыслоўяў праяўляецца ў тым, што яны даволі шырока могуць выкарыстоўвацца ў значэнні іншых часцін мовы: назоўнікаў (параўн.: залатое учоране вернецца да нас і інш.), прыназоўнікаў (параўн.: хадзіць вакол дома і інш.), часціц (параўн.:Заняткі пачнуцца роўна а другой гадзіны і інш.) , мадальных слоў (параўн.: Безумоўна, мы яшчэ сустрэнемся і інш.), злучнікаў (параўн.: Не ведаў, дзе знаходзіцца і інш.), прэдыкатываў (параўн.: Для мяне гэта даволі рана і інш.).

Прыслоўі шырока выкарыстоўваюцца для ўтварэння слоў іншых знамянальных часцін мовы з дапамогай разнастайных афіксаў : назоўнікаў (параўн.: вакол – ваколіца і інш.), займеннікаў (параўн.: чамусьці, па-іхняму, зусім і інш.), прыметнікаў (параўн.: заўтра – заўтрашні і інш.), дзеясловаў (параўн.: даволі– задаволіць і да т.п.), іншых прыслоўяў (параўн.: учора – заўчора і інш.), а таксама незнамянальных слоў). У ролі прыслоўяў выкарыстоўваюцца фразеалагізмы тыпу час ад часу, ні сном ні духам і інш., службовыя часціны мовы ў пэўных кантэкстах (хтоза , хто ўстрымаўся, хто супраць і інш.), а таксама неспрагальныя дзеяслоўныя формы тыпу загадзя, нехаця, жартуючы, чуць і інш.

35.Агульная характарыстыка прыназоўніка як часціны мовы. Ужыванне прыназоўнікаў з адным і некалькімі склонамі .

Прыназоўнік-службовая часціна мовы,якая выказвае сінтаксічную залежнасць назоўнікаў, займеннікаў, лічэбнікаў ад іншых слоў у словазлучэннях і сказах. Прыназоўнікі, як і ўсе службовыя словы, якія не могуць выкарыстоўвацца самастойна, заўсёды адносяцца да якога-небудзь назоўніка (ці слова, якое ўжыта ў функцыі назоўніка). З прычыны сваёй сінтаксічнай несамастойнасці прыназоўнікі ніколі не выступаюць у якасці членаў сказу. Яны абслугоўваюць кіраванне як від падпарадкавальнай сувязі, будучы звязаны з галоўным кампанентам словазлучэння. Прыназоўнікі выкарыстоўваюцца для падпарадкавальнай сувязі галоўнага і залежнага значення ў словазлучэннях, выражаюць разнастайныя сінтаксічныя адносіны, у якіх адлюстроўваюцца пэўныя знешнія сувязі паміж адпаведнымі рэаліямі: прасторавыя (параўн.: выехаць з горада, пайсці ў лес і інш.), часовыя (параўн.: з дня ўдзень, перад навальніцай і інш.) , аб’ектныя (параўн.: стукаць у дзверы, марыць пра волю і інш.), меры і ступені (параўн.: турбот па горла, шчасце без меры і інш.), прыналежнасці (параўн.: гузік ад кашулі, кніга з бібліятэкі і інш.), мэты (параўн.: хадзіць па грыбы, падрыхтаваць да экзаменаў і інш.), прычыны (параўн.: зачырванець ад хвалявання, скакацьад радасці і інш.), атрыбутыўнасці (параўн.: торт з крэмам, галава без розуму і інш.), спосабу дзеяння (параўн.: адказваць без падрыхтоўкі, працаваць з натхненнем і інш.), кампаратыўныя (параўн.: мацнейшы за мяне, вышэйшы супраць бацькі і інш. Ў беларускай мове словы гэтай непаўназначнай часціны мовы ўжываюцца ў спалучэннях слоў іншых граматычных разрадаў (уключна назоўнікі) іменна з назоўнікам (субстантывам), які граматычна падпарадкоўваецца ім. Кіраваць субстантывам можа кожнае знамянальнае слова пры дапамозе прыназоўніка: дзеяслоў (параўн.: дзякаваць за падарунак і інш.), назоўнік (параўн.: паход па мясцінах і інш.), прыметнік (параўн.: лепшы за нас і інш.), прыслоўе (параўн.: высока над намі і інш.), лічэбнік (параўн.: двое з адной школы і інш.), займеннік (параўн.: я з сябрам і інш.).

Па свайму паходжанню прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя (параўн.: за, без, на, пры, для і інш.) і вытворныя, да якіх адносяцца прыназоўнікі, што звязаны з іншымі часцінамі мовы, у прыватнасці, з прыслоўямі (параўн.: абапал дарогі, вакол дрэва і інш.), назоўнікамі (параўн.: у час адпачынку, па прычыне гэтага і інш.), дзеясловамі (параўн.: нягледзячы на цяжкасці, дзякуючы табе і інш.). Па структуры прыназоўнікі падзяляюцца на простыя (параўн.: для, пры, над і інш.), складаныя (параўн.: па-над, з-за і інш.), састаўныя (параўн.: на чале з, у залежнасці ад і інш.). Прыназоўнікі могуць ужывацца з адным склонам, кіраваць ім : родны склон – ад, без, да, дзеля, для, ля, каля, з-за, з-пад, з-над, заміж, паміма, акрамя, апрача, без, замест, звыш, наконт, накшталт, паводле, падчас, сярод, на працягу, за кошт, на аснове, за выключэннем і інш.; давальны склон – адпаведна, дзякуючы, згодна, к, насустрач, насуперак, паралельна , услед і інш.; вінавальны склон – нягледзячы на, пра, праз, цераз, у адказ на ; творны склон – згодна з , на чале з, па-за, поруч з, разам з, следам за, у сувязі з і інш.

З двума склонамі ўжываюцца прыназоўнікі над, пад, перад (вінавальны і творны), аб, на, пры (вінавальны і месны), паміж (родны і творны), паўз, скрозь (родны і вінавальны), упоперак (родны і давальны). З формамі трох склонаў выкарыстоўваюцца прыназоўнікі з,за, між (родны, вінавальны, творны), па (давальны, вінавальны, месны), у (родны, вінавальны, месны). Многія прыназоўнікі ўступаюць у сінанімічныя адносіны паміж сабой (параўн.: на полі – у полі, пасля вайны – па вайне, пра яе – аб ёй і інш.), могуць ужывацца ў розных варыянтах (параўн.: к – ка, над – нада, з – са, у – ва і інш

36.Агульная хар-ка злучніка як часціны мовы.Разрады злучнікаў

Злучнік - непаўназначнае службовае слова, якое звязвае лексемы ў сказе, а сказы ў тэксце, выражае паміж імі граматычныя і семантычныя адносіны, выконвае сінтаксічную, арганізацыйную ролю. Злучнкі падзяляюцца на злучальныя, што служаць для аб'яднання сінтаксічна раўнапраўных адзінак мовы (слоў, словазлучэнняў, скаэаў), падпарадкавальныя, якія выкарыстоўваюцца для сувязі сінтаксічна нераўнапраўных кампанентаў (частак складаназалежнага сказа). Сярод злучальных выдзяляюцца спалучальныя і, ды (у значэнні і), як ...так, ні ...ні, супастаўляльныя а, аднак, але, ды (у значэнні але), затое, не топькі... але, размеркавальныя або, ці, або ... або, ці... ці і інш. Сярод падпарадкавальных адрозніваюць тлумачальныя (што, як, чым), прычынныя (бо, таму што і інш.), часавыя ( калі, як, пакуль і інш.), умоўныя (каб, калі б, раз і інш.), мэтавыя (для, каб, абы і інш.), выніковыя (дык, mo і інш.), уступальныя (хоць, няхай і інш.), параўнальныя (як, чым, нібы і інш.). Злучнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя, што паходзяць ад слоў іншых часцін мовы: займеннікаў, прыслоўяў, дзеясловаў, часціц. Па сваей знешняй структуры злучнікі дзеляцца на простыя і састаўныя, якія скпадаюцца з некалькіх слоў. Па спосабу ўжывання сярод злучнікаў выдзяляюцца адзіночныя, парныя, паўторныя. Амонімамі злучнікаў што, калі, чым, як і інш. у складаназалежных сказах выступаюць злучальныя словы, якія выконваюць ролю членаў сказа і адносяцца да пэўных знамянальных часцін мовы.

37..Паняцце пра словазлучэнне.Тыпы словазлучэнняў

С л о в а з л у ч э н н е — спалучэнне двух і больш знамянальных слоў, звязаных паміж сабой па сэнсе і граматычна на аснове падпарадкавальнай сувязі. Канкрэтныя словазлучэнні фарміруюцца ў сказе і выдзяляюцца з яго. У словазлучэнні рэалізуюцца тры спосабы падпарадкавальнай сувязі: дапасаванне, кіраванне, прымыканне. 1. Дапасаванне - падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова ставіцца ў тых жа формах роду, ліку і склону, што і галоўнае. Дапасаванне характэрна для назоўнікавых словазлучэнняў; залежнае слова можа быць выражана прыметнікам, дзеепрыметнікам, парадкавым лічэбнікам, абагульнена-якасным займеннікам. Сродкам выражэння (афармлення) дапасавання з'яўляецца канчатак залежнага слова. 2. Kipаванне — спосаб падпарадкавальнай сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў пэўнай склонавай форме. Здольнасцю кіраваць валодаюць дзеясловы і іх формы. Сродкамі выражэння кіравання з'яўляюцца канчатак залежнага слова і прыназоўнік. Пры кіраванні змяненне формы галоўнага слова не выклікае змянення формы залежнага 3. Прымыканне — падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсе і інтанацыйна. Прымыкаюць нязменныя знамянальныя словы: прыслоўі, інфінітывы, дзеепрыслоўі. Галоўным словам словазлучэння з прымыканнем можа быць дзеяслоў, назоўнік, прыметнік.

38..Класіфікацыя простых сказаў

Простым называецца сказ, які змяшчае адну граматычную (прэдыкатыўную) аснову.

Па мэце выказвання сказы падзяляюцца на апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя. Сярод пытальных сказаў вылучаюцца наступныя разнавіднасці: уласна-пытальныя (патрабуюць адказу на пастаўленае пытанне):; пытальна-рытарычныя (не патрабуюць адказу на пастаўленае пытанне, таму што сваім зместам ужо нешта сцвярджаюць; пытальна-пабуджальныя (формай пытання пабуджаюць да дзеяння): Чаго маўчыш? (= адказвай!). Пабуджальныя сказы бываюць уласна-пабуджальныя (маюць канкрэтнага адрасата): Прысядзем, Міхаська, на хвілінку, адпачнем! і пажадальныя (пажаданне не скіравана да канкрэтнай асобы): Раскласці б цяпер агеньчык на палянцы, спячы скварку на лоўчыку!

Па эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы сказы бываюць клічныя і няклічныя.

Па структуры простыя сказы бываюць двухсастаўныя і аднасастаўныя (пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя, інфінітыўныя, намінатыўныя, генітыўныя, вакатыўныя – гл. пра гэта падрабязна ў раздзеле «Аднасастаўныя сказы»). Калі просты сказ складаецца толькі з дзейніка і выказніка або галоўнага члена аднасастаўнага сказа, ён неразвіты: Свеціць месяц; калі акрамя галоўных членаў сказа ёсць адзін даданы член сказа (ці некалькі), сказ развіты: Ярка свеціць месяц.

У простым сказе можа апускацца ў стылістычных мэтах пэўны член сказа (галоўны ці даданы), у такім выпадку сказ разглядаецца як няпоўны: На школьным ганку пачуліся крокі, а потым – асцярожны стук у дзверы (К-с).

Калі ў сказе ёсць аднародныя члены сказа, адасобленыя члены сказа, параўнальныя звароты, устаўныя ці пабочныя канструкцыі, зваротак, сказ называецца ўскладненым.

39………..Аднасастаўныя сказы і іх тыпы

----Назыўны-гэта аднасастаўны сказ з галоўным членам дзейнікам,

які выражаны назоўнікам у назоўным склоне.

----Безасабовы -гэта аднасастаўны сказ з галоўным членам выказнікам, пры якім зусім адсутнічае і не падразумяваецца дзейнік.

---Абагульнена-асабовы- аднасастаўны сказ, у якім выказнік абазначае дзеянне, што аднолькава адносіцца да любой асобы, да кожнага.прыказка , афарызм.Сказанага слова да губы не вернеш.

-----Пэўна-асабовы- гэта аднасастаўны сказ з выказнікам, які выражаны дзеясловам у форме 1-ай ці 2-ой асобы цяперашняга і будучага часу, а таксама дзеясловам загаднага ладу.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.