Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Агульная характарыстыка



Закон – нарматыўна-прававы акт, якi мае вышэйшую юрыдычную сiлу. Дакументы заканадаўства – гэта юрыдычныя дакументы, якія выдаюцца вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады i маюць вышэйшую юрыдычную сiлу ў межах пэўнага дзяржаўнага ўтварэння. Усе астатнiя дакументы права павiнны адпавядаць законам, прынятым у краiне.

1.2. Матэрыялы заканадаўства зямель Русi IX – XIII ст.

На раннiх этапах развiцця дзяржавы закон амаль не адрознiваецца ад судзебнага рашэння па прыватным пытаннi. Так, у Кароткай рэдакцыi «Рускай праўды» за забойства канюшага – штраф 80 грывен, «яко установил Изяслав в своем конюсе, яко же убили Дорогобузьци». Найбольш значныя нормы агульнарускага права X ст. («закона рускага») змяшчаюцца ў дагаворах Русi з Вiзантыяй 911 i 944 гг. Так, згодна артыкулу дагавора 944 г., злодзей павiнен вярнуць не толькi ўкрадзеную рэч, але i заплацiць яе кошт, а калi прадаў украдзенае, то заплацiць у падвоеным памеры («сугубо»). Дагавор змяшчае такую прававую норму, як права кроўнай помсты. Наступны артыкул дагавора ўстанаўлiвае, што за ўдар мячом, кап'ём цi iншай якой зброяй вiнаваты павiнен заплацiць 5 лiтраў срэбра «па закону рускаму». Грашовы штраф за такi ўчынак прадугледжвае i «Руская праўда».

«Руская праўда» – першы з дайшоўшых да нас сiстэматычных зборнiкаў права ўсходнеславянскiх (рускiх) зямель X – XII ст. Яна не з'яўляецца заканадаўчым помнiкам у сучасным сэнсе гэтага тэрмiна, хоць i заснавана на асобных княжацкiх пастановах («Праўда Яраслава», «Устаў Уладзiмiра Манамаха»). У дайшоўшых да нас рэдакцыях «Руская
праўда» – гэта звод пастаноў i судовых звычаяў. Адначасовае распаўсюджванне ўсiх гэтых прававых нормаў на тэрыторыi Беларусi азначанага часу можна аспрэчваць. Але нельга адмаўляць уплыў «Рускай праўды» на так званае мясцовае звычаёвае права i наступныя кодэксы права (Судзебнiк Казiмiра IV 1468 г. i iнш.).

«Руская праўда» з'яўляецца каштоўнай крынiцай для вывучэння сацыяльна-эканамiчнай гiсторыi ўсходнеславянскiх («рускiх») зямель. Яна характарызуе становiшча халопаў i смердаў; толькi з гэтай крынiцы мы даведваемся аб iснаваннi такой феадальна-залежнай катэгорыi, як закуп. Падрабязная «Руская праўда» яскрава акрэслiвае быт феадальнай грамадскай вярхушкi i купецтва, расказвае аб актыўнай гандлёвай дзейнасцi. Яна змяшчае звесткi якраз аб тых баках жыцця, якiя недастаткова цi ўвогуле не асветлены ў летапiсах.

Кiеўская Русь (Кiеўская дзяржава) аб'яднала ўсходнеславянскiя землi толькi на кароткi час (Полацкае княства ўваходзiла ў яе склад крыху больш за 70 гадоў). Гэтая «шматковая» дзяржава аб'ядноўвала землi, дзе дзейнiчала сваё мясцовае звычаёвае права. Насельнiцтва кожнай зямлi «имяху бо обычаи свои, и закон отец своих и преданья, каждо свой нрав».

Звычаёвым правам у перыяд ранняга сярэднявечча рэгулявалiся ўсе сферы грамадскага жыцця: структура i кампетэнцыя дзяржаўных устаноў, правы i абавязкi розных класаў, саслоўяў i сацыяльных груп насельнiцтва, грамадскiя, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-працэсуальныя, крымi-нальныя i iншыя праваадносiны.

Першыя запiсы звычаёвага права Беларусi былi зроблены ў граматах i дагаворах Полацка, Вiцебска i Смаленска з Рыгай i Лiвонскiм ордэнам. Першы з iх (1229 г.) захаваўся ў некалькiх спiсах, магчыма, перакладзеных з латыні. Значная ўвага ў дагаворах надавалася нормам крымiнальнага i грамадзянскага права. Так, артыкулы 1, 2, 3 прадугледжвалi пакаранне за забойства i калецтва чалавека. За забойства вольнага чалавека спаганялася 10 грыўняў срэбра, у той жа час за халопа (раба) толькi грыўня срэбра. Цiкава тое, што чалавек, нават будучы халопам, мог самастойна ўдзельнiчаць у замежным гандлi i адказваць за даўгi ўласнай маёмасцю (арт. 7). Нормы звычаёвага права змяшчаюцца таксама ў дагаворах палачан i вiцяблян з Рыгай i Лiвонскiм ордэнам, у граматах, дадзеных гэтым землям вялiкiмi князямi лiтоўскiмi; адпаведнiк такiх нормаў знаходзiм у Статутах Вялiкага княства Лiтоўскага i г. д.[xi]

Але ўжо з XIV ст. пачынае развiвацца заканадаўства, якое паступова абмяжоўвае звычаёвае права. Найперш азначаны працэс адбываецца ў форме прывiлеяў (грамат), у якiх юрыдычна замацоўвалiся правы i ільготы феадалаў, акрэслiвалася прававое становiшча саслоўя шляхты, аўтаномныя правы некаторых зямель. Гiстарычна гэта звязана з афармленнем магутнага дзяржаўнага ўтварэння эпохi сярэднявечча – Вялiкага княства Лiтоўскага.

1.3. Заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.