Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Анархія азначае: адсутнасьць гвалту, адсутнасьць панаваньня чалавека над чалавекам, адсутнасьць ціску сілы волі аднаго або некалькіх на волю іншых

«Анархія», то бок супольнасьць свабодных салідарных братоў, якія гарантуюць максімум свабоды развіцьця і магчымага шчасьця, можа і мае перамагчы толькі пры ўзгадненьні інтарэсаў, пры добраахвотнай узаемадапамозе, пры любові, павазе, узаемацярпімасьці, і пры ўзаемнай добразычлівасьці.

Несумненна, існуюць іншыя людзі, іншыя партыі, іншыя вучэньні, гэтак жа шчыра адданыя агульнаму дабрабыту, як і лепшыя з нас. Але тое, што адрозьнівае анархістаў ад усіх іншых, гэта менавіта агіда да гвалту, жаданьне і імкненьне зьнішчыць гвалт, то бок грубую сілу, суперніцтва паміж людзьмі.

Можна было б нават сказаць, што тое, што асабліва адрозьнівае анархістаў - ёсьць ідэя зьнішчэння жандара, ідэя выключэньня з грамадзкіх фактараў парадку, прадпісанага грубай сілай, будзь яна законнай або незаконнай. Але тады можна было б спытаць, чаму ж у цяперашняй барацьбе супраць палітыка-сацыяльных установаў, прызнаных анархістамі прыгнятальным, яны ўсхвалялі і ўжывалі, ўздымаюць ды ўжываюць, калі могуць, сродкі гвалту, якія відавочна супярэчаць іх канчатковым ідэалам, і гэта часам прыводзіць да таго, што многія сумленныя праціўнікі думалі, і ўсе ганебнікі прыкінуліся, што думаюць, быццам адметнай рысай анархізму з'яўляецца менавіта гвалт. Пытаньне, нібыта складанае, але на яго можна адказаць нешматлікімі словамі: для таго, каб дзьве істоты жылі ў сьвеце, трэба, каб абедзьве жадалі згоды, так як, калі адзін зь іх упарціцца і прымушае сілай іншага працаваць на сябе і служыць сабе, іншы, калі ён жадае захаваць чалавечую годнасьць і ня быць ськiраваным у самае нізкае рабства, будзе прымушаны супрацьпаставіць сілу сіле, нягледзячы на ўсю сваю любоў да міру і згоды.

Уявіце сабе, што ў вас сутычка зь якім-небудзь Думіні (забойца дэпутата-сацыяліста Матэоцы - заўв. Перакл.), ён ​​узброены, а вы бяз зброі, зь ім шматлікая банда - вы адны або зь нешматлікімі, ён упэўнены ў сваёй беспакаранасьці - вас жа бянтэжыць думка пра магчымасьць прыходу жандараў, якія вас арыштуюць, будуць зьдзекавацца над вамі, засадзяць вас у турму бог ведае наколькі часу, - скажыце мне, ці можна было б выйсьці з гэтага цяжкага становішча, пераконваючы Думіні разумнымі довадамі быць справядлівым, добрым, мяккім?

Першапрычына ўсіх бед, якія мучылі і да гэтага часу мучаць чалавецтва, выключаючы, вядома тых, што залежаць ад варожых сіл прыроды, гэта той факт, што людзі не зразумелі, што згода і братэрская ўзаемадапамога былі б лепшым сродкам да забесьпячэньня для ўсіх максімуму выгод. Мацнейшыя і хітрэйшыя захацелі падпарадкаваць сабе і эксплюатаваць астатніх: дасягнуўшы пераважнага становішча, яны захацелі навекі ўмацаваць яго за сабой, ствараючы для сваёй абароны ўсякага роду сталыя органы прымусу. Адсюль тая жорсткая барацьба, якой поўная гісторыя, несправядлівае злоўжываньне, зьверскі прыгнёт з аднаго боку, супраціў з другога. Тут не даводзіцца рабіць адрозненьняў паміж партыямі. Хто хацеў вызваліцца, мусіў супрацьпаставіць сілу - сіле, зброю - зброі. Аднак кожны, знаходзячы цалкам неабходным і справядлівым ужываць сілу для абароны сваіх уласных інтарэсаў сваёй клясы, сваёй краіны, асуджаў аднак у імя нейкае адцягненае маралі гвалт, калі ён у шкоду ягоным інтарэсам служыла інтарэсам, клясе, краіне іншых.

Так, напрыклад, тут у Італіі тыя самыя, якія ўслаўляюць цалкам справядлівую вайну за незалежнасьць і ўзводзяць мармуровыя і масёнзавыя помнікі ў гонар А. Мілана, Арсіні, Абэрдан, тыя, хто прысьвячалі палымяныя гімны Соф'і Пяроўскай і іншым пакутнікам далёкіх краін, называлі злачынцамі анархістаў, калі тыя з'явіліся патрабаваць поўнае свабоды і справядлівасьці для ўсіх людзей і адкрыта заявілі, што сёньня, як і ўчора, пакуль існуюць прыгнёт і прывілеі, да тых часоў народнае паўстаньне, бунт асобы або масы застануцца неабходным сродкам для завяршэньня вызваленьня. Я згадваю, як з нагоды аднаго нашумелага анархістычнага замаху нехта, што стаяў у першых шэрагах сацыялістычнае партыі і толькі што вярнуўся з турэцка-грэцкае вайны, вельмі гучна крычаў падчас ухваленьня сваіх таварышаў, што чалавечае жыцьцё заўсёды сьвятое і што нават у імя свабоды нельга на яго замахвацца. Відаць жыцьцё туркаў і мэта вызваленьня грэкаў былі выключэньнем.

Што гэта? Нелягічнасьць або крывадушнасьць?

Аднак анархічны гвалт з'яўляецца адзіным, які знаходзіць сабе апраўданьне, адзіным, які не з'яўляецца злачынным.

Я кажу, вядома, пра гвалт з сапраўды анархістычнымі рысамі, а не пра тыя ці іншыя факты сьляпога і неразумнага гвалту, якія прыпісваюць анархістам ці нават учыненыя сапраўднымі анархістамі, якія дайшлі да адчаю з-за перасьледаў або асьлеплых, з-за сваёй празьмернае адчувальнасьці, якую розум ня здолеў прыцішыць, асьлепленыя выглядам грамадзкай несправядлівасьці, уласным горам або пры выглядзе чужога гора.

Гвалт праўдзіва анархічны, гэта - гвалт, які спыняецца там, дзе спыняецца неабходнасьць абароны і вызваленьня. Ён зьмякчаецца сьвядомасцю, што асобы, па-асобку, мала або зусім не адказныя за тое становішча, якое ім стварылі спадчыннасьць і асяродзьдзе; анархічны гвалт, натхняецца не нянавісьцю, а любоўю; ён сьвяты, таму, што дамагаецца вызваленьня ўсіх, а не замяшчэньня ўлады іншых уласнай уладай.

У Італіі ёсьць партыя, якая ў мэтах высокае культуры старалася зьнішчыць у масах усялякую веру ў гвалт і дайшла да таго, што лічыла масы адказнымі у якім бы там ні было супраціве, калі наступіў фашызм. Мне здаецца, што Турацы (правадыр італьянскіх сацыял-рэфармістаў - заўв. перакл.) сам больш-менш ясна прызнаў гэты факт і шкадаваў аб ім у сваёй прамове ў Парыжы ў памяць Жарэса.

Анархісты не крывадушнічаюць. На сілу трэба адказваць сілай: сёньня змагацца супраць прыгнёту сёньняшняга дня, заўтра - супраць таго прыгнёту, што паспрабуе замяніць сёньняшні. Мы прагнем свабоды для ўсіх, для нас і для сяброў гэтак жа, як і для нашых праціўнікаў і ворагаў. Свабоду думкі і свабоду прапаганды, свабоду працаваць і ладзіць сваё ўласнае жыцьцё па-свойму, але, вядома, не свабоду - і хай камуністы не займаюцца гульнёй словаў - не свабоду для зьнішчэння свабоды і экспрапрыяцыі працы іншых.

 

Амэрыканскія весткі. 1924. № 149. С.2.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.