Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Этнаграфія як галіна гістарычнай навукі

Этнаграфія – навука, якая вывучае народы, іх паходжанне, заканамернасці развіцця, характар жыццядзейнасці, культурныя традыцыі і міжэтнічныя ўзаемастасункі. Доўгі час яна выступала як апісальная дысцыпліна. Акрамя гістарычных крыніц, этнаграфія шырока выкарыстоўвае дадзеныя археалогіі, лінгвістыкі, антрапалогіі, мэта якой – вылучыць і зафіксаваць рысы падабенства і адрознення ў чалавечай фізіялогіі. На мяжы гэтых навук нарадзіліся сумежныя дысцыпліны – антрапагенез, этнагенез, этнагеаграфія і г.д. Этналогія параўноўвае здабытых этнаграфіяй апісанняў. Вывучаючы духоўныя традыцыі народа, яго звычаі, абрады, народную творчасць, этнографы цесна супрацоўнічаюць з фалькларыстамі. Асаблівая сфера этнаграфіі – вывучэнне нацыянальнай самасвядомасці, стану маралі, нацыянальнай ментальнасці, стэрыатыпаў паводзін, сістэмы нацыянальнага выхавання. Спецыфічны змест гэтых пытанняў вывучаюць асобныя напрамкі этнаграфіі – этнапсіхалогія і этнапедагогіка. Так што існуе шэраг сістэмных параўнальных навук, што вывучаюць культуры народаў, дынаміку іх развіцця, іх падабенства і адрознення.

Што ж такое этнас?...Звычайна да галоўных прыкмет этнасу адносяць:

...мову...Аднак, на ангельскай мове размаўляюць не толькі жыхары Вялікабрытаніі, але і 180 млн амерыканцаў, 11,25 млн. англа-канадцаў, 5,8 млн. шатландцаў і г.д. Іспанская мова стала роднай не толькі для іспанцаў, але і для калумбійцаў, мексіканцаў, венесуэльцаў, чылійцаў, перуанцаў.

...тэрыторыю...Сапраўды, для ўзнікнення этнасу неабходна агульная тэраторыя фарміравання. Але бывае, што народ складваецца ў апісаных ўмовах, а потым губляе агульнасць тэраторыі і дзіржавы: цыгане (выхадцы з Паўночнай Індыі), яўрэі.

...рэлігію..Неабходная для ўзнікнення этнасу, рэлігія не можа высупаць вызначальным фактарам, бо існуюць шматканфесіянальныя этнасы: кітайцы (даосы, канфуцыянцы, дзэн-буддзісты); японцы (сінтаісты, буддзісты, даосы, хрысціяне); беларусы (католікі, праваслаўныя, уніяты).

Этнас – устойлівая межпакаленная супольнасць людзей, аб’яднаных агульным паходжаннем, гістарычным лёсам, адзінай этнічнай тэрыторыяй, мовай, самасвядомасцю, ментальнасцю, культурай. Першабытнасць была безэтнічнай, бо прылады працы, умовы жыцця былі занадта прымітыўнымі, каб прынцыпова адрознівацца ў розных згуртаванняў людзей. Толькі з эпохі верхняга палеаліта, калі першабытнае стада змянілася радавой грамадскасцю, узніклі пачаткі этнічнасці. У натуральным развіцці этнас праходзіць тры стадыі – племя, народнасць, нацыя.

Племя– этнічная супольнасць з неразвітой сацыяльнай структурай, што ўзнікае на стадыі разлажэння першабытнага грамадства. Племя мае ўласную назву, агульную тэрыторыю, мову, вераванні.Для яго характэрны адзінае паходжанне, традыцыйна-бытавая культура. Потым пачалася “нэалітычная рэвалюцыя”: чалавек займаецца земляробствам, заводзіць хатніх жывёл. Значна ўзрастае колькацсь насельніцтва: калі ў эпоху палеаліту людзей на Зямлі былі сотні тысяч, то ў час неалітычнай рэвалюцыі іх сталі дзесяткі мільёнаў. Складаюцца саюзы плямён, з агульнымі органамі ўлады. Асобныя плямёны аб’ядноўваюцца эканамічна, ваенна-палітычна, адбываюцца працэсы культурный асіміляцыі. Менавіта такімі былі крывіцкі, дрыгавіцкі, радзіміцкі саюзы. Часам плямёны доўгі час захоўваюць сваю моўную і культурную самабытнасць. Напрыклад групы “брацкіх плямёнаў” бедуінаў і Паўночнай Аравіі (існавалі да ХХ ст).У развіцці саюзаў сустракаюцца як асіміляцыйныя працэссы, так і супрацьлеглыя ім дыферэнцыяльныя. Плямёны і племянныя саюзы, якія валодалі агульнай мовай, культурай, вераваннямі, трапілі ў розныя ўмовы, далі пачатак новым сапляменнасцям – кельтскай, індаарыйскай, старажытнагерманскай.

Родаплемянны падзел адыходзіць у мінулае, знікаюць племянныя адрозненні, знікаюць мовы, культурныя асаблівасці плямён і зацверджваецца аб’яднанне насельніцтва па тэрытарыяльнай прыкмеце.Асноўнай этнічнай адзінкай становіццанароднасць. Гэта этнасацыяльная супольнасць блізкіх па паходжанні людзей вызначалася дзяржавай. Дзяржаўныя межы абумовілі эканамічныя сувязі, юрыдычныя законы, сумесныя мэты і дзеянні (у тым ліку ваенныя). Для народнасці характэрна значнае адзінства культуры, сацыяльна-псіхалагічных асаблівасцей, што складае аснову народнага характару, агульная (але магчымы дыялекты) мова (напрыклад – ВКЛ).

Нацыя –шматэтнічнае сацыяльна-культурнае аб’яднанне, якое характэрызуецца новай ступенню кансалідацыі і інтэграцыі, адзінай эканамічнай і інфармацыйнай прасторай, этнічнай тэрыторыяй, народным характарам, інтэнсіўнай сацыяльнай камунікацыяй. Нацыя фарміруецца на аснове або адной народнасці (шведы), або некалькіх (немцы, французы і італьянцы ў складзе швейцарскай нацыі; французы – аб’яднанне бургундскай, нармандскай, гасконскай народнасцей). Нацыя імкнецца да захавання сваіх спецыфічных культурных, псіхалагічных і бытавых асаблівасцей, ўласнай дзяржаўнаці, аўтаноміі, а дзяржаўнасць скіравана на сплаўленне, нівеліроўку народнасцей. Злучэнне некалькіх этнічных груп у масіў звязана з асіміляцыяй, гэтаму спрыяе літаратурная мова, афіцыйная культура, СМІ, эканоміка. Калі раней лёгка было адрозніць вестфальца ад баварца па дыялекце, спецыфіцы адзення і ўрыгожванняў, то зараз адрозненне схаваны глыбей – яны ў ментальнасці. Ментальнасць – этнічны характар, спецыфічная сістэма рыс успрыняцця, мыслення, паводзін, праз якія праяўляецца псіхічны склад народа, што ўзнікае на аснове яго вопыту, сукупнаці традыцый (сімволіка колераў, жэстаў), ідэй, стэрэатыпаў. М.Бердзяеў сцвярджаў, што “кампактная тэрыторыя Германіі паспрыяла ўзнікненню ў немцаў жадання ўсё раскласці па паліцах, давесці да парадку, у адрозненні ад рускіх, у якіх неаглядная прастора Радзімы выхавала адсутнасць пачуцця меры”. Этнічная самасвядомасць – уяўленне народа аб ўласнай сутнасці, сваёй ролі ў гісторыі чалавецтва, асэнсаванне свайго права на незалежнае існаванне. Яна ўключае ў сябе этнічную саманазву, кампліментарнасць, псіхалагічны настрой, ідэалы, каштоўнасці. Так, сутнаснымі рысамі беларусаў прынята лічыць: працавітасць, талерантнасць, амбівалентнасць нацыянальнай самасвядомасці, гасціннасць, роўнасць мужчын і жанчын. Традыцыі этнаса захоўваюцца і перадаюцца праз народную, бытавую культуру, фальклор, сям’ю. Нацыянальныя традыцыі транслююцца СМІ і сацыяльнымі інстытутамі. Часам гэтыя супрацьлеглыя тэндэнцыі мірна суіснуюць. Так, значная частка ірландскага, лацінаамерыканскага, яўрэйскага насельніцтва ЗША адначасова лічаць сябе прадстаўнікамі амерыканскай нацыі і пры гэтым асэнсоўваюць сябе асаблівай этнічнай супольнасцю. У іншых умовах – узнікае рух за адасабленне (баскі ў Іспаніі, чачэнцы ў Расіі, абхазы і асеціны ў Грузіі).

Этнагенэз беларусаў

Паходжанне народа, працэс яго станаўлення і фарміраванняў выніку міксацыі, асіміляцыі і інтэграцыі розных плямён і народаў вывучае этнагенез. Паводле археалагічных дадзеных, на большай тэрыторыі Беларусі ў першыя стагоддзі нашай эры пражывалі балцкія плямёны. З сярэдзіны I тысячагоддзя ішоў працэс рассялення славянскіх плямён (на думку адных навукоўцаў, яны прыйшлі з Карпат і вярхоўяў Днястра; другія лічаць прарадзімай басейн Віслы і Одра). Асімілючы з балтамі, яны і далі пачатак беларусам. Пранікненне славян у зону рассялення балтаў цягнулася некалькі соцен год, і суадносіны плямёнаў былі рознымі – ад супольнага пражывання да барацьбы за жыццёвыя прасторы.

У канцы I – пачатку II тысячагоддзя этнасітуацыя была такой: Смаленскае Падняпроўе, верхняе цячэнне Заходняй Дзвіны, вярхоўе Волгі і Пскоўшчыну займалі крывічы, што ўзніклі ў YI - XI ст у выніку асіміляцыі мясцовых балцкіз і заходне-фінскіх плямёнаў. У басейне Сажа і правабярэжжы Дзясны жылі радзімічы. Іх папярэднікамі былі носьбіты калочынскай ультуры. Характэрныя плямённыя адзнакі: бронзавыя ці срэбныя скроневыя сяміпрамянёвыя кольцы, пласціністыя грыўні, гронкавыя падвесы. У басейне Прыпяці ад Дняпра да Заходняга Буга рассяліліся дрыгавічы. Характэрныя плямённыя адзнакі: вялікія медныя ці срэбныя пацеркі, аздобленыя зерню, скроневыя кольцы-завушніцы з пацеркамі. Паўночна-заходнюю частку займалі балты (у прыватнасці ятвягі); правабярэжжа Нёмана засялялі плямёны літвы. Крывічы, дрыгавічы, радзімічы ўяўлялі сабой саюзы плямён і былі новым крокам ў этнасацыяльным развіцці грамадства. Першым дзяржаўным утварннем стала Полацкае княства, заснаванае крывічамі-палачанамі; крыху пазней утварыліся Тураўскае і Смаленскае княствы. Яны неўзабаве трапілі ў залежнасць ад Кіева. У канцы Х ст. амаль уся тэрыторыя Беларусі была аб’яднана пад уладай кіеўскіх князёў. Полацкае княства было цалкам самастойнай дзяржавай(суверэнная ўлада князя і веча, войска, адміністрацыя, грашовая сістэма). А з 1180 па 1190 ў Полацку князя не было, княствам кіравалі 30 старшынь, абраных вечам і Полацк ператварыўся ў рэспубліку.

Этнічная прастора ВКЛ уключала тэрыторыю ад Беластока да водападзелу Дняпра і Волгі. Культурны ланшафт не быў аднародным. Даследчыкі сярэднявяковай Беларусі вылучаюць 5 этнічных арэалаў: паўднёвы, падзвінскі, Верхняе Падняпроўе, Берасцейская зямля, Чорная Русь(басейн Верхняга Нёмана). У пазнейшы перыяд вылучалі тры гісторыка-культурныя вобласці – Чорная Русь (Панямонне), Белая Русь(Падняпроў’е+Паазер’е) і Палессе. Сёння даследчыкі разглядаюць рэгіянальныя асаблівасці Цэнтральнай Беларусі, Падняпроўя, Панямоння, Паазер’я (Падзвінне), Усходняга і Заходняга Палесся. У кожным з іх у сваю чаргу назіраюцца мясцовыя варыяцыі культурнага ланшафту.

Этнарэгіёны Беларусі

Паазер’е займае басейн Заходняй Дзвіны. У IX-XI ст. на Полацкай зямлі летапіс згадвае 10 гарадоў :Полацк, Віцебск, Мінск, Друцк, Лукомль, Лагойск, Ізяслаў, Браслаў, Барысаў, Орша. Полацк кантраляваў міжнародны гандаль на Дзвіне, яму належылі волакі на шляху “з вараг у грэкі”, так што за гэтыя землі часта ішла барацьба. Ва ўмовах пагрозы агрэсіі з боку Лівонскага ордэна і татара-манголаў Полацкая зямля далучылася да ВКЛ. Зацяжныя войны з Рускай дзяржавай у XYI-XYII ст. спустошылі раён. Мясцовыя жыхары сяліліся на вотшыбе, убаку ад вялікіх дарог. Пашыраны тып сядзібнай забудовы – замкнуты (вяночны) – пастройкі жыллёва-гаспадарчага прызначэння размяшчаліся па перыметру. Хата+сенцы+стопка (прыізбіца) Часам усе будынкі ставіліся шчыльна адзін да аднаго і мелі агульны навес (утвараўся крыты двор). У метрах 50-60 будавалі лазню і гумно (комплекс гаспадарчых пабудоў – гумно+сушылка+пуня).

Падняпроў’е. З сярэднявечча сельскія паселішчы размяшчаліся асобнымі групамі па берагах малых рэк і ў міжрэччах, на пэўнай адлегласці ад вялікіх рэк, па якіх плавалі не толькі гандляры, але і разбойнікі. Слаба заселены водападзел Бярэзіны і Друці. Нават у наш час шчыльнасць насельніцтва тут у некалькі разоў ніжэй. Гэта былая мяжа паміж дрыгавічамі і крывічамі. Паселішчы вялікія па 15-30 двароў вызначаліся выразнай вулічнай структурай. Тыповая забудова – замкнутая (вяночная) – у заможнага сялянства, Г-падобная, радковая. Тып планіроўкі – хата+сенцы+клець. Свіран (амбар) ставілі насупраць хаты. Хлявы прымыкалі да жылля праз павець ці размяшчаліся ў глыбіні двара.

Панямонне. Мясцовае насельніцтва скалалася на славянскай аснове з удзелам балцкіх плямён, палякаў і татар. У сярэднявеччы рэгіён звалі Чорная Русь. Да аграрнай рэформы XYI ст. характэрным тыпам сельскіх паселішчаў была невялікая вёска са свабоднай (бессістэмнай) забудовай. Перабудова паводле “Уставы на валокі” 1557 ахапіла 90% вёсак (найбольш па Беларусі). У выніку ўзнікла шмат новых вёсак вулічнага тыпу, якія размяшчаліся ўздоўж дарог, паблізу рэк і азёр. Устаўныя вёскі, стыль якіх захаваўся да ХХ ст., мелі жылыя пабудовы на адным баку вуліцы, гаспадарчыя – на другім. Тыповая планіроўка – хата+ сенцы+камора ў пач.ХХ ст. ўскладнілася вылучэннем самастойнай кухні, спальні, святліцы. Падсені або ганак мелі спачатку дамы дробнай шляхты, а з II паловы XIX ст - і сялянскія.

Цэнтральная Беларусь размясцілася на сумежжы старажытных Белай і Чорнай Русі. У XI ст была часкай Полацкага княства, потым стала самастойным Мінскім княствам. Як этнаграфічная адзінка вызначылася ў XYIII –XIXст. Характар пасяленняў прыкметна мяняецца ад паўночнага ўсходу (невялікія вёсачкі раскіданыя сярод лясоў) да паўднёвага захаду (буйныя мнагадворныя сёлы, размешчаныя на адкрытай мясцовасці).На планіроўку паўплывала валочная рэформа. Па адзін бок вуліцы – хаты, клеці, хлявы, па другі – гумны, азяроды, студні. У цэнтры вёскі – царква, грамадскі свіран, наводдаль – карчма.

Усходняе Палессеў жалезным веку з’яўлалася асноўным месцам рассялення плямён мілаградскай культуры (YII-III ст да н.э.) і зарубінецкай III ст да н.э. – Y ст н э ). У YIII-XI ст засялялі дрыговічы.У рэльефе кампактныя ўзвышшы і грады чаргуюцца з абшырнымі нізінамі, што заліваюцца па вясне рэкамі. Вялікія плошчы забалочаныз і заліўных зямель накладвалі адбітак на характар рассялення, сродкі зносін, гаспадарку, паўсядзённы побыт. Лодкі былі неабходным атрыбутам. Памост-адонак на высокіх слупах захоўваў хлеб ад вады, мышэй і дзікоў. Амаль кожны селянін меў пра запас стажок неабмалочаных снапоў жыта ў 10-15 коп, які стаяў ў яго 3-5 год, пасля чаго аднаўляўся. Сельскія пасяленні былі нераўнамерна размеркаваны на тэрыторыі рэгіёна. Густанаселены Хойніцка- Брагінскі, Мазырскі, Тураўскі раёны. Слаба асвоенае Прыпяцкае Палессе. Мнагадваравыя вёскі размяшчаліся па берагах рэк, а на забалочаным Прыпяцкім Палессі – на пагорках і астраўках.Тыповыя двары – пагонныя, вяночныя і Г-падобныя. Хата+сенцы+стопка+ павець+хлявы+адрына. У XIX ст яшчэ сустракаўся больш старажытны варыянт забудова – сенцыбліжэй да вуліцы, хата – далей. Клець і сарай насупраць хаты. У вялікіх трохпакаленных сем’ях кожная сямейная пара мела сваю клець, дзе яны спалі і захоўвалі свой непадзельны скарб.

Заходняе Палессе. Мясцовае насельніцтва сфарміравалася на славянскай аснове(валыняне, бужане, дрыгавічы, драўляне) з удзелам асіміляваных ятвягаў, асобных груп мазаўшан, татар і інш. Знаходжанне Заходняга Палесся ў складзе Польшчы (1921-1939) прыкметна павялічыла тут колькасць палякаў. Н атрадыцыйна-бытавую культуру жыхароў накладвалі адбітак экалагічныя ўмовы(балоты, шматлікія рэкі, мяккі клімат), геаграфічнае суседства і даўняя культурна-эканамічная сувязь з Украінай і Польшчай. Традыцыйная сядзібная забудова – аднарадная(пагонная), радзей – бессістэсная. Хата+ сенцы+камора або хата+ сенцы У 2-й пал XIX – пач. ХХ яна ўскладнілася выдзяленнем у ченцах кухні.

Народнае адзенне

Мастацтва касцюма – самастойная галіна дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Спецыялісты сцвярджаюць, што ніводны прадмет, ніякая галіна ці кніга не могуць даць тых сведчанняў аб чалавеку, які дае касцюм. Аб чым жа гаворыць беларускі касцюм? Аб тым, што ў гісторыі нашага народа былі значныя, пераломныя перыяды, што важную ролю ў фарміраванні этнасу на розных этапах адыгрывалі розныя культуры, і культура беларусаў не развівалася адасоблена ад культуры рускіх, палякаў, украінцаў, балтаў. Яна фарміравалася як культура славянская і лёгка ўспрымала дасягненні іншых і прыстасоўвала іх да сваіх умоў жыцця. Шматлікія пакаленні даследчыкаў “прачытывалі” касцюм – гэты летапіс беларускага жыцця. Народны касцюм не быў зусім пазбаўлены ўплыву моды, але пранёс праз стагоддзі мастацкую сваеасаблівасць і захаваў вобразную структуру. Пачатак даследвання заклалі гісторыкі і этнографы. Найбольш раннія звесткі ў “Статуце ВКЛ” (1588). Мэтанакіравана збіраць сведчанні аб адзенні пачалі ў XIX ст. вядомыя этнографы Аляксандр Сержпутоўскі, Мікалай Нікіфараўскі, Еўдакім Раманаў, Павел Шэйн, Яўхім Карскі. На агульную карціну эвалюцыі касцюма паўплывалі рэлігійна-канфесійныя арыентацыі. Працэс прыняцця хрысціянства расцягнуўся на беларускіх землях на стагоддзі.

Доўгі час побач суіснавалі: язычніцтва, праваслаўе, каталіцтва, уніяцтва і інш.

Адметнасці ў касцюмах розных саслоўяў праяўляўся не толькі ў тканінах, аздабленні і ўпрыгожваннях, але і ў формах, тыпах, стылях і нават манерах насіць яго. Вызначаюцца дзве лініі развіцця касцюма – свецкае адзенне заможных насельніцтва і сялянскі касцюм. Эвалюцыя касцюма розных слаёў насельніцтва адбывалася нераўнамерна. Спачатку еўрапейскую моду пераймала беларуская знаць, шляхта, заможныя гараджане. Сяляне пераймалі дэталі, асобныя тэхнічныя прыёмы і элементы дэкору. Новыя веянні накладваліся на традыцыйныя формы. Перыяд найбольш актыўнага ўзаемадзеяння і запазычанняў прыпадае на XY- XYI ст.

Да XIX ст. склалася ўстойлівая сістэма адзення, на якую арыентаваліся і якая ўспрымалася як сваеасаблівы канон. У разнастайным выбары сродкаў асаблівае месца займае колер. Ён утварае аб’ём, вызначае рытмічныя паузы, арганізуе кампазіцыю, накіроўвае акцэты, стварае эмацыянальную афарбоўку адзення. Беларускі народны жаночы касцюм маркіраваў асноўныя ўзроставыя этапы жыцця – дзяцінства, перадшлюбны стан, пасля замужжа, сталасць, смерць.

Асноўнай часткай беларускага традыцыйнага касцюма была кашуля з ільнянога або канаплянага палатна. Жаночая кашуля была доўгай, даходзіла да сярэдзіны галёнкі і магла апускацца ніжэй. У мужчын яна была карацейшай – да калена. Аснову складала “станіна” (суцэльная або з падтачкай). Характар злучэння палотнішчаў станіны лічыцца тыпалагічным вызначальнікам віда кашулі. Вылучаюць 3 варыянты. Разгледзім іх у парадку распаўсюджанасці.

· Полікавая. Пярэдняя і задняя полкі злучаліся на плячах прамавугольнымі полікамі-устаўкамі. Па гарлавіне шчыльна збіралася ля шыі, адкладны каўнер завязваўся каляровай стужкай або зашпільваўся на гузік. Шырокія рукавы збіраліся на манжэту (прамую ці хвалепадобную).

· На гестцы, звычайна з адкладным каўнерам або стойкай, з доўгімі не вельмі шырокімі рукавамі, сазборанымі на манжэту. Ніжняя частка – станіна – пры злучэнні з гесткай збіралася ў зборы ці закладвалася ў складкі.

· Тунікападобная. У аснове прамавугольны кавалак тканіны, складзены папалам; з гарлавінай, акантаванай стужкай (ці з невялікім каўнерыкам-стойкай); вузкімі рукавамі, якія скончваліся манжэтай ці без яе.

Пад рукавамі кашуль устаўляліся квадратныя “цвіглі”. Манжэты адсутнічалі ў працоўных кашулях, на паўночнай Міншчыне – ва ўсіх. У астатніх – былі манжэты – каўнерцы, чэхлікі – вузкія двайныя палоскі або шырокія “брызулі”, да якіх прышывалі карункі. Каўнеры былі або стойкай (зашпільвалі на 2 гузікі) (Гомельшчына, Міншчына), або шырокія адкладныя, якія зашпільвалі запінкай -шпонкай або сцягвалі стужкай (Брэстчына, Гродзеншчына, Магілёўшчына). З язычніцкіх часоў склалася ўстойлівая сістэма аздаблення. Арнамент (вышыўка крыжыкам, гладдзю, мярэжка) канцэнтраваўся на рукавах, засцёжцы, цэнтру ліфа, размяшчаўся па каўнеры або вузкай абшыўкай ахопліваў шыю.

Кашулі ў жаночым касцюме дапаўняліся паясным адзеннем: сшытай ці нясшытай (расхіннай) спадніцай. Сшытая спадніца сустракаецца паўсюдна. Мясцовыя яе назвы адлюстроўваюць або колер або від тканіны: паўсуконныя (паўсуконнік, дрылік), з даматканага палатна (саматканка, парцянік), мультоўка (зфабрычнай тканіны), набойка (з набіўной тканіны), бяляк (зусім белая), сінька (афарбаваная сінімколерам), у клетку (рабушка, шарачок). Часцей за ўсё спадніцу называлі андарак (нямецкае Unterrock, польскае inderok). Універсальная канструкцыя, на аснове якой нараджаліся рэгіянальныя варыянты, была такой: некалькі полак (3-5) сшываліся вертыкальна, збіраліся ў зборкі, прышываўся пояс або матуз. Па таліі зборкі фіксаваліся, але ад бёдраў разыходзіліся. Бурка– спадніца з узорнага сукна ці валенай воўны , на 4-5 полак, карацейшая за андарак і шырокая кнізу, звычайна паласатая ў буйныя гафрыраваныя складкі. Саян – шарсцяная спадніца з прышытым ліфам з купленай тканіны – здабытак толькі заможнай часткі сялянства. Панёва– прамавугольнік каля 120 см даўжынёй перагінаўся і фіксаваўся так, каб “крылы” звісалі з бакоў.

Сустракаюцца панёвы расхінныя– з месцам расхіну наперадзе пад фартухам; глухія, полкі якіх сшываліся на 2\3; вядомы рамбавідна размешчаныя сшытыя ў верхняй частцы). Панёва заўсёды карацейшая за кашулю, упрыгожаную вышыўкай. Калышка–два нясшытых палотнішчы 90 на 60см (адно ззаду, другое спераду) чапляюцца на таліі так, што пярэдняе перакрывае стыкі.

Важнай часткай жаночага адзення з’яўляецца нагрудны элемент – безрукаўка. Доўгая ці кароткая, шчыльна аблягаюцая стан або з прамой спінкай, яна істотна змяняла структуру суадносін частак касцюма і сілуэт. Даследчыкі называюць яе дэкаратыўным камертонам. Надзвыай рознымі былі тканіны, з якіх шылі безрукаўнае адзенне – ад сукна да аксаміту, шоўку, парчы. Калі паясное адзенне мела просты крой, агульны для ўсіх, то нагруднае адзенне шылася на аснове крою з улікам анатамічных асаблівасцей фігуры. Яе назва, як і крой, мае мясцовыя варыянты: камізэлька, станік, лейбік, нагруднік, каптан, шнуроўка, гарсэт, кабат.

У комплекс традыцыйнага касцюма ўваходзіў таксама фартух(пярэднік). Гэты прамавугольны кавалак тканіны, аздоблены вышыўкай, апранаўся на спадніцу спераду, завязваўся па таліі паяском, канцы якога ўпрыгожвалі. Іншую канструкцыю меў запон – ён закрываў грудзі, а па даўжыні даходзіў да сярэдзіны бёдраў.

Галаўныя ўборы склалі самую каларытную і маляўнічую частку жаночай вопраткі, надавалі касцюму прагажосць і завершанасць. Яны з’яўляліся важнай этнавызначальнай і маркіруючай адзінкай касцюма, адпавядаючы ўзросту, сямецнаму становішчу. Галаўныя ўборы падзяляюць на:

· ручніковыя

намітка (павойнік = убрус = сярпанка)– 3-6 м, шырынёй 40-70 см тонкага кужэльнага палатна, якое ўкладалася на галаве мяккімі драпіроўкамі. Насілі паверх чапца замужнія жанчыны. Пад намітку надзявалі чапец або лубачку (цвёрды абручык, што дазваляла не наматываць ці разматываць, а апранаць як шапачку).

скіндачкаручнік 1-1,2 м даўжыні,30см шырыні, складваўся ўдвая і завязваўся ззаду вузлом. Налобная частка ўпрыгожвалася вышыўкай. Насілі дзяўчаты( непакрытая галава – знак дзявоцтва)

хустка= шырынка = рабак. Абхілянка – вялізная цёплая хустка.

· шытыя або вязаныя

чапец - шапачка з токага кужылю, сітцу, атласу з вушкамі

каптур – першапачаткова частка гарадскога адзення з дарагіх узорных тканін дэкарыраванымі вушкамі і прышытымі да іх каляровымі стужкамі-завязкамі.

кубак – гранёная карона-каробачка вышынёй 11-12 см з лубу, абцягнутая тканінай, аздобленая карункамі,стужкамі.

· на цвёрдай аснове

галовачка – цвёрдая шапка без верху, надлобная частка якой пераходзіць ў грэбень, паверх – чапец з кужалю, сярпанка, якая абвівала грэбень, праходзіла пад падбародкам, свабодныя канцы драпіраваліся на спіне.

кубак – гранёная карона-каробачка вышынёй 11-12 см з лубу, абцягнутая тканінай, аздобленая карункамі,стужкамі.

падвічка – галаўны ўбор замужніх жанчын ў ляхавіцкім строі Тканінай 50 х 15 абгортвалі тканку з чапцом, у якую для пруткасці ўстаўлялі кардон або накрухмаленае палатно. Святочныя дапаўнялі букетамі кветак.

· вянцы - галаўное упрыгожванне з кветак, зеляніны, стужак, паперы, пер’я і інш. Выдзяляюць 4 віды:

віты – з палявых кветак, ансілі летам, неабходны быў на Купалле, куста, дажынкі, вяяселле.

абручыкрабілі з лазы, галінак дрэва і абгортвалі тканінай ці паперай, аздаблялі зелянінай, штучнымі кветкамі, васкавымі ягадкамі, ззаду – разнакаляровыя стужкі, тасёмкі.Распаўсюджаны найбольш на Брэсчыні.

каркасны – каркас з лубу, бяросты вышынёй 10-16 см абцягвалі тканінай, абшывалі папяровымі кветкамі, фарбаваным пер’ем, шклянвмі пацеркамі, ззада – пук стракатых стужак даўжынёю каля 90 см. Выкарыстоўвалі як вясельны вянец у Заходнім Палессі, Падняпроўі

шапачкай – з гнутых пераплеценых дубчыкаў, затыкнутых штучнымі кветкамі або фарбаваным у зялёны колер пер’ем – на Піншчыне.

Тыпы вясельных галаўных убораў былі разнастайнымі. Разгледзім карту іх распаўсюджання.

Мужчынскі касцюм успрымаецца больш аднатыпным. Тунікападобная ці полікавая кашуля насілася паверх або засунутай у нагавіцы(ад гэтага залежыла яе даўжыня). У мужчыньскіх сарочках ёсць падаплёка – кавалак палатна, што прышываўся на ізнанкавы бок ззаду ад плеч і каўнера да сярэдзіны спіны. Штаны (летам –палатняныя, зімой – суконныя) зваліся порткі, нагавіцы, ганавіцы, суконнікі, учкуры. Мелі клінападобную ўстаўку, якая ўтварала шаг (крэсла, садно), па верху браліся на каўнерык (пояс), які завязваўся матузом або зашпільваўся на гузік. Пераважным быў белы, шэры ці карычневы колер (гладкі ці з узорам у клетку). Падпярэзвалііся паясам (вязаным – Мызырскі, пінскі, Рэчыцкі, Клімавіцкі, Сенненскі паветы, тканым ці плеценым – паўсюдна). Безрукаўкі (жылетка, чулейка, спанцэрка) найбольш пашыраны на захадзе Беларусі, былі прамыя або ў талію. Галаўныя ўборы па форме падзяляюць на цыліндрычныя і конусападобныя; па матэрыяле – з воўны, сукна, саломы. Суконныя шапкі ў выглядзе каўпака з акруглым, плоскім і конусападобным дном, у выглядзе трапецыі пашырэннем уверх называлі кучма або кучомка. У большасці паветаў Беларусі бытавала магерка (маргелка, валёнка, каўпак, брыль), якая мела аколыш. Летнім галаўным уборам былі саламяныя капелюшы з рознымі па шырыні палямі. Зімой насілі шапкі з таннага футра, з аўчыны, суконныя з паласой футра па нізу. Паўсферычныя шапкі з футра або сукна з прышытымі вушамі, аколышкам і адваротам – аблавуха. У XIX атрымаў распаўсюджванне картуз, які нагадвае вайсковую фуражку.

Кароткая вопратка(жаночыя кофты, сачкі, нажуткі, каптанікі, мужчынскія армячкі, пінжакі, кулькі, куські) шыліся з тоўстага сукна, шчыльнай шарсцяной матэрыі. Доўгае адзенне – світы, армякі, насовы, буркі, бурносы, латухі, чуйкі, балахоны, шарапаны – насілі зімой або ў міжсезонне. Кажух – з апрацаваных сырамятных ці дублёных аўчын – шыўся поўсцю ўнутр, меў адкладны каўнер, па вораце зашпільваў ся на гузікі. У сырое надвор’е паверх накідвалі насоў або світу.

Абутак быў разнастайны. Самым масавым абуткам былі лапці, плеценыя з лазы, лыка, кары або пянькі. Іх насілі з анучамі (парцянкі, нагаленнікі, калошы, абмоткі, падвёрткі, завойкі, наберцы) – палатнянымі або суконнымі. Па тэхналогіі вырабу вылучаюць два тыпы:

· прамога пляценняшчарбакі, бяспятнікі– неглыбокія, лёгкія, былі будзённым абуткам. Іх плялі ад наска, на адну нагу.

· касога пляценняпахлапні, пахрасніз глыбокім наском, плялі ад пяткі, па калодцы для левай і правай нагі.

Скураныя лапціпоршні, пасталы, хадакі, маршачкі – вырабляліся з сырамятнай ялавай скуры. Плеценыя з вяроўкічуні.

Сустракаліся дзеравяшкі – абутак з дрэва, які насілі вясной і восенню. Былі 2 відаў – башмакі, выдзеўбаныя з дрэва і камбінаваныя – да драўлянай падошвы мацавалі скураны верх. Распаўсюджаны на Гродзеншчыне і Віцебшчыне. Скураны абутак, які быў паказчыкам заможнасці, зберагалі дзесяцігоддзямі, перадавалі ў спадчыну. Гэта былі боты (вываратныя і выцяжныя), чобаты, боцікі, паўбоцікі, чаравікі. Жаночыя шылі з невысокімі халяўкамі на сярэднім ці нізкім абцасе. Шнуроўка размяшчалася то спераду, то з бакоў.

Каларыстычная гама мяняецца з поўначы на поўдзень, павялічваючы каляровую насычанасць, дэкаратыўнасць, багацце аздаблення. Геаметрачнасць арнаменту саступае месца раслінным матывам. Пры гэтым колькасць тканага, вышытага ці аздабленняў іншай тэхнікі моцна павялічваецца, цалкам пакрываючы рукавы і ператвараючы колер вышыўкі ў асноўны. Адзенне паўночных рэгіёнаў успрымаецца больш лірычным, дзякуючы лёгкасці суадносін белага – сінега – чырвонага. Для гэтых касцюмаў характэрна захаванне старажытных традыцый.

 

Рэгіянальныя разнавіднасці касцюмаў

Жаночы касцюм Цэнтральнай Беларусі.Агульнае імкненне да вертыкальнасці: ад плотнага нізу да аблегчанага верху. Сілуэт – прамавугольнік, выцягнуты па вертыкалі. Арнамент, закампанаваны ў прамых палосках, размешчаны ў верхней частцы рубахі па законах прапарцыянальна-паслядоўнага рытму (шырокая паласа на швах і пасуповае завужэнне да запясця). Афарбоўка касцюму абапіраецца на 3 асноўных колеры: белы (кашуля) – цёмны (кабат)– перламутрава-срэбраны (андарак). Апошні колер уласцівы андараку. Андарак даўжынёю да сярэдзіны галёнкі, ахоплівае фігуру каскадам мелка заплісірованых складак. і ўспрымаецца як асноўная частка касцюма. Распаўсюджаны 2 варыянты яго афармлення – паласаты і клетчаты. Паласаты мае рытмічную змену шырыні палос ад загушчаных шырокіх, цёмных унізе (да 3см) да вузкіх, раздзеленых асноўным колерам наверсе. Клетчаты малюнак утваранцца 5-6см вертыкальнымі і гарызантальнымі палоскамі. У залежнасці ад сезону насілі ільняныя плаценкі (у клетку), палатнянікі (з каляровай паласой знізу), папярэчкі (скроеная ўпоперан па ўтку). Сарочка – белая са сціплым узорам з палосак на поліку, па краям каўнера і манжэты. Кабат, які ахопліваў фігуру і без складак разыходзіўся ніжэй таліі, меў чырвона-малінавы, травяніста-зялёны або чорны колер. Фартух, які закрывае 6\7 спадніцы, таксама акцэнтаваў белы колер. Галаўныя ўборы: чапец-каптур, часта з вушкамі, хустка, у сталых – намітка. На шыі – некалькі радоў караляў. Світа з адкладным, радзей стаячым каўняром, крыху звужаная ў таліі з шэрага ці чорнага сукна, аздаблялася каляровымі шнуркамі па баках, вораце, адваротах рукаваў.

Вылучаецца Пухавіцкі, Вілейскі, Слуцкі і Ляхавіцкі, Копыльска-Клецкі строі. Капыльскі выкарыстоўвае геаметрычны арнамент – ромбы, разеткі, барабан, елкі. На рукавах дадаваўся раслінны матыў.

Жаночы касцюм Падзвіння.Традыцыйнае адзенне мела свабодны крой – світы, кажухі, лёгкія кафтаны з грубага палатна. Палатняны кафтан тыпу плашча (насоў) насілі амаль ва ўсе поры года. Жаночае адзенне мела два комплексы: 1) на аснове аднатонных льняных спадніц-саянаў са шматнітовага палатна, 2) на аснове каляровых суконныях андаракаў. Сарочкі без каўнера шылі суцэльныя або з 2 сартоў тканіны – тонкага кужалю – верхняя частка, грубейшае палатно – ніз. Упрыгожвалі чырвонай (зрэдку сіняй) вышыўкай сціплага геаметрычнага арнамента, набойкай (сінельнікі рабілі дошкі з выявамі раслінных арнаментаў – рамонкаў, сунічак, лісточкаў ў спалучэнні з геаметрчнымі матывамі),мяпрэжкай і карункамі. Хустку павязвалі так, што ўтваралася нібыта маленькая шапачка з замацаванымі ззаду вугламі. Пераважалі адценні блакітнага колеру.

Жаночы касцюм Панямоння.Тыповая верхняя вопратка – бурнос з адкладным каўняром свабоднага крою і прыталеная цёмна-шэрая суконная світка з вузкім стаячым каўняром. Жанчыны насілі больш кароткую катанку. Звычайны комплекс жаночага адзення складаўся з ільняной кашулі, андарака, фартуха, гарсэта.

Андаракдаўжынёю да сярэдзіны галёнкі меў яркую афарбоўку малінавых, чырвоных, зялёных, бірузовых, жоўтых і белых палосак, раўнамерна размешчаных у поперак. Калі ж андарак быў ў клетку, малюнак ўзнікаў з групы мелкіх палосак. Кашулі з прамымі полікамі мелі адкладны каўнер і нешырокія рукавы з абшлагамі. Старажытная тунікападобная кашуля раней чым ў іншых рэгіёнах стала споднім адзеннем. Святочныя кашулі і льняныя фартухі ўпрыгожваліся вышыўкай, у якой дамінаваў геаметрычны арнамент(асабліва васьміканцовая зорка). Гарсэты з цёмнага сукна даўжынёю да да таліі або ніжэй яе на 10-15 см шылі прыталеныя, часта з надрэзамі ўнізе. Чапец або каптур нярэдка меў вушкі і абшываўся чырвонай стужкай па краі. Замужнія жанчыны апраналі яго на святы да пач ХХ ст. Вылучаецца Валкавыска-Камянецкі і Навагрудскі строі.

Народная адзенне Падняпроў’ятрансфармавала ў сабе старажытныя формы і спосабы ўпрыгожвання. Геапалітычныя ўмовы спрыялі прытоку рускага насельніцтва, што адбілася на ўсе бакі матэрыяльнай культуры. Тыповае верхняе адзенне – крыху прыталеныя кажухі і шырокаполыя світкі без гузікаў (замацоўваліся шарсцяным плеценым поясам), кафтан-армяк тыпу бурноса, кажушок. У жаночым адзенні да ХХ ст. захаваліся тры комплексы: на аснове панёвы (Веткаўскі строй), андарака або саяна (Хоцімскі, Шклоўскі, Мсціслаўскі, Клімавіцкі, Горацкі раёны). Спадніца-саян закладывалася ў складкі і наглуха аб’ядноўвалася з ліфам па таліі. Спераду, дзе размяшчаўся фартух – складкі мелкія, паступова павялічваюцца да задняга палотнішча спадніцы. Такім чынам узнікае від трапецыі і кантраст дзвух мас – даматканай цяжкай спадніцы і маленькага, з фабрычных тканін ліфа. Насілі саян з паліковай кашуляй.

Некалькі варыянтаў каляровага вырашэння:

· аднатонны (фіялетавы, бардовы, зялёны або карычневы) суконны андарак і таго ж колеру кабат, з вузкімі вертыкальнымі чорнымі палоскамі.

· паўсуконная спадніца карычнева або шэрага колеру ў мелкую клетку трохступеньчатая па структуры (“парцяка”) прышывалася да ліфа без аборак.

· “саяны” і ліф былі або аднаго колеру, або, спадніца ўпрагожвалася мелкай палоскай і знізу 1-2 рознакаляровамі стужкамі.

· яркая ў крупную клетку спадніца, часам упрыгожаная каляровымі стужкамі або кужалем з аднатонным кабатам.

Фартух, сшыты з аднаго аб двух палотнішчаў даматканага палатна, аздабляўся валанамі, тканым ці вышытым узорам, кужалем.

Сарочкі пераважна палікавага тыпу, але ж сустракаецца самы старажытны – тунікавы. Сарочка з прамымі па ўсёй даўжыні рукавамі, што скончваліся валанам або манжэтамі, мела вузкі варатнік (адкладныя або стойку). Але ёсць безваратніковыя з адносна глыбокай авальнай гарлавінай, па краю якой – каляровая стужка. Арнамент сарочкі нясе асноўную дэкаратыўную нагрузку. Вышыўка размешчана па варатніку, пазушнаму разрэзу, рукавам. Плотны малюнак па акату рукава паступова аслабляецца да сярэдзіны рукава і далей падтрымліваецца палоскай колеру. Плечавыя ўстаўкі-полікі ўпрыгожваліся вышыўкай і тканым арнаментам чырвонага колеру, аздабляліся гафтаваннем (вышыўкай каштоўнымі матэрыяламі або белым на белым), маршчэннем (буда-кашалёўскі строй). У Пасожжы - раслінны арнамент. Вузкі тканы поясз вялікімі кутасамі завяршаў кампазіцыю.

Галоўны галаўны ўбор – хустка, якая завязвалася пад падбародкам або вузлом на затылку. Вялікія даматканыя “круглякі”, упрыгожыная краснымі або белымі махрамі складывалі па дыяганалі, канцы заводзілі назад, перакідвалі наперад, завязвалі над ілбом “рожкамі”.

Вылучаецца Дубровенскі, Краснапольскі (асабліва напружанае спалучэнне чорнага і чырвонага, найбагацейшае ўпрыгожванне сарочкі, квадратная гарлавіна,фартух з валанамі і групамі вышытых палос), Буда-Кашалёўскі (мелкая і тонкая распрацоўка арнаменту па лініях крою), Неглюбскі (чорная панёва-старажытны від даволі кароткай несшытай спадніцы, з-пад якой выглядае на 10-15 см сарочка, чорны суконны фартух і чорны гарсэт да сярэдзіны бядра, шырокі плецены пояс з кутасамі двойчы ахопліваў фігуру, хустка, завазаная рожкамі) строі. Неглюбскі строй насычаны буйнымі геаметрычнымі ўзорамі ў выглядзе многавугольнікаў, стылізаваных крыжыкаў, разетак, сняжынак.

Часам адрозненне не складвалася ў асобны стыль але мела значнае адрозненне. Аблягаючыгарсэт(кароткі, крыху ніжэй таліі з клінамі або валанам па нізу) багата аздоблены вышыўкай, каляровымі стужкамі, зубчатай цясьмою, залатымі і срэбранымі ніткамі – Рагачоў, Быхаў. Буда-Кашалёўскі, Чачэрскі, Веткаўскі раёны кантрастуюць з апісаным тыпам дліннымі, цэльныкроенымі, амаль без упрыгожванняў (вузенькая акантоўка па дэталях крою) гарсэтамі. Нават спалучэнне дзвух колераў чырвонага і чорнага даюць прынцыпова розны эфект – урачыста-строгі Чачэрскі і багата-святочны Буда-Кашалёўскі.

Народнае адзенне Усходняга Палесся абапіраецца на агульнаславянскія традыцыі. Жаночы касцюм фарміраваўся суадносінамі доўгага гарсэта і шчыльна аблягаючай спадніцы. А выкарыстанне блакітнага, чорнага, жоўтага, вохрыстага, зялёнага колераў робяць жаночы касцюм Усходняга Палесся надзвычай маляўнічым. Кашуля мела ўзорны дэкор на каўняры, рукавах, грудзях, падоле. Дамінавалі буйныя раслінныя формы. Кампазіцыю дапаўняў шарсцяны фартух-запаска. Гарсэты ўпрыгожваліся аплікацыяй і мелі лакальныя сваеасаблівасці: у Прыпяцкім Палессі шарсцяныя, доўгія, прыталеныя (калінкавіцкі, брагінскі строй); у Мазырскім – кароткія з суконнага палатна або аксаміту чорнага ці вішнёвага колеру.

Распаўсюджаны спадніцы з прышытым гарсэтам (“андарак з дзеяткай”), сшытыя (клетчатыя даматкан, крыжаванка; белая ў дробную клетку бялёўка; палатнянік з ільну з паласой ўнізе), нясшытыя (панёвы, запаскі, плахты). Панёва мела распаўсюджанне да 1930-х; упрыгожвалася палоскамі, размешчанымі па прынцыпу прапарцыянальна узрастаючага рытму, на поясе – сборка або складкі. Пераважае чырвоны колер з вертыкальнымі палоскамі, створанымі адной ніткай кантрастнага колеру. У час палявых работ замест спадніц насілі “хвартухі”(толькі ззаду, спераду і ззаду).

Вылучаецца шэраг арыгінальных непаўторных строяў. Напрыклад: давыд-гарадоцкі строй складаўся з недэкараванай кашулі, доўгай сукні, безрукаўкі, шырокага пояса, галовачкі, шчодрых шэйных і нагрудных ўпрыгожванняў.

Народнае адзенне Заходняга Палесся вызначалася самабытнасцю і ўстойлівасцю традыцыйных форм, маляўнічай аздобленасцю жаночага касцюма. Тыповы кампанент жаночага адзення - полікавая кашуля, з доўгімі шырокімі рукавамі, сабранымі на манжэту. Арнамент на рукавах кампанаваўся ў палосы або ўздоўж (падоўжніца), або ўпоперак (барабаны). Шырокі фартух шылі з 2 полак, якія злучаліся дэкаратыўным швом -“стрічкай”. Упрыгожваўся гарызантальнымі палосамі, займаючымі 2\3 даўжыні фартуха, самы ніз і верх аздабляўся ромбамі. Спадніцы са змешанай пражы – льну і бавоўны – называлі палатнянікам. Шырокую, прысабраную ў таліі, з вытканым ўзорамў клетку (чырвона–чорную, зялёна–чорную або зялёна-чырвоную), упрыгожаную па нізу стужкамі спадніцу называлі кратоўка .Ільняную, у вузкую вертыкальную паласу з дробнымі зборамі спадніцу называлі саянам, двухколерную (барвова-зялёную) – сарафанам. Толькі ў Заходнім Палессі сустракаюцца: шарсцяныя белыя спадніцы з цёмна-барвовымі гарызантальнымі палосамі (густымі знізу і знікаючымі каля сярэдзіны вышыні) – буркі; шыракаполая прыталеная світа – “латуха” з цёмнага (чорнага, попельна-шэрага, бурага) сукна, па кішэнях і баках упрыгожаная каляровымі шнуркамі і кутасамі; блізкія да панёвы фартухі затулкі; рытуальныя галаўныя ўборы з пучкамі птушыных пер’яў. Характэрны доўгія наміткі з тонкіх адбеленых нітак з арнаментам на канцах і “начыллі”.

Народны касцюм ў наш час існуе ў розных варыянтах:

1. аўтэнтычны–традыцыйны касцюм, які склаўся ў выніку калектыўнай творчасці народа, адлюстроўвае яго светапогляд праз форму, матэрыял, дэкор, спосаб нашэння і працягвае існаваць ва ўмовах узнікнення.

2. рэканструяваны – аднаўленне страчанага касцюма, выкананы з захаваных матэрыялаў, літаральна – копія.

3. рэплікацыя – стварэнне касцюма ў дакладным традыцыйнаму выглядзе з традыцыйных матэрыялаў.

4. імітацыя – стварэнне традыцыйнага касцюма новымі сродкамі.

5. асацыяцыя – актыўнае пераасэнсаванне матэрыялаў народнай спадчыны.

6. стылізацыя – наўмыснае падабенства народнаму касцюму, з запазычаннем стылявах асаблівасцей, часам наслаеннем стылявых адзнак.

7. мастацкі касцюм - творчае вырашэнне касцюма з вольнымі адносінамі да традыцый.

Народныя стравы

Традыцыйная ежа беларусаў складвалася з разнастайных прадуктаў мясцовай флоры і фауны. Назіраецца адрозненне ў тыпе харчавання і ў рэгіянальных адносінах. Так, на поўначы большая роля належыць ячменю, аўсу, ільну, капусце; у Падняпроўі і Усходнім Палессі – просу, каноплям, грэчцы, аўсу; у Цэнтральнай Беларусі і Панямонні пераважае жыта і пшаніца; на Палессі і Паазер’і – рыба, прадукты палявання.

Першай паўсядзённай ежай беларусаў быў хлеб. У Панямонняі ўсе стравы, што ўжываліся з хлебам, лічыліся як яго дадатак (прыварак). Пераважаў жытні (чорны) хлеб, ён меў мноства сартоў у залежнасці ад памолу і дадатковых кампанентаў. Шатраваны(градовы) - з ачышчанага і перавеенага збожжа. Сітны(какоры, чысцяк) калі тую ж муку прасейвалі скрозь сіта. Пытляваны – напалову з жытняй, напалову з ячнай. Мякінны (пушны) хлеб, палову якога скаладала аўсяная, ячная або ржаная мякіна, пяклі вясною, калі збожжа было мала. Часам дадаткам служыла лебяда, лісце ліпы, папараці, верасу, вадзяных гарлачыкаў, бярозаавая кара. Ў XIX ст. З’явіўся бульбяны хлеб з жыта і бульбы (смачны пакуль свежы). Хлеб пяклі 1-2 разы на тыдзень, 5-8 боханаў па 10-15 фунтаў кожны. Найбольш папулярная форма – круглая, на Палессі – падоўжаная.

Ежа беларусаў была як будзёнай, так і абрадавай, калі выступала складаючай часткай абрадаў і свят і выконвае сімвалічныя і рытуальныя функцыі. Каравай – упрыгожаны хлеб, меў асаблівы сэнс, быў сімвалам багацця, здабытку.

Бліны і аладкі выпякаліся з квашанага і прэснага цеста: аўсяныя – на будні, жытнія – для гасцей і сваякоў, пшанічныя – святы і на памінкі, грэцкія – на масленку.

Мачанка – бліны, якія макаюць у смажаныя кавалачкі сала, мяса, падкалочаныя мукой. Калі ў паджарцы былі акрамя цыбулі і сала, мяска, свіныя рабрыны, грыбы атрамоўвалі верашчаку.

Клёцкі – з грэцкай, радзей жытняй ці ячнай, дабаўленнем яек фармавалі галушкі і варылі ў падсоленай вадзе. Часам дадавалі бульбу, сыр, мак, цыбулю, рыбны фарш. Як абрадавая страва – клёцкі – у памінальныя дні.

З цеста выпякалі перапечкі, сачні з начынкамі (мясам, тварагом, яйкамі, фруктамі), ляпні з прыпёкам (цеста і зверху слой тварагу ці таўчонай бульбы з салам).

Каржы і пернікі ўжываліся як абрадавая ежа.

Аўсяны кісель – расчынялі муку на заквасцы, ставілі на ноч у цёплае места. Вырылі густым, разлівалі па місках, каб застыў. Прыпраўлялі алеем, салам, запівалі валочай(малочная поліўка). Вадкі аўсяны кісель з кіслым прысмакам называлі жур.

Кулага з тонка адсеянай жытняй мукі, якую запарвалі кіпенем, ставілі ў цёплае месца, потым, шчыльна накрыўшы, ставілі ў цёплую печ. Часам дадавалі мёд, называлі саладуха.

Значную ролю ў харчаванні адыгрывала адна з найбольш распаўсюджаных агульнаславянскіх страў – каша. Той ці іншы від кашы быў арыентаваны на сезон года і народны абрадавы каляндар: грэцкую варылі на жніво, пшанічную на радзіны і у паміналья дні, жытнюю на Іллю, на пачанку лета – з зелянцовай(недаспелай) крупы.

Куцця – абрадавая каша з несечаных ячных круп, яе рыхтавалася на Дзяды, Каляды (посная - з мядовай сытой, багытая – з мясным дадаткам, вадзяная – на Вадахрышча), радзіны, памінкі.

Шырока ўжывалі агародніну(капуста, буракі, морква, рэпа, агуркі, цыбуля) была паўсядзённай ежай.

Лясныя ягады (суніцы, маліна, чарніцы) і грыбы былі не толькі сезоннай ежай, але і назапашваліся ў зіму.

Папулярным быўквас з грыбамі – боршч на грыбным булёне.

Бульба стала вядома з 18 ст., а трывалае месца ў харчаванні заняла ў другой палове 19 ст. Не звязаныя з глыбокімі традыцыямі бульбяныя стравы не адыгрывалі істотнай ролі ў звычаях і абрадах беларусаў, і ужаваліся на любы выпадак.

Разнастайгыя мясныя стравы мелі важнае абрадавае значэнне і былі прымеркаваны да народнага календара і сямейных свят. Асноўнае месца займала свініна (сімвал пладавітасці, урадлівасці), у Панямонні і Заходнім Палессі істотнае значэнне належыла бараніне. На другім месцы – мяса хатняй птушкі, потым – прадукты палявання.

Найбольш пашыраная страва – каўбаса (вантрабянка, сальцісон; крывянка).

Квашаніна (рэгіянальныя назвы: дрыгва, юха, студзень) – халадзец са свіных ножак, лыча, вушэй, хваста.

Поліўка (зацірка) – мяса (у посныя дні – рыбу ці грыбы) варылі, падкалочвалі мукою, разводзілі вадой або квасам, залівалі ў гаршчок.

У посныя дні мясныя прадукты на стале замяняла рыба. Лешч, уюн, судак, шчупак, карась, мянтуз – трывала ўвайшлі ў харчаванне беларусаў у смажаным выглядзе, у якасці супа, поліўкі ці начынкі.

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.