Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі вуснага адказу



Ацэнка вуснага адказу

Вуснае апытанне з’яўляецца адным з метадаў кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.

Вуснае звязнае выказванне паказвае ўзровень засваення вучнем агульных палажэнняў, правілаў, азначэнняў і ўменне прымяняць атрыманыя веды на практыцы, а таксама ўменне школьнікаў ствараць звязнае, лагічна паслядоўнае паведамленне на пэўную тэму.

Пры ацэнцы адказу вучня ўлічваюцца:

1) ступень усвядомленасці вывучанага;

2) пацвярджэнне тэарэтычных звестак прыкладамі;

3) паўната;

4) фактычная дакладнасць адказу;

5) лагічнасць і дакладнасць маўлення;

6) правільнасць маўлення.

 

Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі вуснага адказу

 

Бал Усвядомленасць Пацвярджэнне тэарэтычных звестак прыкладамі Паўната Фактычная дакладнасць Лагічнасць і дакладнасць маўлення Правільнасць маўлення
Узнаўляе матэрыял неўсвядомлена Прыклады прывесці не можа Фрагментарна ўзнаўляе нязначную частку матэрыялу Пры ўзнаўленні матэрыялу робіць памылкі ў фармулёўках азначэнняў і правілаў, якія скажаюць іх сэнс Выкладае хаатычна, бязладна У маўленні вялікая колькасць памылак
Не можа абгрунтаваць свае меркаванні Прыклады прывесці не можа Узнаўляе нязначную частку матэрыялу Пры ўзнаўленні матэрыялу робіць памылкі ў фармулёўках азначэнняў і правілаў Выкладае непаслядоўна Робіць шматлікія маўленчыя памылкі, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх
Не можа доказна абгрунтаваць свае меркаванні Адчувае цяжкасці ў прывядзенні прыкладаў   Узнаўляе матэрыял часткова   Пры ўзнаўленні матэрыялу дапускае ў азначэннях паняццяў і фармулёўцы правілаў недакладнасці, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх Выкладае непаслядоўна Робіць нязначную колькасць маўленчых памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх  
Паказвае разуменне асноўных палажэнняў, без глыбокага і доказнага іх абгрунтавання Адчувае цяжкасці ў прывядзенні большай часткі прыкладаў     Узнаўляе матэрыял у няпоўным аб’ёме Пры ўзнаўленні матэрыялу дапускае ў азначэннях паняццяў і фармулёўцы правілаў недакладнасці, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх Выкладае з парушэннямі паслядоўнасці   Робіць маўленчыя памылкі, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка  
Паказвае разуменне асноўных палажэнняў, але недастаткова абгрунтоўвае свае меркаванні   Тэарэтычныя звесткі падмацоўвае прыкладамі з падручніка без абгрунтавання   Узнаўляе асноўныя палажэнні   Пры ўзнаўленні матэрыялу дапускае ў азначэннях паняццяў і фармулёўцы правілаў недакладнасці, большую частку якіх не можа выправіць пры ўказанні на іх   Выкладае з пэўнай дакладнасцю, але з недахопамі ў паслядоўнасці   Робіць маўленчыя памылкі, якія выпраўляе самастойна або з дапамогай пытанняў настаўніка
Ведае і разумее большую частку матэрыялу   Тэарэтычныя звесткі падмацоўвае прыкладамі з падручніка   Узнаўляе большую частку матэрыялу   Пры выкладанні матэрыялу дае азначэнні і фармулюе правілы, але дапускае недакладнасці, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка   Выкладае ў асноўным у адпаведнасці з патрабаваннямі лагічнасці і дакладнасці Дапускае асобныя маўленчыя памылкі
Ведае і разумее матэрыял, можа абгрунтаваць свае меркаванні     Тэарэтычныя звесткі падмацоўвае прыкладамі з падручніка   Узнаўляе матэрыял у цэлым   Выкладае тэарэтычны матэрыял, дакладна ўзнаўляючы азначэнні і правілы, дапускае неістотныя памылкі зместавага характару, якія выпраўляе з дапамогай пытанняў настаўніка Выкладае ў цэлым у адпаведнасці з патрабаваннямі лагічнасці і дакладнасці Дапускае асобныя маўленчыя недахопы  
Паказвае поўнае разуменне вучэбнага матэрыялу, уменне аргументавана яго выкладаць   Тэарэтычныя звесткі ілюструе прыкладамі з падручніка і адзінкавымі, якія падабраны самастойна   Узнаўляе матэрыял поўнасцю Выкладае тэарэтычны матэрыял з неістотнымі, самастойна выпраўленымі памылкамі зместавага характару, дакладна ўзнаўляе азначэнні і правілы Выкладае з дастатковай лагічнасцю і дакладнасцю   Дапускае адзінкавыя маўленчыя недахопы  
Паказвае высокую ступень усведамлення вучэбнага матэрыялу, уменне аргументавана яго выкладаць Тэарэтычныя звесткі ілюструе прыкладамі не толькі з падручніка, але і самастойна падабранымі   Поўнасцю ўзнаўляе матэрыял   Правільна выкладае тэарэтычны матэрыял, дакладна ўзнаўляе азначэнні і правілы   Выкладае ў адпаведнасці з патрабаваннямі лагічнасці і дакладнасці Дапускае адзінкавыя і нязначныя маўленчыя недахопы  
Выкладае свабодна, з высокай ступенню ўсведамлення і аргументавансці; робіць самастойныя вывады і абагульненні   Тэарэтычныя звесткі ілюструе прыкладамі не толькі з падручніка, але і самастойна падабранымі     Поўнасцю ўзнаўляе матэрыял   Правільна выкладае тэарэтычны матэрыял, дакладна ўзнаўляе азначэнні і правілы   Выкладае ў поўным аб’ёме ў адпаведнасці з патрабаваннямі лагічнасці і дакладнасці Маўленчых недахопаў не дапускае    

 

Ацэнка ступені сфарміраванасці вучэбна-моўных уменняў і навыкаў

Сфарміраванасць вучэбна-моўных уменняў і навыкаў правяраецца з дапамогай практычных заданняў на аснове моўнай тэорыі.

Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі ступені сфарміраванасці вучэбна-моўных
уменняў і навыкаў

 

бал Паказчыкі ацэнкі ступені сфарміраванасці вучэбна-моўных уменняў і навыкаў
Распазнае прад’яўленыя ў гатовым выглядзе моўныя з’явы
Распазнае вывучаныя моўныя з’явы сярод іншых; неўсвядомлена выконвае самыя простыя заданні
Распазнае вывучаныя моўныя з’явы, паказвае іх асобныя прыметы; выконвае самыя простыя заданні
Распазнае вывучаныя моўныя з’явы па асобных прыметах; выконвае нескладаныя заданні па ўзоры
Усвядомлена адрознівае вывучаныя моўныя з’явы на аснове сукупнасці іх прымет; выконвае заданні па ўзоры
Усвядомлена адрознівае вывучаныя моўныя з’явы на аснове параўнання і супастаўлення з іншымі з’явамі; свабодна выконвае заданні па ўзоры
Аналізуе і сістэматызуе моўны матэрыял; выконвае заданні па аналогіі
Свабодна аналізуе і сістэматызуе моўны матэрыял з улікам прычынна-выніковых сувязей паміж з’явамі; выконвае заданні аналітыка-сінтэтычнага характару
Выконвае дзеянні з моўным матэрыялам на аснове абагульнення і сістэматызацыі; выконвае заданні на трансфармацыю моўнага матэрыялу
Бездакорна выконвае дзеянні са складаным моўным матэрыялам, дэманструючы высокі ўзровень ведаў, уменняў, навыкаў

 

Ацэнка арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці вучняў

Для праверкі арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці вучняў выкарыстоўваюцца дыктант (слоўнікавы, тэкставы) і тэставыя заданні. З іх дапамогай правяраюцца:

па арфаграфіі:

уменне правільна пісаць словы на вывучаныя правілы;

па пунктуацыі:

уменне ставіць знакі прыпынку ў адпаведнасці з вывучанымі правіламі.

З мэтай праверкі арфаграфічнай пісьменнасці праводзяцца слоўнікавыя дыктанты. Аб’ём слоўнікавага дыктанта павінен адпавядаць патрабаванням Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь.

Крытэрыі ацэнкі слоўнікавага дыктанта

 

Бал Колькасць памылак
7 і больш
1 памылка або 3 выпраўленні на месцы арфаграмы
0 памылак або 1–2 выпраўленні на месцы арфаграмы
0 памылак, 1–2 выпраўленні не на месцы арфаграмы
0 памылак, без выпраўленняў

 

У кантрольных тэкставых дыктантах тэксты павінны быць даступныя па змесце для вучняў пэўнага класа і адпавядаць нормам сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Аб’ём тэксту кантрольнага дыктанта павінен адпавядаць патрабаванням Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь.

Да канца першай чвэрці, а ў V класе на працягу І паўгоддзя, захоўваецца аб’ём тэксту, рэкамендаваны для папярэдняга класа.

 

Пры падліку колькасці слоў у тэксце бяруцца пад увагу загаловак, усе самастойныя і службовыя часціны мовы, выклічнікі.

Перад правядзеннем дыктанта на дошцы запісваюцца словы, незразумелыя вучням, а таксама тыя, з напісаннем якіх вучні яшчэ не знаёміліся.

Для кантрольнага дыктанта падбіраюцца тэксты, у якіх вывучаныя арфаграмы і пунктаграмы пададзены не менш чым 2—3 разы. Узровень насычанасці тэкстаў павінен быць прыкладна такім: V клас — не больш за 5 слоў; VI—VII — не больш за 7; VIII—IX — не больш за 10; Х—ХІ класы — не больш за 12 слоў.

У тэксты кантрольных дыктантаў уключаюцца словы толькі на тыя арфаграфічныя і пунктуацыйныя правілы, якія замацоўваліся на папярэдніх уроках.

Кантрольныя дыктанты рэкамендуецца праводзіць пасля вывучэння найбольш значных тэм, найважнейшых і цяжкіх для засваення арфаграфічных правілаў, у канцы чвэрці і навучальнага года.

Ацэньваючы работы, неабходна зыходзіць з таго, што можна прад’яўляць патрабаванні толькі да тых ведаў, якія павінны быць засвоены вучнямі. Таму ў час праверкі пісьмовых работ усе арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі, дапушчаныя школьнікамі, выпраўляюцца, аднак пры ацэнцы ўлічваюцца не ўсе.

Не ўлічваюцца пры ацэнцы і не выносяцца на палі наступныя памылкі:

1) на правілы, не прадугледжаныя школьнай праграмай для пэўнага класа;

2) на яшчэ не вывучаныя правілы;

3) у слоўнікавых словах, праца над якімі яшчэ не праводзілася;

4) апіскі, якія скажаюць графічны выгляд слова (пульба, мямля замест бульба, зямля);

5) асобныя няправільныя напісанні, што з’явіліся ў вучняў пад уплывам графікі іншай мовы (іи);

6) незахаванне аўтарскіх знакаў прыпынку.

Нягрубыя памылкі лічацца за паўпамылкі.

Пры выстаўленні бала няцотная колькасць нягрубых памылак акругляецца на карысць вучня.

Памылкі, якія паўтараюцца (колькі б іх ні было), лічацца за адну.

Першыя тры аднатыпныя памылкі лічацца за адну, кожная наступная падобная памылка залічваецца як самастойная.

Калі ў адным слоўнікавым слове дапушчаны 2 і больш памылкі, то ўсе яны лічацца за адну.

Два выпраўленні на месцы арфаграм ці пунктаграм неабходна лічыць за адну памылку.

Пры наяўнасці ў рабоце 5–7 выпраўленняў не на месцы арфаграм (пунктаграм) адзнака зніжаецца на 1 бал. Пры наяўнасці больш за 7 выпраўленняў — на 2 балы.

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.